Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Фантастика
  3. Книга "Гадзiна памяцi (на белорусском языке)"
Гадзiна памяцi (на белорусском языке)
Читать

Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

Миллер Уэйд

Фантастика

:

научная фантастика

.
Аннотация

Уэйд Мiлер

ГАДЗIНА ПАМЯЦI

Джэкi ўпершыню з'явiўся ў маiм кабiнеце а трэцяй гадзiне папалуднi ў чацвер, выклiкаўшы гэтым самым у мяне моцную раздражнёнасць.

Апошнi год я прысвячаў менавiта гэтую гадзiну роздуму, бо якраз у гэты самы час мая жонка Хэлен загiнула ў аўтамабiльнай катастрофе. Нават рэгiстратарка не ведала, што гэтыя штодзённыя перыяды былi па сутнасцi мемарыяльныя, i думала, што я раблю перапынак, каб выпiць кавы i даць крыху адпачыць галаве.

Ды гэта i не была мана, бо псiхiятр канцэнтруе ў сябе столькi праблем iншых людзей, што пачынае адчуваць неабходнасць праветрыць галаву. А ўвесь год пасля смерцi Хэлен я вельмi шмат працаваў - стараючыся, як бы так мовiць, пахаваць свой смутак у рабоце.

Вось чаму мяне занепакоiла тое, што гэту гадзiну, якая, на маю думку, належала толькi мне, узурпаваў новы пацыент. Хоць мне не заставалася нiчога iншага, як шукаць найлепшы выхад з сiтуацыi, я ўсё ж вырашыў зрабiць суровую вымову рэгiстратарцы за неабачлiвасць пры назначэннi прыёмаў. Але, як аказалася, мяне настолькi захапiла анамальнасць хворага пацыента, што я нават не зрабiў заўвагi.

Маiм новым пацыентам быў мужчына маладога ўзросту, якi, мяркуючы па яго паводзiнах, быццам разумеў, што яго прысутнасць аказалася непажаданай. Ён сеў насупраць мяне, у вялiкае скураное крэсла, затрымаў позiрк на дыпломах, што вiселi на сцяне над маёй галавой, i пачаў кплiва чытаць уголас:

– "Да ведама ўсiх прысутных сапраўдным пацвярджаюць, што Джон Кермiт Конавер закончыў курс навук, прадугледжаны законам..." Ну, вядома, гэта павiнна прыдаваць вам чароўныя сiлы, доктар Конавер.

– Зусiм не.
– Не варта крыўдзiцца: многiя асобы з разладжанай псiхiкай спачатку займаюць у адносiнах да псiхааналiтыка абарончую пазiцыю.
– Дыпломы проста сведчаць пра тое, што на працягу некалькiх год я праходзiў пэўны курс навучання. Я ўсяго толькi звычайны чалавек. Як i вы.

– Не, - адразу ж запярэчыў пацыент. Ён быў вельмi ўзрушаны.
– Не, мы нi ў якiм разе не можам быць падобнымi.

Прынамсi, што датычыць знешнасцi, дык ён казаў праўду. Ён з яго спрытам i атлетызмам, увасабляў абаяльнасць маладосцi, прыгожы выгляд сведчыў аб здароўi i iмпэце, адразу было вiдаць, што на iм дарагое адзенне, ну, а я... што ж, мне пяцьдзесят тры, старамодны, цiхi i шэры, як сцены майго кабiнета.

– Што, калi мы пачнём з вашага прозвiшча?
– прапанаваў я.

Ён зноў супакоiўся i пачаў паводзiць сябе фанабэрлiва.

– Што, калi Джэкi Н'юман?
– адказаў ён з усмешкай.

Я не сумняваўся, што гэта прозвiшча фiктыўнае, i нiчога асаблiва дзiўнага тут не было.

– Называйце мяне Джэкi. Баюся, што нам давядзецца, яшчэ часта сустракацца.

– Добра, Джэкi. Можа, я здолею дапамагчы вам. Аднак...

– Слухайце, у вас там на сцяне ў рамачцы пазначана, што вы - псiхiятр. Вы вырашаеце чалавечыя праблемы, цi не так?

– Не зусiм так. Кожны павiнен сам вырашаць свае праблемы. Мой абавязак у тым, каб дапамагчы вам высветлiць i зразумець, у чым на самай справе ваша праблема. Потым вы забяспечваеце тэрапiю.

– Цiкавая рэч атрымлiваецца, - фыркнуў Джэкi.
– Ганарар вам, а праца кладзецца на мае плечы.

– Вельмi важна, каб вы адносiлiся да гэтага менавiта так. У вас часта з'яўляецца пачуццё, што вас падманваюць.
– Ён злосна глянуў у мой бок, але нiчога не сказаў у адказ.
– Бачыце, як пабочны назiральнiк, я часта магу вызначыць, да чаго пацыент занадта эмацыяльна ставiцца, якiя ў яго схiльнасцi. Тады я магу дапамагчы.

Джэкi апусцiў галаву.

– Вы не зможаце мне дапамагчы, - прамармытаў ён.
– Нiхто не зможа. Я ўжо ведаю, што са мной адбываецца.

– Ну, дык тады пагаворым пра гэта.

– Я баюся, - сказаў ён проста. Твар, з якога знiкла фанабэрыя, памякчэў i зрабiўся падобны на дзiцячы.
– Калi мяне не спынiць, я ведаю, што зраблю штосьцi дрэннае.

– Што вы маеце на ўвазе - дрэннае?

– Вы ведаеце...
– Ён сцiснуў правую далонь, нiбыта сцiскаючы нешта ў кулаку.
– Штосьцi гвалтоўнае - зрабiць каму-небудзь балюча.

Я запэўнiў Джэкi, што схiльнасць да гвалтоўнасцi закладзена ва ўсiх нас. Лепш, калi пацыент не лiчыць сябе цалкам ненармальным.

– Што ж, вы калi-небудзь зрабiлi нешта гвалтоўнае, Джэкi?

– Не. Пакуль не. Але не так даўно - ну, я пачаў браць рэчы, красцi.

– Якiя рэчы?

Джэкi склаў рукi, нiбыта моцна прыцiскаючы нешта да грудзей.

– Ну, так, рэчы.
– Ён не зводзiў вачэй з ручкi, якая тырчала з прыбора на стале.
– Нiчога такога, што мне сапраўды патрэбна. Але я не магу ўтрымацца унутры мяне ўвесь час грызе пачуццё, якое вымушае браць рэчы - i штораз, то болей.

Я паспрабаваў правесцi далейшы зандаж, але беспаспяхова. Якiя пачуццi валодалi iм у час гэтага акта? Што ён адчуваў пасля? Я ведаў, што па ўкрадзеных рэчах можна меркаваць, што вымушала Джэкi рабiць такiя ўчынкi, але ён увесь час абыходзiў гэтую тэму.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Когда наступает полночь
Гадзiна памяцi (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: