Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

Чабор падобны на малады верас, з такімі ж сінімі кветкамі, толькі яшчэ драбнейшымі. Верас нават, як мне падалося, пахне мацней, саладчэй. Што ж так прываблівала да гэтага чабору пчол? Іх было мо штук дваццаць на невялічкую плямку. Я нарваў букецік, нюхаў, яшчэ і яшчэ, проста сілком уцягваў у сябе ягоны своеасаблівы водар.

І тады зразумеў — сапраўды, чаборам трэба надыхацца. Трэба. каб яго было многа, каб паветра настаялася на ім.

Так пахне воск, калі гарыць свечка. Так пахнуць старыя любімыя рэчы, на якія забыўся, а потым выпадкова натыкаешся на іх у шафе.

Так пахне штосьці далёкае, дарагое, страчанае калісьці даўно-даўно, але пах гэты дае надзею, што страчана не назусім…

Пакуль я разглядаў і нюхаў чабор, хмара падабралася бліжэй. Раптам з яе бліснула крывая маланка, затым рэзка і звонка стрэліла громам. Пайшоў "цыганскі" дождж. Бульбоўнік і трава ажылі пад буйнымі кроплямі, нібы хто кідаў гарох з неба: шлоп! — шпок! — шлоп!

Трэба было вяртацца дамоў.

Свяціла сонца, вісела над галавою дзівосная чырвоная хмара, сінеў у руцэ букецік чабору, на якім ехала вялікая пухнатая пчала, — не зважаючы ні на дождж, ні на чалавека, як ап" янелая, яна тыркалася і тыркалася ў сінія кветачкі, стараючыся не прапусціць аніводнае.

1996 г.

  • 1
  • ...
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: