Вход/Регистрация
Пачвара (на белорусском языке)
вернуться

Ван Вогт Альфред Элтон

Шрифт:

– Значыцца, гэта праўда, - сказаў ён гучна, i машына адразу пераклала яго словы на мову гэнейцаў.
– Значыцца, смерць - толькi пераход у iншы свет. Ды дзе ж усе мае прыблiжаныя?

Апошнюю фразу ён вымавiў разгубленым, жаласным тонам.

Уваскрэшаны сеў, потым выбраўся з апарата, вечка якога аўтаматычна паднялося, калi ён ажыў. Убачыўшы гэнейцаў, ён задрыжаў, але гэта доўжылася нейкае iмгненне. Уваскрэшаны быў ганаровы i валодаў своеасаблiвай высакамернай мужнасцю, якая цяпер яму спатрэбiлася. Неахвотна апусцiўся ён на каленi, упаў нiц, але тут сумненнi адолелi яго.

– Вы багi Эгiпта?
– папытаўся ён i зноў устаў.
– Што за вырадкi! Я не пакланяюся невядомым дэманам.

– Забiце яго!
– сказаў капiтан Горсiд.

Двухногая пачвара сутаргава тарганулася i растала ў полымi прамянёвай стрэльбы.

Другi ўваскрэшаны падняўся, дрыжучы i бляднеючы ад жаху.

– Божа мой, каб я яшчэ калi-небудзь дакрануўся да праклятага зелля! Падумаць толькi, дапiўся да ружовых сланоў...

– Гэта што за "зелле", пра якое ты ўспомнiў, уваскрэшаны?
– з цiкаўнасцю папытаўся Ёал.

– Пяршак, сiвуха, атрута ў фляжцы з задняй кiшэнi, малако ад шалёнай кароўкi, - чым толькi не пояць у гэтым прытоне, Божа мой!

Капiтан Горсiд запытальна паглядзеў на Ёала.

Цi варта працягваць?

Ёал, счакаўшы, адказаў:

– Пачакайце, гэта цiкава.

Потым зноў звярнуўся да ўваскрэшанага:

– Як бы ты рэагаваў, калi б я табе сказаў, што мы прыляцелi з iншай зоркi?

Чалавек утаропiўся на яго. Ён быў яўна зацiкаўлены, але страх аказаўся мацнейшы.

– Паслухайце, - сказаў ён.
– Я ехаў па сваiх справах. Дапусцiм, я кульнуў пару лiшнiх чарак, але ва ўсiм вiнавата гэтае паскудства, якiм цяпер гандлююць. Клянуся, я не бачыў другой машыны, i, калi гэта новы спосаб караць тых, хто п'е за рулём, я здаюся. Ваша ўзяла. Клянуся, да канца сваiх дзён болей не вып'ю нi кроплi, толькi адпусцiце мяне.

– Ён водзiць "машыну", але ён пра яе зусiм не думае, - прамовiў Ёал. Нiякiх такiх "машын" мы не бачылi. Яны не паклапацiлiся захаваць iх у сваiм музеi.

Iнэш заўважыў, што ўсе чакаюць, калi хто-небудзь яшчэ задасць пытанне. Адчуў, што, калi ён сам не загаворыць, кола маўчання замкнецца. Iнэш сказаў:

– Папрасiце яго апiсаць "машыну". Як яна дзейнiчае?

– Вось гэта iншая справа!
– узрадаваўся чалавек.
– Скажыце, куды вы хiлiце, i я адкажу на любое пытанне. Я магу нарэзацца так, што ў вачах задваiцца, але ўсё роўна машыну павяду. Як яна робiць? Проста. Уключаеш старцёр i нагой даеш газ...

– Газ, - умяшаўся тэхнiк-лейтэнант Вiiд.
– Матор унутранага згарання. Усё ясна.

Капiтан Горсiд падаў знак ахоўнiку з прамянёвай стрэльбай.

Трэцi чалавек сеў i нейкi час уважлiва глядзеў на iх.

– З зорак?
– нарэшце папытаўся ён.
– У вас ёсць сiстэма цi вы трапiлi да нас чыста выпадкова?

Гэнейскiя саветнiкi, што сабралiся пад купалам залы, наёмка закруцiлiся ў сваiх гнуткiх крэслах. Iнэш сустрэўся вачыма з Ёалам. Гiсторык быў моцна ўзрушаны, i гэта ўстрывожыла метэаролага. Ён падумаў: "Двухногiя пачвары валодаюць ненармальна хуткай прыстасавальнасцю да новых умоў i занадта вострым пачуццём рэчаiснасцi. Нiводзiн гэнеец не можа дараўняцца да яго ў хуткасцi рэакцый".

– Хуткасць думкi не заўсёды з'яўляецца прыкметай перавагi, - прамовiў галоўны бiёлаг Хамар.
– Iстоты з марудным, грунтоўным мысленнем займаюць у радзе асобiн, якiя мысляць, ганаровыя месцы.

"Справа не ў хуткасцi, - мiжволi падумаў Iнэш, - а ў правiльнасцi i дакладнасцi думкi". Ён паспрабаваў уявiць сябе на месцы ўваскрэшанага. Цi змог бы ён вось так адразу зразумець, што навокал яго чужыя iстоты з далёкiх зорак? Наўрад цi.

Усё гэта iмгненна вылецела ў яго з галавы, калi чалавек устаў. Iнэш i астатнiя саветнiкi не спускалi з яго вачэй. Чалавек хутка падышоў да акна, выглянуў на двор. Адзiн кароткi пагляд, i ён павярнуўся да iх.

– Усюды тое самае?

Зноў гэнейцаў здзiвiла хуткасць, з якой ён усё зразумеў.

Нарэшце Ёал наважыўся адказаць:

– Але. Спустошанне. Смерць. Руiны. Вы ведаеце, што тут адбылося?

Чалавек падышоў i спынiўся перад сiлавым экранам, за якiм сядзелi гэнейцы.

– Магу я агледзець музей? Я павiнен прыкiнуць, у якой я эпосе. Калi я быў жывы, мы валодалi некаторымi сродкаю разбурэння. Якi з iх быў прыменены залежыць ад таго, колькi часу мiнула.

Саветнiкi глядзелi на капiтана Горсiда. Той замяўся, потым загадаў ахоўнiку з прамянёвай стрэльбай:

– Сачы за iм!

Потым зiрнуў чалавеку ў вочы.

– Нам зразумелыя вашы намеры. Вам хочацца выкарыстаць становiшча i забяспечыць сваю бяспеку. Хачу вас папярэдзiць: нiводнага лiшняга руху, i тады ўсё кончыцца для вас добра.

Невядома, паверыў чалавек у гэтую ману цi не. Нi адным паглядам, нi адным жэстам не паказаў ён, што заўважыў аплаўленую падлогу там, дзе прамянёвая стрэльба спалiла i ператварыла ў нiшто двух яго папярэднiкаў. З цiкаўнасцю падышоў ён да блiжэйшых дзвярэй, уважлiва паглядзеў на другога ахоўнiка, якi сачыў за iм, i хутка накiраваўся далей. Следам прайшоў ахоўнiк, за iм рушыў сiлавы экран i, нарэшце, усе саветнiкi адзiн за адным.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: