Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

У Гомелі апынуўся на невялікай гулянцы, зразумела з самагонкай, за якую плаціў я. Было там некалькі вайскоўцаў, двое цывільных — савецкіх чыноўні- каў — і тры жанчыны, супрацоўніцы нейкай савецкай установы. Пілі і жарта- валі, не саступаючы мужчынам, і паводзілі сябе больш пахабна, чым вулічныя дзеўкі. Заўважу, што гэта быў дзень нараджэння майго асведамляльніка. Вось там, «у сваім коле», пачуў новыя куплеты, якія даволі добра спяваў адзін з вайскоўцаў. Прывяду тут строфы, якія засталіся мне ў памяці:

Лёва Троцкі — генерал,

Літаратар і палітык.

У яго нястрымны шал:

Ён паэт, філосаф, крытык.

То спявае пра траву —

То касой па той траве.

Кожны мае галаву,

Лёва Троцкі мае дзве.

Надта выхвалялася спевам (больш не мела чым) адна з сябровак; брыд- кая, па-мужчынску астрыжаная і якая на 90 працэнтаў нагадвала мужчыну. Спявала пад акампанемент гітары «Жаночае раўнапраўе».

Маня будзе камісарам, камісарам, камісарам,

Таня будзе сакратарам, сакратарам, сакратарам.

Пакуль што мая праца нудная і нецікавая. Незвычайных прыгодаў няма — ні самалётаў, ні падводных лодак, ні каркаломных пагоняў, ні кіламетровых падкопаў, ані ўскрыцця незгаральных сейфаў. Цяпер я інакш на ўсё гэта гля- джу. Цікава, як будзе далей. Людзі любяць, каб іх падманвалі. Услаўляюць хлусню. Жыццё гэта не кіно, не фільм і не сенсацыйны раман. Там мужчына, пераапрануты пакаёўкай, падслухоўвае вялікія дзяржаўныя таямніцы, а ў жыцці: у цягніках, установах, на вакзалах — усюды плакаты: «Болтун — находка для шпиона». Мая праца — праца чорнарабочага выведкі. І я часам так напакутуюся за мяжой, што вырашаю кінуць гэты занятак, як нецікавы і нявыгадны — колькі той платы; калі ж па вяртанні і кароткім адпачынку падумаю пра яе, дык адчуваю дрыжыкі і зноў хочацца мне як хутчэй ісці туды, дзе рызыка. Магчыма, мяне пакуль што забаўляе навізна, а магчыма, засмоктвае звычка.

На сёння даволі.

Баранавічы, 20 верасня 1922 г.

Цікавая справа. Сёння мяне пратакольна дапытвалі наконт наступных пытанняў: калі папярэднім разам я вярнуўся з-за мяжы (назаві дакладную дату і гадзіну), на якім адрэзку зваротна перасягнуў мяжу (назаві нумары слупоў), ці ведаю агента Пятрова і ці сустракаўся з ім за мяжой. Падрабязна адказаў на ўсе пытанні. Пра Пятрова адказаў, што чуў пра існаванне такога агента і трохі ведаю пра ягоную дзейнасць, але ніколі з ім не сустракаўся.

Дзіўная рэч. Што гэта значыць? Я не хвалююся, бо я ў парадку і заўсё- ды такім застануся (я не патраплю ў такую сітуацыю, калі стану адначасова служыць двум багам), толькі вельмі цікава, чаму мяне гэтак распытвалі. Што, не давяраюць? Гэта для мяне загадка і трэба абавязкова яе разгадаць. Тут заўважу, што Пятроў адзін з самых легендарных агентаў нашай выведкі. Пра ягоныя прыгоды за кардонам проста цуды распавядаюць. Паходжаннем Пятроў расеец. Быў заслужаным афіцэрам Чырвонай арміі, а пасля вайны атрымаў пасаду камандзіра памежнай паласы. Гэта быў чалавек энергіч- ны, шчыры, праўдзівы — кожнаму рэзаў «матку-праўду» ў вочы. Менавіта з гэтай прычыны меў даволі шмат ворагаў і непрыяцеляў, якія імкнуліся яго ачарніць перад вышэйшым начальствам. Да ўсяго Пятроў быў какаіністам, але за гэтым зеллем надта не ўлягаў. Не пагарджаў і гарэлачкай, але такса­ма з толкам. Меў сваю прыказку: «Пі, а справу рабі». Вось ворагі Пятрова так пакіравалі нейкай справай, што яго арыштавалі. Абвінавацілі ў вялікіх парушэннях і злоўжыванні службовым становішчам. Ведаючы, з кім мае дачыненне, ён не чакаў справядлівасці ад савецкай юрыспрудэнцыі, а ўцёк з кутузкі пагранатрада і перайшоў мяжу. У Польшчы атрымаў права на палі- тычны прытулак. Неўзабаве пачаў працаваць у закардоннай выведцы. Праца- ваў надзвычай умела, нават зухавата. Калі я толькі пачынаў сваю дзейнасць, ён быў ужо славутым агентам. Роўны яму быў толькі Ян Пялінскі, але які ўвесну 1922 г. трапіў у кіпцюры ЧК у выніку здрады аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў. Вось што гэтулькі і ведаю пра таго Пятрова.

Кола маіх знаёмых на радзіме таксама пашырылася, і ў мяне ёсць, насу- перак маёй канспіратыўнай натуры, некалькі знаёмых сярод агентаў закар­доннай выведкі. Не буду пра гэта пісаць, бо гэта не мае да мяне асаблівага дачынення.

Калі прыехаў у Баранавічы, дык зноўку спыніўся ва Уладзіка Каліса. Не паспеў прывесці сябе ў парадак, як прыйшоў Палкоўнік.

— «Мы на горе всем буржуям мировой пожар раздуем», — раўнуў ад парога цытатай. — Ну, як там ідзе паглыбленне рэвалюцыі? Бібліятэкі ўсе спалілі? Раялі, люстры ўсе пабілі?

Даў яму дзве васьмушкі махоркі. Палкоўнік усцешыўся, як дзіця цацкай.

— Толькі махорка там нечага і вартая, — казаў, напіхваючы крупкай кароткую люлечку, — ну і тытунь, усе астатнія — свінства.

Уладзік пайшоў па гарэлку, а я паказаў Палкоўніку фотаздымак Лізкі.

— Ты казаў, што з цябе добры фізіянаміст, дык вызначы мне характар гэтай «цыганкі». Цікава пачуць меркаванне спецыяліста.

Ён доўга і ўважліва ўглядаўся ў выяву Лізкі, то набліжаючы, то аддаляю- чы партрэт на даўжыню рукі.

— Якога колеру валасы? — спытаў неўзабаве.

— Светлыя.

— Бачу, што светлыя, але мяне цікавіць адценне.

— Пераходзяць у залаты колер.

— А вочы?

— Таксама залацістыя.

— Каціныя?

— Так. ёсць у іх нешта. тыгрынае.

— Гм. Што я табе скажу? Сам, мабыць, лепей бачыш: вочы злёгку пры- мружаныя, таямнічыя, выраз мае гэткі таксама няўлоўны нейкі. Уся яе таям- ніца ў тым, што мае сто палюбоўнікаў, а пра сто першага марыць.

— Ды яна дзяўчына. Амаль дзіця.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: