Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

Дык што: кожнае расстанне з любой жанчынаю — закамплексаваны ў падсвядомасці тых гадоў страх? Не, не кожнае і не з любою. Гэта зусім проста. Страх ад развітання з жанчынамі такога тыпу, якія нагадваюць Н. маці. Якія словамі ці дзеяннямі пачынаюць клапаціцца пра яго, выказваць сваю прыхільнасць, любоў да яго.

Ён патрапляе ў залежнасць ад іх. Пакуль яны побач, яму спакойна. Пакуль яны побач, ад іх можна ўзяць штосьці.

Тыповы комплекс!..

XI

Н. закурыў, падняў сумку і пайшоў назад на прыпынак. Шумны горад пасвятлеў і даўно ўжо жыў сваім — чужым, незразумелым жыццём.

Н. не спяшаўся.

"Добра, комплекс. Але разгадка комплексу нічога не дае. Псіхааналізам вылечыцца немагчыма.

Даўно і не мною даказана. Ёсць толькі два — у ідэале — варыянты.

Першы — "адпусціць" свае жаданні, «развязаць» іх, даць ім волю, не заганяць іх у глыбіні свядомасці. Вызваліць сябе ад прыдуманай людзьмі маральнасці. Мапасан, за шэсць гадоў да свайго вар'яцтва і смерці, марыў: раскошны палац недзе ў Егіпце, чарнаскурыя рабы, мармуровыя басейны, мяккія, абцягнутыя скураю сцены, пяць жонак — з пяці кантынентаў Зямлі… Гэтым ён хацеў «развязацца», "адпусціць" інстынкты.

Другі варыянт — рэзка адваротны першаму. Скруціць сябе, свае хаценні, комплексы, падпарадкавацца маральнаму закону. Гэта значыць, прызнаць… Бога над сабою".

І Н. жыва, ярка прыгадаўся ягоны сон перад гэтай паездкаю. Цягнік, бамбёжка, самалёты… "Вяртанне да пачатку". А што, калі… Вось ён сядзіць у купэ, заходзіць дзяўчына. Хто яго, жанатага чалавека, цягне за язык? Навошта ён купляе ёй пасцель? Чаму не лягае моўчкі спаць?

"Праўду, праўду кажу: гора таму, хто зірне на жанчыну з пажадлівасцю!"

Не было б той пяшчоты, што варухнулася ў ім, калі ён папраўляў дзяўчыне коўдру, не было б пацалунка яе. Падумаеш, страта! Затое і гэтага раздзірання не было б. Не было б адной супярэчнасці.

"І не толькі адной, — думаў Н. — Вера, хрысціянства здымаюць УСЕ супярэчнасці. Але якім чынам? Смерцю. Калі ісці да канца, атрымаецца: хрысціянства — смерць. Мне, напрыклад, з маім максімалізмам, з жаданнем дабірацца ва ўсім да канца, прыняўшы сапраўднае хрысціянства, трэба ісці зараз у той вунь пераход каля вакзала, аддаць жабракам і бомжам усе грошы, распрануцца, аддаць куртку, кашулю, чаравікі… Калі мяне ўдараць нажом у бок, трэба павярнуцца і падставіць другі бок.

Сапраўдны хрысціянін не павінен баяцца смерці. А я — я не тое, што баюся, а проста не люблю і не хачу яе. Я малады. Я яшчэ не прайшоў таго, можа быць, наканаванага мне шляху, які падвёў бы мяне і тыркнуў, як ілбом у сцяну, у непазбежнасць: збавенне — смерць. Адна яна вырашае ўсе супярэчнасці".

XII

Тралейбусы спыняліся, забіралі пасажыраў і ад'язджалі, а Н. стаяў на прыпынку, каля таксафона, і не кранаўся з месца.

Заставалася адно: цярпець. Змірыцца. Цягаць на сабе свой крыж. "Такі ўрадзіўся", людзі кажуць. Ехаць дамоў, сядаць і атупела глядзець у адну кропку. Хай будзе што будзе.

Нехта, праходзячы блізка, штурхнуў Н. плячом. Нехта, цягнучы за сабою калясачку, брудным колам церануў мыс чаравіка. Усе спяшаліся некуды, гучна размаўлялі.

"І чаму мне гэта? — думаў Н. — Чаму я такі ўрадзіўся?"

Ён ведаў пра сябе, ды і блізкія людзі не раз казалі, што ён па натуры, па характары — добры, цярплівы, "кісель". Але цяпер ён ненавідзеў, ненавідзеў сур'ёзна. Ненавідзеў жыццё за яго супярэчнасці. Сябе — за тое, што гэтыя супярэчнасці так адчувае. Людзей — за тое, што жывуць сярод гэтых супярэчнасцей і радуюцца.

"Вось яны штурхаюць мяне, пэцкаюць чаравікі, а іншыя, ім падобныя, як сланы ў пасуднай лаўцы топчуцца ў маёй душы, у маёй творчасці, — нічога самі не адчуўшы, не перажыўшы! Не разумеючы, што трэба права мець, каб выказаць нават самую банальную, самую агульную ісціну, крывёю і нервамі заплаціць за гэтае права!" — думаў ён, не маючы на ўвазе нікога канкрэтна.

Яму здавалася, само жыццё супраць яго — такога.

XIII

– -------

– -------

– -------

XIV

Нейкі мужчына папрасіў закурыць.

Н. паглядзеў на яго, падумаў і палез ва ўнутраную кішэню курткі. Дастаючы пачак, адчуў, як пад світэрам, у кашулі, зашамацелі білеты. Адзінае, што засталося пасля яе…

І раптам ён аж скалануўся.

Спрактыкаваная "пісьменніцкая" памяць хуценька вярнула яго ў сённяшнюю раніцу, у купэ. Вось прыпухлая пасля сну дзяўчына разглядае білеты. Чаго іх разглядаць? "На, на памяць… Ну, шчасліва!" — "Можа, запішы тэлефон?" — "Навошта?" Няўцямны позірк, усмешка… Дурань, значыла гэтая ўсмешка, навошта мне твой нумар, калі я табе свой запісала?!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: