Вход/Регистрация
У краіне райскай птушкі
вернуться

Мавр Янка

Шрифт:

Кандаракі прынёс сякеры, нажы, рыдлёўкі і г. д. Відаць было, што такія багатыя прылады зрабілі на іх уражанне, але ўсё ж такі яны адмоўна круцілі галовамі.

— Падазроная справа, — сказаў Скот.

— Ці не пачаставаць іх гарэлкай? — прапанаваў Кандаракі.— Мо тады лягчэй будзе з імі дагаварыцца.

— Спірытусам лепш! — крыкнуў Брук. — Што значыць гарэлка для такіх чарцей!

Скот згадзіўся.

Кандаракі прынёс бутэльку і наліў паўшклянкі спірту. Падышоў да папуасаў, ласкава папляскаў іх па плячах і працягнуў шклянку. Недаверліва паглядзеў папуас і не хацеў браць.

Кандаракі сам дакрануўся губамі, смяяўся і ласкава запрашаў. Дзікун узяў і крыху глынуў. Спачатку ён спалохаўся; відаць было, як захапіла яму дух. Але праз хвіліну, адчуўшы прыемную цеплыню, засмяяўся. Пасля таго яго таварыш выпіў ужо бадай усю шклянку. А за ім першы зноў выпіў.

Тады гандаль пайшоў шпарчэй. Папуасы забыліся ўжо на зброю і цікавіліся ўсё цудоўнай «вадой». Ім паказалі дзве поўныя бутэлькі. Яны ўхапіліся за іх і пакінулі свае тавары.

Трымаючыся за свае бутэлькі, хістаючыся ды весела гаргочучы, пайшлі яны дадому.

— Ха-ха-ха! — зарагатаў містэр Брук. — Вось гэта дык гандаль!

— Дай бог часцей так, — смяяўся Кандаракі. І яны весела пачалі падлічваць, колькі на гэтым «зарабілі».

А шчаслівыя гандляры тым часам адышліся крыху ад будынкаў, спыніліся, зноў выпілі і паваліліся на зямлю, як мёртвыя. Бутэлькі пакаціліся, рэшта спірту вылілася, — справа пакуль што на тым і скончылася.

За паўкіламетра ад будынкаў, у балоцістай нізіне, была плантацыя гумавых, або каўчукавых, дрэў.

Ёсць некалькі дзесяткаў парод такіх дрэў, але найлепшыя паходзяць з Паўднёвай Амерыкі, з нізіны ракі Амазонкі. Адтуль іх сталі вывозіць і разводзіць у іншых гарачых краінах і ў тым ліку на Новай Гвінеі.

Гэтыя дрэвы належаць да аднаго роду з нашай травой малачаем, але тут яны дасягаюць велічыні дуба. Тры тысячы дрэў былі пасаджаны правільнымі радамі, і паміж іх завіхаліся рабочыя.

Гуму дае сок гэтых дрэў, і здабыча яго падобна да таго, як у нас увесну здабываюць сок з бяроз. Каўчукавы сок падобны да малака, толькі гусцейшы.

Каля плантацыі было раскладзена многа вогнішчаў. Рабочыя з лесу прыносілі сюды гаршкі з сокам. Другія мачалі ў сок дошчачкі і трымалі іх над дымам. Сок гусцеў. Тады зноў мачалі гэтую самую дошчачку і зноў капцілі, і так некалькі разоў, пакуль не набіраўся вялікі камяк. Тады яго разразалі, адкладвалі кавалкі гумы, а дошчачку зноў мачалі. Ля вогнішчаў ляжалі вялізныя кучы гумы. Сок з лесу падносілі ды падносілі. Паміж рабочых хадзіў наглядчык малаец Файлу і паддаваў духу бізуном.

Гэты Файлу быў сам рабочы, але за тое, што вельмі дагаджаў гаспадарам, ён быў зроблены старшым над рабочымі і выконваў свае абавязкі не за страх, а за сумленне.

Ен усё выгледжваў, падслухваў, сачыў за кожным крокам рабочых і паведамляў гаспадарам. Рабочыя яго не любілі нават больш, як містэра Брука, бо Файлу быў бліжэй да іх і больш шкодны.

Разы са два рабочыя яго пабілі, але гэта ім вельмі дорага каштавала: адзін з іх быў так збіты, што праз некалькі дзён памёр, а другі ледзь застаўся жывы.

Усе рабочыя былі «каляровыя»: жоўтыя кітайцы, карэйцы, японцы, цёмныя малайцы, чорныя негры, але не з Афрыкі, а з Амерыкі, бо ім там вельмі дрэнна жывецца. Асабліва многа было кітайцаў.

Нездаровы клімат, дрэннае харчаванне і безупынная праца адбіліся на ўсім іх выглядзе. Трымала ўсіх толькі адна надзея, што вось яны скончаць свой тэрмін і вернуцца дадому «багатымі».

Падышлі Брук і Кандаракі. Файлу падскочыў і пачаў скардзіцца, што сушыльшчыкі вельмі марудна працуюць, не паспяваюць.

— А навошта ў цябе ў руках бізун? — спытаў Брук.

— Не памагае: сама праца ўжо такая марудная.

— Гэта праўда, — сказаў Кандаракі.— Я даўно ўжо кажу, што трэба перайсці на хімічнае згушчэнне соку. У другіх месцах даўно гэтак робіцца.

— Калі яно больш выгадна, трэба будзе абмеркаваць, — адказаў Брук.

Увайшлі ў лес. Рабочыя яшчэ больш замітусіліся. Каля аднаго дрэва Брук раптам спыніўся і, паказваючы рукой, сурова запытаўся ў Файлу:

— Што гэта такое? А? Файлу замармытаў:

— Я… Я… не бачыў… Гэта Чык-чу.

— А ты дзеля чаго тутака? — крыкнуў Брук і, падняўшы бізун, апусціў яго на спіну Файлу. Той толькі схіліўся да зямлі і жаласна замармытаў:

— Выбачайце, дарагі пан… больш не буду…

Тым часам сюды спяшаўся небарака Чык-чу, якому была даручана гэтая частка дрэў. Падбег і збялеўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: