Вход/Регистрация
Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)
вернуться

О'Хара Джон

Шрифт:

– Нi ў кога не страляў? Мне здалося, што я чуў стрэл з ружжа.

– З вiнтоўкi, - паправiў Вiтэрспун.

– Ну з вiнтоўкi. Я проста ўпэўнены, што чуў, як ты стрэлiў з яе, з вiнтоўкi.

– Ну, так, але гэта не значыць, што я страляў у што-небудзь.

– А-а, - сказаў Морт, робячы выгляд, што зразумеў.
– Трэба б было спусцiць крыху балоны. Можа, пазычыце мне манометр?

– Там, вунь, у нераце, на маёй раскладушцы.

– У нераце? Няўжо тут дзе-небудзь можна лавiць рыбу?
– здзiвiўся Морт. Ён запытаўся пра гэта з рыбацкiм запалам, але не без ноткi недаверу.

– Пакапайся ў нераце, дык знойдзеш там i косцi. Але ж гэта не значыць, што я гуляю ў косцi сам з сабою. Ты хацеў пазычыць манометр? Ён у нераце.

Морт знайшоў манометр i пачаў спускаць шыны. Пакуль ён валэндаўся з iмi, з'явiлася мiсiс Морт i ад няма чаго рабiць падышла да Вiтэрспуна.

– Божа, тут, мусiць, страшэнна адзiнока? Часта бываеце ў горадзе?

– Штогод на каляды.

– Што вы сказалi?

– Штогод еду на каляды ў горад. Ужо дзевятнаццаць гадоў запар. Не магу прапусцiць каляды ў горадзе.

– Праўда? Уяўляю, радыё, мусiць, адзiная тут уцеха. Бачу, яно ў вас ёсць.

– Без яго нельга. У сорак восьмым мы адправiм гэтага Трумэна назад у ягоны штат Мiсуры, адкуль ён прыйшоў, яго i ўсiх астатнiх. Так, панове, я слухаю ўсе iхнiя кампанii.

– Што ж, думаю, вы маеце рацыю. Мы з мужам таксама рэспублiканцы.

– Таксама? Хм. Але я нiколi не пытаюся, адкуль чалавек, да якой партыi цi рэлiгii ён належыць. Аво! Вось яна.
– Ён узняў вiнтоўку, стрэлiў i апусцiў яе.
– А-а, паўзе яшчэ адна.
– Другая змяя зашылася ў пясок.

– Ого! Добры стрэл!
– сказала мiсiс Морт.

– Да гэтага быў не такi трапны. Прыйшлося выпусцiць дзве кулi. Скуры таннейшыя, калi ў iх дзве дзiркi, - дадаў Вiтэрспун. Ён выцягнуў стары паляўнiчы гадзiннiк у футарале, паглядзеў на цыферблат, потым на сонца i кiўнуў.
– Гадзiннiк iдзе правiльна, - сказаў ён i спахмурнеў.
– Слухайце, панi, ваш муж, пэўна, захоча пачысцiць ветравое шкло. Чаму б вам не зрабiць гэтага, пакуль ён займаецца глупствам каля гэтых сваiх шынаў? Ануча вунь там. Вада ў бутэльцы. Ваду без патрэбы не разлiвайце.

– Ат, хай сам гэта робiць. Я лепш пасяджу i пагавару колькi хвiлiн.

– Позна ўжо, - сказаў Вiтэрспун.
– Зараз пад'едзе грузавая машына, а я не люблю, каб тут кiшэла людзьмi i машынамi, бо не змагу аддаць патрэбнай увагi кожнаму. Вазьмiце ж тую анучу, пазмятайце казурак з ветравога шкла, дык шмат хутчэй выедзеце адсюль.

Мiсiс Морт зрабiла, як сказалi, на вялiкае дзiва i задавальненне мужа, якi пашкадаваў, што не бачыў яе твару, калi яна змятала мошак з ветравога шкла. Ён спытаўся ў Вiтэрспуна, калькi заплацiць.

Вiтэрспун прыплюшчыў вочы i ўважлiва паглядзеў на бензакалонку.

– Адсюль быццам на два сорак восем.

– Каля гэтага, - адказаў Морт.

– Два сорак восем. Гэта значыць чатыры дзевяноста шэсць. Няхай будзе пяць даляраў.

– Пяць даляраў?
– перапытаў Морт.

– Ну, тады чатыры дзевяноста шэсць, калi ты супраць таго, каб прыплацiць лiшнiя чатыры цэнты.

– Ды я не пра чатыры цэнты, а пра лiшнiя два сорак восем. За што гэта?

– Удвая. Я за ўсё бяру ўдвая. Яно варта таго ў пустынi. Пакладзi свае два сорак восем у бак, i машына на iх далёка не заедзе. У мяне бензiн, ды i што тут доўга тлумачыць.

– Ясна, - сказаў Морт. Ён выняў з партманэ дзесяцiдаляравую банкноту. Вiтэрспун паглядзеў на яе.

– У пiсьмовым стале, у верхняй шуфлядзе, знойдзеш некалькi па пяць даляраў i па адным. Вазьмi рэшту, а дзесятку пакладзi ў другую шуфляду, разам з дваццаткамi i пяцiдзесяткамi. Не хачу цябе падганяць, але вось-вось тут будзе яшчэ адзiн клiент.

– Вы б самi далi рэшту. Я не люблю лiчыць чужыя грошы.

– Чаму? Я веру табе, хлопец. Ва ўсялякiм разе ў пустынi ты нiкуды далёка не дзенешся. Толькi адна дарога, хлопец. Блiжэйшы горад за пяцьдзесят пяць мiль адсюль.

– Вось як, - сказаў Морт. Ён зрабiў, як было яму сказана, i далучыўся да жонкi, якая ўжо сядзела ў машыне. Ад яго ветлiвасцi нiчога не засталося. Ён завёў машыну i, калi ад'язджаў, пачуў голас Вiтэрспуна:

– Да хуткай сустрэчы, - сказаў Вiтэрспун i зноў зiрнуў на гадзiннiк.

  • 1
  • 2

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: