Вход/Регистрация
Раманiст (на белорусском языке)
вернуться

Сименон Жорж

Шрифт:

Думаю, што, калi б сёння я апынуўся на месцы гэтага барадатага рэдактара i да мяне ў кабiнет увайшоў семнаццацiгадовы кандыдат у рэпарцёры, якi дрыжаў бы ад хвалявання, я яму ласкава сказаў бы:

"Мой юны дружа, я бяру вас. Бяру, хоць загадзя ведаю, што ў вас на стале часцей будуць ляжаць старонкi рамана, чым гарадская кронiка. Верагодна, вы нават самi гэтага яшчэ не ведаеце, затое ведаю я, бо iснуюць практычна непахiсныя правiлы, згодна з якiмi вы прыйшлi сюды, каб адгадаваць зубы i кiпцюры i вывучыцца - але не прафесii журналiста, да якой вам справы няма, а прафесii чалавека i раманiста. I я прашу вас, малады чалавек, толькi адно: не выбiрайце мяне першай ахвяраю вашых лiтаратурных практыкаванняў".

I праўда, пасля паступлення ў газету першым маiм клопатам стала, як i ў многiх да i, трэба меркаваць, пасля мяне, напiсанне рамана. I, натуральна, першым маiм героем стаў наш галоўны рэдактар. Думаю, няма сэнсу казаць, што партрэт быў напiсаны без анiякага спачування. Ды што я кажу! У юнацтве ў чалавеку крыюцца невычэрпныя радовiшчы лютае бязлiтаснасцi. У раман трапiлi не толькi рэдактар, але i ўсе мае прыяцелi, а таксама, што, дарэчы, страшней за ўсё, адзiн з маiх дзядзькоў, адзiны, ад якога была надзея нешта атрымаць у спадчыну, сама паважаны чалавек у нашай раднi.

Расказваю я вам гэта толькi таму, што па-ранейшаму iду следам за лёсам.

Я мог бы, мусiў схаваць гэты рукапiс у стол, тым больш што лiтаратурныя яго вартасцi былi дужа спрэчныя. Але не зрабiў гэтага. Не мог зрабiць. Я абабегаў выдаўцоў, друкароў i з уласцiвай юнацтву неабдуманасцю перакулiў усё дагары нагамi. У нашым невялiкiм горадзе аўтар сур'ёзнага твора, тут няма анiякiх сумненняў, нiколi не змог бы дабiцца, каб яго надрукавалi. А я, хлапчук, дамогся, хоць сам дагэтуль не разумею як. Выйшла кнiга, танюсенькая, блякленькая, i я, вядома, адразу ж паспяшыў разаслаць яе з прысвячэннямi ўсiм сваiм ахвярам, пачынаючы з галоўнага рэдактара i багатага дзядзечкi.

Неабдуманасць? Несумненна. Выклiк? У нейкiм сэнсе, напэўна.

I ўсё-такi я думаю, што гэта нашмат больш складана, што бывае, ад тых цi iншых учынкаў проста немагчыма ўтрымацца, бо iх рабiлi да цябе ўсе, хто iшоў той самай дарогаю. У калежы, рызыкуючы вылецець, я высмейваў сваiх цудоўных настаўнiкаў у прыдуркаватым часопiсе, а ледзь уступiўшы ў жыццё, выбраў у якасцi мiшэнi тых, хто зусiм нядаўна сардэчна i спачувальна працягнуў мне руку.

Праўда, за вылiкам багатага дзядзечкi, якога я з тае пары больш анi разу не бачыў i натарыус якога не паклiкаў мяне да сябе пасля ягонай смерцi, нiхто на мяне не сердаваў. Ну, а калi быць да канца шчырым, дык сердаваў я - на iх: за абыякавасць, успрынятую мною як непавагу. Я ж думаў, што кiнуў бомбу, якая змяшае неба з зямлёю. А выявiлася, гэта быў усяго толькi жарцiк, якi нiкога не напалохаў, а выклiкаў толькi ўсмешку.

Вы, вядома, разумееце, што я парушыў бы ўсе традыцыi, калi б не пагарджаў сваiм гарадком i не лiчыў, што толькi Парыж варты мяне. Цярпець нягоды ў Парыжы, пажадана на Манмартры, гэтак жа неабходна будучаму раманiсту, як весцi рукапiсны часопiс i пiсаць першы раман пра сваiх начальнiкаў ды радню.

I вось я прыбыў у Парыж i пасялiўся ў гатэлi, у нумары пад самым дахам, якi быў звычайнай мансардаю, дзе я стукаўся галавою ў столь, калi прачынаўся iншы раз сярод ночы. Але думаю, што, калi б у мяне нават былi грошы, я ўсё роўна выбраў бы такi ж бедны пакойчык, бо, жывучы па-сярэдняму ўтульна, лiчыў бы, што здрадзiў лiтаратуры.

Суседнюю мансарду займала гатэльная пакаёўка, якая бавiла большую частку ночы ў калiдоры за чысткаю абутку пастаяльцаў. Але богi i тут спрыялi мне. Гэтая сцiплая дзяўчына была стрыечная сястра пiсьменнiка, якi толькi што "адарваў" Ганкураўскую прэмiю, i ягоныя партрэты красавалiся ў вiтрынах усiх кнiгарняў! Мне здавалася - калi ласка, не смейцеся!
– што, жывучы ў суседняй каморцы, я ўжо неяк далучаны да славы яе знакамiтага кузэна.

Я сустракаўся з Калет*, вялiкай Калет: тады яна была першым лiтаратурным рэдактарам у газеце "Матэн", i я насiў ёй свае першыя апавяданнi.

* Калет Сiданi Габрыэль (1873-1954) - вядомая французская пiсьменнiца, сябра Ганкураўскай акадэмii.

– Бачыце, галубок, гэта вельмi лiтаратурна, задужа лiтаратурна.

Ах, разумнiца Калет, якi цудоўны эўфемiзм знайшла яна! Лiтаратурна азначала прэтэнцыёзна, невыносна прэтэнцыёзна.

Я iмкнуўся ўкласцi ўвесь дрыготкi свет у аповяд на паўтары калонкi i абурыўся б, калi б мне заўважылi, што публiка патрабуе, каб ёй проста расказалi якую-небудзь гiсторыю. Гiсторыю! Яшчэ чаго! Прынiзiцца да расказваняя гiсторый, гiсторый, калi ўва мне сусвет i я жадаю ўвесь яго цалкам!

Кожнае ранiцы я прыходзiў у "Матэн" з новымi апавяданнямi, але Калет не здавалася.

– Галубок, гэта яшчэ ўсё-такi трохi лiтаратурна... Трэба спускацца да ўзроўню публiкi... Газету чытаюць у аўтобусе, у метро... У чытача няма часу пераварваць вялiкую лiтаратуру...

Нядаўна ў папцы з надпiсам "Адмоўленае" я знайшоў аповяды, якiя меў нахабства падсоўваць гэтай выдатнай жанчыне, i толькi тады ўсвядомiў усю ступень яе выдатнасцi.

Аднак здарылася немагчымае: урэшце я зразумеў, чаго яна ад мяне чакае. На гэта спатрэбiлася некалькi месяцаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: