Шрифт:
Але ніяк не магу праігнараваць такую заяву “храбрай чацьвёркі”.
“.у Белым доме вельмі і вельмі недаацэньваюць палітычную падкаванасьць савецкіх людзей, калі лічаць, што такім чынам “адкрыюць Амерыку” - і аме- рыканскую пазіцыю”.
Ну, гэта такое нахабства, ад якога пачырванее нават Юры Жукаў! Кім і як “падкаваны савецкія людзі”? Да іх жа сьвядомасьці не дапускаюць погляды лідэраў дэмакратычных краінаў. Як толькі нешта важнае адбудзецца, дык гэ- тая падзея будзе выкладзеная “савецкім людзям” так, што сапраўднай пазіцыі апанентаў яны як ня ведалі, так і ня будуць ведаць. Нават цэльнай цытаты з аўтэнтычнымі словамі ў сродках масавай інфармацыі не дадуць, ня толькі што поўнае выступленьне. Замест гэтага - лавіна бяздоказных абвінавачаньняў.
Можна было б прыбегнуць да замежных сродкаў масавай інфармацыі, дык “савецкія людзі” ня маюць да іх доступу: радыёперадачы глушацца, органы друку, кнігі не ўпускаюцца ў краіну, тых, хто выязджае за мяжу - сьцерагуць кадэбісты, каб ня мелі кантактаў з тым, свабодным народам.
Значыць, пан Рональд Рэйган, нізкі паклон яму за гэта, усё-такі адкрыў нашым тубыльцам Амерыку і амерыканскую пазіцыю. Бо “палітычная падкаванасьць” гэтых тубыльцаў была айчынная, - паводле адсталай савецкай тэхналогіі, і яе не хапіла на зададзеную дыстанцыю.
Цікава, побач з гэтым абзацам у “Известиях” аб палітычнай “звышінфармава- насьці” людзей у СССР, у суседнім, чацьвёртым слупку таксама адзначаны мною абзац. Гляджу - таксама “рубін” - скарга СССР на абвінавачаньні Пентагонам і ЦРУ у “крадзежы амерыканскай тэхналогіі”.
Што ж! Рускія любяць казаць у такіх выпадках: “На злодзею шапка гары- ць” - ніхто тую чацьвёрку не прымушаў да дыскусіі на гэтую тэму. А калі на тое пайшло, дык амаль усім тым “палітычна падкаваным” вядома, што СССР цьвёрда трымае першынства ў сьвеце па частцы эканамічнага (каб толькі яго!) шпіянажу. На кожным прадпрыемстве нешта крадзенае, у крыху зьмененым выглядзе, укараняецца ці ўкаранёна ў вытворчасьць. У кожным СКБ пацеюць над “падгонкаю” пад савецкія стандарты нечага ўкрадзенага на Захадзе. Ціка- вей за ўсё тое, што за такую ганебную “мадэрнізацыю” прысуджаюць пасьля найвышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі, навуковыя званьні. Крадзіце, хлопцы! Прымушайце канаючы капіталізм працаваць на “самы прагрэсіўны” лад - на камунізм!
Бадай што хопіць! Але ж хоць у саменькім канцы скажу: я глыбока ўпэў- нены, што Ытэрв’ю прайшло праз савецкую цэнзуру. Былі, вядома, і купюры, былі і скажэньні. Бяз іх сацыяізм - не сацыялізм. Гэта яго адзін з галоўней- шых аб’ектыўных законаў. I ўсё-такі мільёны людзей абнавілі свае “падковы” і ўдзячныя Новаму Кавалю. Шкада толькі, што такіх Кавалёў дзесяцігоддзямі не пускаюць у нашыя кузьні, да нашых табуноў.
7лістапада 1985 году. У СССР гэта дзяржаўнае сьвята, гэтак званай Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі. Сёлета ўжо 68 гадоў ёй. 68-я гадавіна пачварнай дэфармацыі чалавечай сутнасьці “на адной шостай частцы зямной сушы”. Гэтая “частка” сама па сабе страшэнная па сваіх памерах, па колькасьці народаў і людзей, што там жывуць. Але ж духоўнае разбурэньне чалавека на гэтым не спынілася. Сюды “далучыліся” і ўсё яшчэ “працягваюць далучацца” больш сьціплыя “часткі сушы”. Ня будзем пералічваць іх! Пры ўспаміне кожнай такой краіны перад вачыма заўсёды ўзьнікаюць штрыхі да іх “аблічча”.
Польшча– кароткатэрміновы трыумф народу, які пад кіраўніцтвам свабод- ных прафсаюзаў “Solidarnosc” скінуў з сябе дыктатуру камуністычнай партыі. Увядзеньне апошняй ваеннага становішча, забарона прафсаюзу “Solidarnoscі”. Арышты, суды. Зьверскае забойства прадстаўнікамі палітычнай паліцыі вялі- кага патрыёта ксяндза Папялушкі. Гэта, каб запалохаць іншых. Цэнзура слова і думкі. Гэта была сапраўдная антыкамуністычная рэвалюцыя - найбольш працяглая, найбольш сьмелая, прыгожая - што датычыцца дзеяньняў народу. Яна нарадзіла шмат таленавітых кіраўнікоў народу як Лех Валенса, Міхнік. Цяпер польскія падзеі прынялі іншыя формы. Народ, аднак, не паддаецца! Генералы - бясьсільныя.
“ГДР”. Прыгадваюцца ўсе цяжкасьці, якія штучна стваралі бальшавікі немцам, каб не дапусьціць аб’яднаньня абедзьвюх частак краіны, каб ня выпусьціць нівод- нага “гэдээраўца” ў Заходні Берлін. Мноства людзей было забіта - “гэдээраскіх” “грамадзянаў” “гэдээраўскімі” салдатамі з савецкіх аўтаматаў. Нарэшце, камуністы пераканаліся, што могуць застацца ў “першай нямецкай дзяржаве працоўных” бяз тых самых працоўных і пабудавалі на “граніцы”, што праходзіць праз Бер- лін, даўжэзную высокую жалезабятонную сьцяну. Яна “аздобленая” калючым дротам пад электратокам На ёй - кулямёты, уздоўж яе, з савецкага, вядома, боку, ходзяць узброеныя салдаты. Страляюць у тых сьмельчакоў, якія ўсё-такі пускаюцца на рызыку - заходнія ж немцы сваіх грамадзянаў не сьцерагуць. I яны зусім ня хочуць ісьці ў “сацыялістычны рай”. Больш 20-ці гадоў жывое цела агромністага гораду дзеліць гэтая пачварная сьцяна - галоўны стрыжань марксізму-ленінізму.
Чэхаславакія. Антыкамуністычная рэвалюцыя пачыналася спакайней, чым у Польшчы. Нават пад лозунгам “за сацыялізм з чалавечым тварам!”. Эва- люцыя ішла пад эгідаю ЦЭКа на чале з яе першым сакратаром Аляксандрам Дубчыкам. Савецкія акупанты не маглі даць рады. Арышавалі ўсё кіраўніцтва гэтай “брацкай” краіны і завезьлі ў Маскву. Тут ім выкручвалі рукі. Нічога не атрымалася. Iнсьпіравалі ананімны зварот “групы кіраўнікоў ЧССР” да СССР з “просьбаю дапамогі”. Уведзены “абмежаваны” вайсковы кантынгент”. Рэвалюцыя задушаная. Уладу ўзялі ў свае рукі славакі - Гусак, Біляк і іншыя. Старое кіраўніцтва скінулі. Пад старасьць Гусак паразумнеў, пачаў крыху адыходзіць ад “старэйшага брата”, набліжацца да дзелавых заходніх калегаў.
Венгрья. Увесь сьвет уздрыгваў ад грукату савецкаў танкаў, якія напрасткі баразьдзілі сталіцу і ўсю краіну. Мужныя мадзяры сваімі целамі стрымлівалі танкі. Але гэта іх не спыняла. Найбольш жорстка праходзіла барацьба ў 1956 годзе. Таксама арыштавалі ўрад, стварылі новы на чале з Янашам Кадарам. Ён у іншых “сац. краінах” тады быў узорам здрадніцтва народу. Цяпер паразумнеў, як і Густаў Гусак. Нават крыху раней за яго. Венгрыя, дзякуючы гэтаму, цяпер найбольш разьвітая краіна ў савецкім лагеры.