Вход/Регистрация
Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
вернуться

Мориак Франсуа

Шрифт:

Больш Тэрэза не баялася адзiноты: яна ўжо адчувала, што варта толькi пачакаць, нерухома пасядзець, i вакол яе з'явiцца нейкi рух, нейкае хваляванне. Так, мусiць, спаўзалiся б да яе мурашкi, збягалiся б сабакi, калi б яе мёртвае цела назаўсёды засталося ў ландах. Яна прагаладалася. Устала з месца i ўбачыла ў люстэрку свой адбiтак: што ж, гэтай маладой даме вельмi пасуе дарожны касцюм. Але твар яшчэ быў схуднелы, змучаны, скуласты. I нос нейкi зусiм кароценькi. Тэрэзе падумалася: "Я жанчына без узросту..."

Яна паснедала на вулiцы Руаяль (менавiта там яна снедала калiсьцi ў сваiх марах). У атэль вяртацца не хацелася. Ад паўбутэлькi добрага вiна па ўсiм целе разлiлася прыемная цеплыня. Яна папрасiла цыгарэты. Нейкi малады чалавек за суседнiм столiкам дастаў запальнiчку i паднёс ёй агонь. Яна ўсмiхнулася. I падумаць толькi, што гадзiну назад ёй хацелася паехаць разам з Бернарам. Трэсцiся вечарам па цёмнай калдобiстай лясной дарозе... А хiба так важна любiць толькi тую цi iншую мясцiну, сосны цi клёны, акiян цi раўнiну? Нiчога яе цяпер не цiкавiць, акрамя людзей, iстот з крывi i плоцi. "Мне дарагi не гэты каменны горад, не лекцыi, не музеi, а гэты ўзбуджаны лес, лес людзей, дзе нараджаюцца i бурляць такiя пачуццi, з якiмi не зраўняецца нiякая бура. Начныя стогны соснаў у Аржалузе краналi i трывожылi мяне толькi таму, што ў iх было нешта чалавечае".

Тэрэза трохi выпiла i многа палiла. Яна свяцiлася шчаслiвай усмешкай. Старанна падмалявала вусны, выйшла на вулiцу i пайшла куды вочы глядзяць...

  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: