Вход/Регистрация
Сэрца мармуровага анёла
вернуться

Рублеўская Людміла

Шрифт:

Да здзіўлення Кастуся, замок вісеў на клямцы, зачапіўшыся зламаным рагом. Унутры кавалкі старога лінолеуму, скрынкі, цэгла, рыдлёўкі, гнілыя анучы, бляшанкі ўтваралі на земляной падлозе кратэры і рыфы. Але ў гэтым адчуваўся парадак — падабенства ложкаў, пасярэдзіне нібыта столік з кавалка фанеры і цаглін. Пад «сталом» тры некранутыя бляшанкі рыбных кансерваў.

— Бамжы начавалі,— грэбліва скрывіўся Марк, падфутбольваючы нагой пустую бутэльку.

— Ды не, бамжы калоцца не будуць. Вунь шпрыцы… І піва з бляшанак не п'юць, — запярэчыў Кастусь. — А вось і правы кут… Ну і яміна! Ды што тут рабілася, гранату ўзрывалі, ці што?

— Вось гэтую? — Магдаліна трымала ў руках дзве жоўтыя жалязякі.

Кастусь выхапіў знаходку:

— Паловы ад снарада! Яшчэ першай сусветнай! Марк узяў адну з жалезак:

— І праўда. Стодваццацідвухміліметровы. Такімі з нямецкіх гаўбіц білі.

Магдаліна кінулася перабіраць смеццё.

— Шукайце ж! Яны былі тут, паперы! У гэтым снарадзе! Пошукі цягнуліся ўжо трэцюю гадзіну. Чэрвеньскі дзень доўгі, але ж і ён мусіў скончыцца. Вечарэла. Маладыя людзі нагадвалі ахвяр залатой ліхаманкі. Нават касцюмчык Марка, як гаспадар ні ашчаджаў яго, жывапісна прыўкрасілі брудныя пісягі.

— А-а-а! Га-га-га!

Гарлалі не вароны. Крык даносіўся з краю могілак. Вароны хмарай узляцелі над шатамі, але іх карканне не магло заглушыць галасы прыхадняў.

Людскія постаці рухаліся між помнікаў, быццам гулялі ў дзіўную гульню. Спыняліся, падскоквалі, тузаліся, набліжаючыся да склепа…

— Яны крыжы на помніках ламаюць, гады! — Кастусь рынуўся напярэймы.

— Магда, дай мне руку! Сыходзім! — Марк пацягнуў дзяўчыну ў супрацьлеглы ад крыку бок.

Магда ўпіралася і крычала:

— Кастусь! Стой! Пачакай! Мы міліцыю паклічам!

— Ідыёт твой Кастусь! Ты не будзь ідыёткай! Бяжым!

Але постаці ў чорных скураных куртках з заклёпкамі абкружылі Магду і Марка. Яны не былі страшныя — падлеткі ў скуранках. Сімпатычныя твары, дагледжаныя, спартыўныя целы… Страшнымі былі вочы. Пустыя, як у аглушанай рыбіны.

— Вашыя дзяды тут таксама могуць ляжаць, — Кастусёў голас зрываўся ад гневу.

Магда зірнула з-за Маркавага пляча. Гісторык, неяк дзіўна выпрастаўшыся, ішоў між двух падлеткаў, якія быццам пасяброўску да яго прыціскаліся. Раптам Магда зразумела, што яму заламалі рукі. Дзяўчына не паспела ні спалохацца, ні ўсвядоміць, што адбываецца: так імкліва ўсё здарылася. Адзін з прыхадняў зароў:

— Яны ў нашым склепе капаліся!

Хутка са склепа данесліся лаянка і выццё. Няўжо з-за кансерваў хвалююцца?

— Ампулы дзе?!! — вочы іх зрабіліся зусім белыя.

— Умазку нашу забралі!

— Ды яны мянты!

Магда нічога не разумела. Да Марка падышоў хлопец у скуранцы. Ён быў нашмат старэйшы за пуставокую дзятву. Смуглявы твар з жаўцізной. І вочы не шалёныя, як у тых. Разумныя, нават сумныя вочы. Як у добрага гаспадара, які ідзе калоць любімае свінчо.

— Адкуль ведалі пра ўмаз? Аддайце…

— Паслухайце, мы нічога не ведаем пра ваш «умаз». Гэта непаразуменне. — Марк гаварыў важка, унушальна…

Смуглявы зіркнуў на яго раскосымі вачыма амаль весела.

— А якога ражна перапаролі склеп? Костачкі калекцыяніруеце?

— Гэта я іх сюды прывёў! — Кастусь таксама гаварыў цвёрда і важка, і ўсе павярнуліся да яго. — Я гісторык! Зараз пакажу пасведчанне з інстытута. Я маю права на археалагічныя даследаванні.

Кастусь падняў свой джынсовы заплечнік, які валяўся ля ўвахода ў скляпенне, дастаў зялёную кніжачку. — Вось… — Смуглявы ўзяў дакумент, няўважна пакруціў у руках і кінуў назад Кастусю. — А ў гэтай гільзе былі дакументы, якія нас цікавяць.

— Праўду казаў Цяпа! Знайшоўся пакупнік на паперкі! — выгукнуў нехта за спінай Магды. — А мы іх паліць хацелі!

Са склепа даляцела адчайнае:

— Цяпа! Яны бібулкі з кайфам патрушчылі! Усе пяць! Смуглявы спыніў скавытанне сваёй зграі.

— Што рабіць будзем?

Марк па-ранейшаму гаварыў ветліва і спакойна, але Магда са здзіўленнем заўважыла, што ён успацеў.

— Мы, відаць, зрабілі вам нейкую шкоду. Гэта выпадкова. Мы кампенсуем.

— Сто рублёў,— змрочна кінуў смуглявы, якога чамусьці гэтак смешна і бяскрыўдна звалі Цяпай.

— Марк, не турбуйся, — вінавата прагаварыў Кастусь. — Гэта цалкам мая віна. Я знайду грошы. А вы, — звярнуўся Сташынскі да смуглявага, — як я зразумеў, маеце патрэбныя мне дакументы. Я гатовы таксама выкупіць.

Цяпа падумаў.

— За паперкі вашы цана спецыяльная. Нясі яшчэ сто — не памылішся. А можа, мне яшчэ што заманецца. Я фантазёр. Ну, шуруйце за грашыма… Дзяўчынка пакуль з намі пасядзіць, мы яе вінцом пачастуем.

— Ды я з вамі пасяджу, — Кастусь гаварыў нязмушана весела. — У гэтых сёння свята, яны дакументы ў загс падалі. Марк, ты Янку Гарэламу патэлефануй. Ён усё зробіць. Пасля разлічымся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: