Вход/Регистрация
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
вернуться

Уэллс Герберт Джордж

Шрифт:

– Але як вы гэта зрабiлi?
– пачаў Кемп раздражнёна.
– Чорт ведае што! Уся гэтая гiсторыя ад пачатку да канца - суцэльная бязглуздзiца.

– Дарэмна вы так думаеце, - сказаў Невiдзiмка.
– Усё гэта цалкам разумна.

Ён пацягнуўся i ўзяў бутэльку з вiскi. Кемп здзiўлена глядзеў на халат, якi паглынаў вiскi. Святло ад свечкi, праходзячы скрозь дзiрку на правым плячы халата, утварыла светлы трохвугольнiк пад левымi рэбрамi.

– Што гэта былi за стрэлы?
– спытаўся Кемп.
– Як пачалася стралянiна?

– Там быў адзiн дурань, мой выпадковы кампаньён, каб яго чорт узяў, якi хацеў украсцi мае грошы. I ўкраў-такi.

– Таксама невiдзiмка?

– Не.

– Ну, а што далей?

– Цi нельга мне яшчэ чаго-небудзь паесцi, га? Потым я ўсё раскажу па парадку. Я галодны, i рука балiць. А вы хочаце, каб я вам расказваў!

Кемп падняўся.

– Значыць, гэта не вы стралялi?
– спытаўся ён.

– Не, - адказаў госць.
– Страляў наўздагад нейкi iдыёт, якога я раней нiколi не бачыў. Яны ўсе перапалохалiся. Мяне ўсе палохаюцца. Каб iх чорт узяў! Ну вось што, Кемп: я есцi хачу.

– Пайду пашукаю, цi няма ўнiзе яшчэ чаго-небудзь з ежы, - сказаў Кемп.
– Баюся, што знойдзецца не шмат.

Закончыўшы з ежай, - а паеў ён грунтоўна, - Невiдзiмка папрасiў цыгару.

Ён прагна адкусiў кончык, перш чым Кемп паспеў адшукаць нож, i вылаяўся, калi адстаў вонкавы лiсток.

Дзiўна было бачыць яго з цыгарай: рот, горла, зеў i ноздры выступалi, быццам злепак, зроблены з дыму, якi клубiўся.

– Слаўная штука тытунь!
– сказаў ён, моцна зацягнуўшыся.
– Мне вельмi пашанцавала, што я трапiў да вас, Кемп. Вы павiнны памагчы мне. Падумаць толькi - якраз цяпер натрапiў на вас! Я ў адчайным становiшчы. Я быў як звар'яцелы. Чаго толькi я не перажыў! Але цяпер у нас справа пойдзе, ужо паверце...

Ён выпiў яшчэ вiскi з содай. Кемп устаў, агледзеўся i прынёс з суседняга пакоя яшчэ шклянку для сябе.

– Усё гэта дзiка... але, напэўна, я таксама вып'ю.

– Вы амаль не змянiлiся, Кемп, за гэтыя дванаццаць гадоў. Вы, бландзiны, мала мяняецеся. Усё такi ж стрыманы i метадычны... Я павiнен вам усё растлумачыць. Мы будзем працаваць разам!

– Але як гэта адбылося?
– спытаў Кемп.
– Як вы сталi такiм?

– Богам прашу, дайце мне спакойна пакурыць, потым я вам усё раскажу.

Але ў гэтую ноч ён не расказаў нiчога. У яго разбалелася рука i пачалася гарачка, ён вельмi аслабеў. Яго хворае ўяўленне ўсё вярталася да пагонi на ўзгорку i да бойкi каля шынка. Ён пачаў было расказваць, але адразу пераходзiў на iншае. Ён няскладна гаварыў пра Марвела, сутаргава зацягваўся, i ў голасе яго чулася раздражненне. Кемп стараўся атрымаць з яго расказу ўсё, што мог.

– Ён мяне баяўся... я бачыў, што ён мяне баiцца, - зноў i зноў паўтараў Невiдзiмка.
– Ён хацеў уцячы ад мяне, толькi пра гэта i думаў. Якое я зрабiў глупства! Трэба было забiць яго...

– Дзе вы ўзялi грошы?
– раптам спытаўся Кемп.

Невiдзiмка прамаўчаў.

– Сёння я не магу вам сказаць, - адказаў ён.

Раптам ён застагнаў i нагнуўся наперад, схапiўшыся нябачнымi рукамi за нябачную галаву.

– Кемп, - сказаў ён, - я не сплю ўжо трэцiя суткi, за ўвесь гэты час мне ўдалося задрамаць гадзiну-другую, не больш. Я павiнен выспацца.

– Добра, - адказаў Кемп.
– Адпачывайце тут, у маiм пакоi.

– Але як я магу спаць? Калi я засну, ён уцячэ. Эх! Цi не ўсё роўна!

– Рана сур'ёзная?
– адрывiста спытаўся Кемп.

– Дробязi - драпiна. Госпадзi, як мне спаць хочацца!

– Дык кладзiцеся.

Невiдзiмка, здавалася, глядзеў на Кемпа.

– У мяне ёсць асаблiвыя прычыны не жадаць быць злоўленым маiмi блiзкiмi, - павольна прагаварыў ён.

Кемп уздрыгнуў.

– I дурань жа я!
– усклiкнуў Невiдзiмка, стукнуўшы кулаком па стале. Я сам падаў вам гэтую думку.

Раздзел ХVIII

НЕВIДЗIМКА СПIЦЬ

Нягледзячы на стомленасць i раненне, Невiдзiмка ўсё ж не паверыў слову Кемпа, што на свабоду яго не будзе зроблена нiякага замаху. Ён агледзеў абодва вакны спальнi, падняў шторы i адчынiў аканiцы, каб пераканацца, што гэтым шляхам можна ўцякаць у выпадку неабходнасцi. За вокнамi стаяла мiрная начная цiшыня. Над узгоркамi заходзiў малады месяц. Потым Невiдзiмка агледзеў замок спальнi i дзверы прыбiральнi i ваннай, каб пераканацца, што i адсюль ён зможа ўцячы. Нарэшце ён заявiў, што задаволены. Ён стаяў перад камiнам, i Кемп пачуў гук пазяхання.

– Мне вельмi шкада, - сказаў Невiдзiмка, - што я не магу цяпер расказаць вам аб усiм, што я зрабiў. Але я сапраўды выбiўся з сiл. Гэта недарэчна, бясспрэчна. Гэта жахлiва. Але, верце мне, Кемп, што б вы ранiцай там нi даказвалi, а гэта цалкам магчыма. Я зрабiў адкрыццё. Я думаў захаваць яго ўпотайкi. Але гэта немагчыма. Мне патрэбны памочнiк. А вы... чаго толькi мы не зможам зрабiць!.. Урэшце, пакiнем усё гэта да заўтра. Цяпер, Кемп, я павiнен заснуць - iнакш я памру.

Кемп стаяў пасярод пакоя, гледзячы на безгаловы халат.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: