Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Сёмае акно (на белорусском языке)"
Сёмае акно (на белорусском языке)
Читать

Сёмае акно (на белорусском языке)

Василенок Евгений

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Яўген Васiлёнак

Сёмае акно

Напэўна, гэта дужа сумны занятак - прадаваць на пошце маркi? Як вы лiчыце?

Вiдаць, вы нiколi не задумвалiся над такiм пытаннем. I я таксама. А вось пасля ўчарашняга дня думка аб гэтым не выходзiць з маёй галавы. Колькi ўжо гадзiн сяджу я ў сваiм пакойчыку на трэцiм паверсе i ўсё думаю, думаю, думаю... А божачкi, якая ж гэта сумная, мусiць, справа - прадаваць маркi! I як толькi я адважылася на такое!..

А ўсё праз гэты мой дурны характар! Люблю, шчыра прызнаючыся, усё рабiць па-свойму, насупор усiм. Так атрымалася i з работай. Многа ўсялякiх парад давалi мне сяброўкi. Вера Шышакова настойвала, каб я iшла сакратаркай у мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, дзе яна сама працавала ў нейкiм аддзеле. Тоня Кажакiна ледзь не разраўлася, даводзячы, што мне абавязкова трэба стаць кiнаартысткай: у мяне, маўляў, незвычайны талент, i будзе вялiкi грэх, калi я загублю яго ў самым зародку. А Надзя Юхтановiч безапеляцыйным тонам гаварыла, што я павiнна вучыцца далей i толькi ў полiтэхнiчным iнстытуце, бо проста не маю права здраджваць сямейнай традыцыi.

Не, я не паслухала нi Веру, нi Тоню, нi Надзю. Я вырашыла, што сама выберу сабе занятак.

I выбрала!..

Сяброўкi адно рукамi развялi, калi даведалiся пра мой выбар. А Надзя дык тая сказала, што больш i размаўляць са мною не будзе.

Пра тату i казаць няма чаго. Такi скандал быў, што i цяпер яшчэ звон увушшу стаiць...

I вось я сяджу на ложку i думаю, думаю... Ужо ранiца. Праз якую гадзiну трэба iсцi на працу. На пошту. Прадаваць маркi.

А здарылася ўсё гэта так.

Учора зранку я пайшла па вулiцах горада i стала чытаць аб'явы. Каля табачнага магазiна на праспекце iх вiсiць асаблiва многа. Станкабудаўнiчаму заводу патрэбны былi токары, слесары, фрэзероўшчыкi. Гэта мне не падыходзiла, бо нiводнай з тых спецыяльнасцей я, вядома, не мела. Тонкасуконны камбiнат запрашаў на работу ткачых i яшчэ нейкiх вiнтоўшчыц. Не, i на камбiнат мне таксама не было чаго iсцi. Некалькi разоў перачытала аб'яву друкарнi, але i там не знайшла нiчога па густу. У самым нiзе дошкi, з правага боку, быў прылеплены блакiтны лiсточак, перакрыжаваны з кутка ў куток ярка-чырвонай ломанай стралою. Няцяжка было здагадацца, што гэтая страла сiмвалiзуе маланку, а значыць - прадпрыемства сувязi. I сапраўды, на лiсточку было напiсана, што пошце патрэбны работнiкi аж васьмi спецыяльнасцей. Я на хвiлiнку ўявiла сабе акенца на пошце, дзе пытаюць пiсьмы "да запатрабавання", i ў думках усмiхнулася.

Потым я пайшла на Камсамольскую вулiцу, дзе таксама вiсiць дошка рэкламнага бюро. Спецыялiсты патрэбны былi ўсюды. Я перачытала аб'явы хлебазавода, мэблевай фабрыкi, цагельнага завода, унiвермага, шавецкай арцелi, камбiната бытавога абслугоўвання... А на тым самым месцы, што i на дошцы каля табачнага магазiна, вiсеў знаёмы блакiтны лiсточак з прывабнай пунцовай маланкай.

Я прыгадала, што многа аб'яў вывешваецца на вулiцы Энгельса. I першае, што мне кiнулася там у вочы, - той самы блакiтны лiсточак i тая самая маланка...

"Мусiць, iм вельмi патрэбны людзi", - падумала я.

I пашыбавала на паштамт.

У жанчыны з высокай прыгожай прычоскай i бялюткiм тварам, якая сядзела за адным з акенцаў, я купiла лiсток паперы.

– А канверт непатрэбен?
– запытала жанчына.
– I марка непатрэбна?

Я зiрнула на жанчыну. Напэўна, я шмат разоў купляла ў яе маркi, канверты, паштоўкi, але зусiм не прыкмячала яе. Падыдзеш да акенца, падасi манеты, возьмеш, што табе трэба, а хто даў - цi не ўсё роўна?..

Жанчына глядзела на мяне ўважлiва i нават, як здалося мне, добразычлiва. У яе былi вельмi харошыя вочы.

– Дзякую...
– сумеўшыся, прамармытала я i скоранька падалася ад акенца.

За адным з столiкаў я напiсала заяву - першую ў сваiм жыццi.

Начальнiк аддзела кадраў - маленькi, з пасiвелай галавой, дзядуля сустрэў мяне чамусьцi няветлiва. Калi я падышла да ягонага стала i, стараючыся трымацца як мага больш смела, незалежна, бойкiм голасам сказала: - Маё вам шанаванне, дзядуля!
– ён нават не глянуў у мой бок.

– Добрай ранiцы...
– ужо не так смела яшчэ раз павiталася я.

– Га?
– Начальнiк пакiнуў на момант нейкую вялiзную кнiгу, што ляжала перад iм на стале, узняў на мяне вочы, схаваныя за дзвюма парамi акуляраў.
– Прывiтанне, прывiтанне!
– скорагаворкай прамовiў ён i зноў утаропiўся ў кнiгу.

Не ведаючы, што мне рабiць далей, я пераступiла з нагi на нагу, пасля асцярожна кашлянула ў кулак.

– Вы - да мяне?
– здзiўлена спытаў дзядуля. Ён зняў адну пару акуляраў, пiльна агледзеў мяне з галавы да ног, пасля паправiў свае сiнiя сацiнавыя нарукаўнiкi, нiбы збiраючыся кiнуцца ў бойку са мною.

– Да вас... вось...
– i я падала яму заяву.

Усё з тым жа выразам здзiўлення на твары стары нерашуча ўзяў з маiх рук шэры лiсток, глянуў на яго i раптам засмяяўся.

– А бадай яму лiха, гэта ж я зусiм забыўся, што цяперака я тут начальнiк... Даруйце, калi ласка...

Ён хацеў быў зноў насунуць на вочы другiя акуляры, але перадумаў i з шчырым давер'ем сказаў мне:

– Я, цi ведаеце, сам толькi ўчора паступiў сюды працаваць. I, бачыце, не прывык яшчэ. Сядзеў тры гады на пенсii, не ўседзеў больш i падаўся сюды. Усё ж нейкi занятак...

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Сёмае акно (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: