Вход/Регистрация
Сэрца мармуровага анёла
вернуться

Рублеўская Людміла

Шрифт:

— Добра, добра, Марылька, пераканала. — Янук уладна пагладзіў дзяўчыну па плечуку, але сустрэў насмешлівы позірк і сумеўся: — Давайце па хатах, пакуль дабрадзейная Пальміра сюды сабак не прывяла.

Лісце з шоргатам ападала на зямлю, на помнікі, прыліпала да граніту, быццам безнадзейныя лісты да нябожчыкаў. Маладыя таполі ўмольна цягнуліся галінкамі да ўжо астылага сонца, нібы спадзяваліся дастаць яшчэ крыху летняга цяпла…

Ад брамы ўсе разыходзіліся ў розныя бакі. Янук памкнуўся быў пайсці з Марылькай, але яна подбегам дагнала Антося.

— Можна з табой?

Гэта было так неверагодна, што Антось не змог нічога адпаведнага сказаць. Яны моўчкі ішлі па ціхай Кальварыйскай вуліцы, і ён усё ніяк не мог прыдумаць, пра што пачаць размову — у яго толькі замірала сэрца кожны раз, як лёгкая хустка Марылі, завязаная на шыі, па волі гарэзнага ветрыку датыкалася да яго рукава доўгімі кутасамі. Не куртуазны нашчадак у імператара…

— Я таксама хацела б, каб ты заставаўся «звычайным» паэтам, — раптам суха прамовіла Марылька, так пільна гледзячы наперад, быццам адтуль вось-вось мусіла з'явіцца варожае войска. — Ты мог бы быць вялікім паэтам, Антоська.

— «Мог бы»… Гаворыш, як хаваеш. Я ж яшчэ жывы!

— Вазьмі мяне замуж, Антось!

Ён аж спатыкнуўся. Пачулася, відаць? Марылька ішла, усё гэтак жа гледзячы перад сабой, са спакойным тварам, схаваўшы рукі ў кішэні пацёртага плюшавага пінжачка.

Вядома, пачулася… Але ён раптам усвядоміў, якая дзяўчына ўся напятая — быццам струна…

— Ну дык як? Згодны?

— Паслухай… Я не разумею…

— А што тут не разумець?! — яна рэзка спынілася, пазіраючы на яго злымі зялёнымі вачыма.

Якія ў яе вочы, калі яна злуецца! Напэўна, так ззяюць смарагды, калі глядзець праз іх на сонца. Ён усё яшчэ не ўцяміў. А яна гаварыла — аж перахоплівала голас:

— Няўжо трэба тлумачыць? Мы загінем! Праз тыдзень, заўтра, пазаўтраму! І першага пацягнуць цябе! І ты ніколі… Мы з табой ніколі… Гэта ж горай за смерць! Два гады знаёмыя. Няўжо ты такі сляпы?

Ён верыў і не верыў. Варухнулася страшнае, здрадлівае — хоча пабыць каралевай! Але Марылька, як пачуўшы ягоныя думкі, тупнула нагой:

— Ды не абыходзіць мне тваё каралеўскае паходжанне!

І раптам… заплакала. Закалаціліся худзенькія плечы. Ён ні разу не бачыў, каб незалежная Марылька, якая папросту спраўлялася са сваімі выхаванцамі — былымі беспрытульнікамі, плакала. Ён нясмела пагладзіў яе даланёй па мокрай шчацэ… І адчуў, як па яе целе прайшлі дрыжыкі… Такія ж, як у яго — ад дотыку да яе…

— Дурненькі…— прашаптала яна і так зірнула ў яго сінія вочы, што ўсе ягоныя сумневы расталі бясследна.

Іх узялі ўсё-ткі не праз тыдзень — праз тры месяцы.

Следчыя шчыра рагаталі над спробай пяці студэнтаў стварыць Каралеўства Беларусь. Справу, аднак, засакрэцілі да неверагоднага. Усе, хто меў да яе дачыненне, мусілі быць знішчанымі. Асабліва здзекаваліся над патэнцыяльным каралём. Ён выявіўся надзіва ўпартым. Нават схітрыўся збегчы падчас перасылкі. Ратуючыся ад пагоні, загінуў.

Пальміра Мрачкоўская ў бамбёжку 1941 года згарэла разам са сваім дамком ля Кальварыі — не хацела пакідаць карціны.

На папялішчы доўга збіраліся бадзяжныя сабакі і каты.

Сібірскія крумкачы

Зэк № 1-756 у калоне гэткіх жа, як сам, дахадзягаў цягнуўся ў свой барак.

Адзінае, што вылучала гэтага зняволенага, — вялікая птушка, што сядзела ў яго на плячы, як чорны анёл-ахоўнік.

Гэта, вядома, быў непарадак, і гады тры таму птушка зрабілася б мішэнню для канвойных, а зэк «загрымеў» бы ў БУР — страшную лагерную турму.

Але за апошнія тры гады, пасля смерці «галоўнага кормчага», тут усё змянілася. Ахова ўжо не ведала, як трымацца са сваімі вязнямі. Амаль кожны дзень кагосьці з іх даводзілася выпускаць на волю. А пры пераходзе з катэгорыі быдла ў катэгорыю чалавека былы зэк мог пераўтварыцца ў кагосьці вельмі ўплывовага і паважанага, напрыклад, генерала і Героя Савецкага Саюза, як гэта адбылося ў мінулым месяцы. І ахоўнікі моўчкі цярпелі крумкача.

Вязень падабраў яго паўмёртвым птушанём. Тады найбольш абурыліся іншыя зняволеныя — дадаваўся новы ядок. Але калі крумкач падрос, самі пачалі яго падкормліваць.

А ўладальніка крумкача ўсё не вызвалялі. Зэк № 1-756 не скардзіўся. Яму і так пашанцавала. Ён пражыў ужо дваццаць пяць лішніх гадоў на гэтым свеце. Тады, пасля ягонага адчайнага ўчынку, пра які не хочацца ўспамінаць, яго на нейкі час вызвалілі. Потым — вайна. Войска Польскае. Ваяваў добра, бо ўжо не шкадаваў жыцця, купленага занадта дарагой цаной. Потым — цэлых два гады, калі здавалася, усё самае благое — за спінай і можна пачынаць нармальнае жыццё. Ён нават зноў пачаў пісаць вершы. І з горыччу разумеў, што ім ніколі не ўзляцець да вышыні вершаў таго, сінявокага, які загінуў. І зноў — савецкі лагер…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: