Вход/Регистрация
Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
вернуться

Стаут Рекс

Шрифт:

– А яму гэта трэба ведаць?
– спытаўся Ўэплер.

– Ну, канечне, - мiсiс Мiён зноў звярнулася да Вулфа.
– Думаю, што не здолею растлумачыць так, каб вы ўявiлi, як усё было на самай справе. Мы былi канчаткова, ну, як бы сказаць, закаханыя адно ў аднаго, вось i ўсё, i я думаю, што дагэтуль мы ўсведамлялi ўсё моўчкi, таму пачуццi захлынулi нас яшчэ больш. Фрэд вырашыў неадкладна сустрэцца з маiм мужам, каб расказаць яму пра ўсё i вырашыць, што нам рабiць далей, я сказала - ну што ж!
– i ён пайшоў уверх па лесвiцы.

– Уверх па лесвiцы?

– Наша кватэра на двух паверхах, i ўверсе студыя з гукаiзаляцыяй для мужавых рэпетыцый. I вось Фрэд пайшоў...

– Калi ласка, Пегi, - перапынiў яе Ўэплер i паглядзеў у бок Вулфа.
– Вы павiнны гэта ведаць з першых рук. Я пайшоў туды, каб расказаць Мiёну, што кахаю ягоную жонку i яна кахае мяне, а не яго, i папрасiць, каб ён успрыняў гэта як цывiлiзаваны чалавек. Да скасавання шлюбу цяпер ставяцца як да звычайнай у нашай цывiлiзацыi з'явы, але ён гэтага так не ўспрыняў. Яго рэакцыю можна было назваць па-ўсякаму, але толькi не цывiлiзаванай. Ён не буянiў, але паводзiў сябе вельмi нiзка. Праз нейкi час я спалохаўся, што зраблю з iм што-небудзь за прыкладам Джыфа Джэймса, i таму павярнуўся i пайшоў прэч. Мне не хацелася ў такiм стане вяртацца да мiсiс Мiён, таму я выйшаў са студыi праз дзверы ў калiдор на другiм паверсе i адтуль выклiкаў лiфт.

Уэплер змоўк.

– I?
– нацiскаў на яго Вулф.

– Я выйшаў з будынка. Пакрочыў па парку i праз некаторы час, супакоiўшыся, патэлефанаваў мiсiс Мiён, i яна сустрэлася са мной у парку. Я расказаў ёй пра рэакцыю Мiёна i папрасiў пакiнуць яго i паехаць куды-небудзь разам са мной. Яна не згадзiлася.
– Уэплер змоўк на некалькi хвiлiн, а потым працягваў: Iснуюць дзве складаныя акалiчнасцi, якiя вы павiнны ведаць, каб ведаць усё.

– Калi яны маюць непасрэднае дачыненне да справы, то так.

– Яны сапраўды маюць непасрэднае дачыненне. Па-першае, мiсiс Мiён мела i мае цяпер свае грошы. Гэта была дадатковая прынада Мiёну. Мне - не. Я расказваю вам усё як ёсць.

– Дзякуй. Ну, а па-другое?

– Па-другое, у мiсiс Мiён была прычына, каб не рваць з iм адразу. Я спадзяюся, вы ведаеце, што Мiён быў вядучым тэнарам у тэатры "Метраполiтэн" на працягу пяцi цi шасцi гадоў, а тут раптам голас знiк - часова. Джыфард, той самы барытон, ударыў яго кулаком па шыi i пашкодзiў гартань - гэта здарылася на пачатку сакавiка, - i Мiён не змог закончыць сезон. Яму зрабiлi аперацыю, але голас не вяртаўся, таму не дзiва, што ён быў у змрочным настроi, i мiсiс Мiён не хацела кiдаць яго аднаго ў такiм стане. Я паспрабаваў угаварыць яе, але яна была непахiсная. У той дзень усё атрымалася не так, як трэба: i ад таго, што такое здарылася са мной першы раз у жыццi, i ад таго, што Мiён сказаў пад час нашай з iм размовы, - у вынiку я страцiў разважлiвасць, кiнуў яе адну ў парку, зайшоў у бар у цэнтры горада i пачаў замаўляць там шклянку за шклянкай. Прайшло шмат часу, выпiў я многа, але не сп'янеў. Недзе каля сямi гадзiн я вырашыў зноў сустрэцца з Пегi i забраць яе з сабой, каб яна не заставалася там яшчэ на адну ноч.

Паддаючыся вось такому настрою, я спынiўся на Iст-Энд авеню, падняўся на дванаццаты паверх i прастаяў там, вiдаць, хвiлiн дзесяць, вагаючыся даткнуцца да кнопкi званка. Нарэшце я пазванiў, пакаёўка ўпусцiла мяне i паклiкала мiсiс Мiён, але тут я, вiдаць, перастаў валодаць сабой, бо ў мяне хапiла розуму толькi на тое, каб прапанаваць ёй разам пагаварыць з Мiёнам. Яна згадзiлася, мы паднялiся наверх i...

– На лiфце?

– Не, па лесвiцы, што ў самой кватэры. Зайшлi ў студыю. Мiён ляжаў на падлозе. Мы падышлi блiжэй. У верхняй частцы галавы была вялiкая дзiрка навылёт. Ён быў мёртвы. Я вывеў мiсiс Мiён са студыi, падтрымаў яе, але на лесвiцы - занадта вузкай, каб па ёй маглi iсцi побач два чалавекi, - яна ўпала i пакацiлася ўнiз, адолеўшы такiм чынам палову прыступак. Я аднёс Пегi ў яе пакой, паклаў на ложак i пайшоў у залу, каб адтуль патэлефанаваць, але па дарозе падумаў, што спярша трэба зрабiць яшчэ адну рэч.

Я выйшаў з кватэры, з'ехаў на лiфце на першы паверх, паклiкаў швейцара i лiфцёраў i спытаўся ў iх, хто падымаўся ў кватэру Мiёна, на дванаццаты або на трынаццаты паверх, папалуднi. Яны назвалi прозвiшчы, i я iх запiсаў. Потым вярнуўся ў кватэру i патэлефанаваў у палiцыю.

Пасля гэтага я раптам уцямiў, што недасведчаны чалавек не павiнен рабiць заключэнне - жывы чалавек цi не, таму я патэлефанаваў доктару Лойду, якi таксама жыве ў гэтым будынку. Той адразу ж прыйшоў, i я завёў яго ў студыю. Не паспеў ён прабыць там тры-чатыры хвiлiны, як з'явiўся першы палiцэйскi, i канечне...

– Прабачце, - раздражнёна перабiў яго Вулф.
– Калi ўсё адразу, дык часам гэта бывае зашмат. Вы нават не закранулi той праблемы, з якой сутыкнулiся.

– Я дайду i да яе...

– Але вы зробiце гэта, я спадзяюся, хутчэй, калi хочаце, каб я вам дапамог. Я ўжо ўсё ўспомнiў. Доктар i палiцыя аб'явiлi яго мёртвым. Дула рэвальвера было засунута ў рот, i куля выбiла кавалак чэрапа. Рэвальвер, што ляжаў побач на падлозе, належаў забiтаму i захоўваўся там жа ў студыi. Нiякiх слядоў барацьбы цi нейкiх iншых пашкоджанняў на целе не было заўважана. Страта голасу была выдатным матывам для самазабойства. Таму пасля традыцыйнага расследавання, аддаўшы належную ўвагу той акалiчнасцi, што дула зараджанага рэвальвера цяжка засунуць у рот чалавеку, не выклiкаўшы з яго боку пратэсту, здарэнне квалiфiкавалi як самагубства. Я не памыляюся?

Мiсiс Мiён i Ўэплер кiўком галавы пацвердзiлi тое, што сказаў Вулф.

– Што, палiцыя аднавiла расследаванне? Цi пайшлi якiя плёткi?

Пегi i Ўэплер адмоўна пакруцiлi галовамi.

– Тады працягвайце. У чым праблема?

– Праблема ў нас самiх, - сказала Пегi.

– Як гэта? Што з вамi не так?

– Усё не так, - зноў загаварыла мiсiс Мiён, суправаджаючы свой расказ жэстамi.
– Дакладней, я мела на ўвазе не ўсё, а якраз адну рэч. Пасля смерцi мужа i заканчэння традыцыйнага расследавання я на нейкi час з'ехала. Калi вярнулася - на працягу двух месяцаў, што прайшлi з таго часу, мы з Фрэдам некаторы час былi разам, - усё было неяк не так. Пазаўчора, у пятнiцу, я паехала на выхадныя да знаёмых у Канекцiкут, i Фрэд быў там. Я не ведала, што Фрэд збiраецца туды ехаць, а ён не ведаў, што туды прыеду я. Мы абмяркоўвалi ўсё з iм учора,i ўдзень i ўвечары, i сёння ранiцай i вырашылi пайсцi да вас i прасiць дапамогi - ва ўсякiм разе я так вырашыла, а Фрэд не адпусцiў мяне адну.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: