Вход/Регистрация
Пясецки
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Афіцэр, які сядзеў пры металічнай шафе, чытаў нейкія паперы і падняў на Забаву запытальны позірк. Забава мякка ўсміхнуўся і нахіліў галаву наперад.

— Таварыш, калі я не памыляюся, Марозаў?

— Так.

Забава ўздыхнуў, усміхнуўся яшчэ весялей і прыціскаючы правай рукой да сцягна парабелум, сказаў прыглушаным голасам:

— Прывітанне ад жонкі і дачкі. Расце дачушка, расце і хораша выгля- дае. па тату тужыць. Бацька таксама перадае прывітанне.

Цёмныя вочы афіцэра выказвалі незвычайнае здзіўленне — з нямым запытам упіліся ў аблічча Забавы. А той казаў яшчэ весялей, жмурачы халод- ныя, рашучыя вочы.

— У мяне лісточак для таварыша. Прасілі ўручыць.

— А дзе тав... — не скончыў слоў, — бачыў іх?

— Дзе?.. Таварыш неяк дзіўна пытае. Вядома, дзе. Акрамя лісточка я маю і іншыя даручэнні. ве-е-льмі цікавыя! Але я жадаў бы сам-насам, бо гэта нібы сакрэт. справы сямейныя. Калі таварыш мае час, дык мы прай- шліся б дзесьці...

Афіцэр, у званні камбата, нервова падняўся. Сабраў частку папер і зачы- ніў іх у сейфе. Рэшту папер схаваў у шуфлядах стала. Звярнуўся да аднаго з вайскоўцаў, якія сядзялі ля акна:

— Калі хто прыйдзе, дык вы, таварыш, задавольце. Альбо няхай прыхо- дзяць заўтра. У мяне пільная справа.

Той у адказ хітнуў галавой і, чытаючы нейкую кнігу, далей са смакам грыз аловак.

Выйшлі на вялікі двор, а адтуль сходамі ўгару на другі паверх камбат завёў Забаву ў кватэру, якая складалася з двух вялікіх прасторных, але без- густоўна мэбляваных пакояў.

— Садзіцеся, калі ласка — паказаў Забаву плеценае трысняговае крэсла.

Забава падаў яму запоўнены дробным почыркам аркуш паперы.

— Гэта ліст ад вашай жонкі.

Камбат сквапна схапіў працягнуты яму запэцканы аркуш паперы і, звёўшы бровы, чытаў дробны, невыразны почырк. Забава пільна ўзіраўся яму ў вочы. Указальны палец яго правай рукі ляжаў на спускавой скабе рэвальвера.

— Вы былі ў нас?

— Быў.

— У кватэры?

— Так. вы напэўна жадаеце ведаць некаторыя падрабязнасці? — усміх- нуўся Забава, адгадваючы думку камбата, які відавочна не верыў таму, што ён быў у кватэры яго бацькоў у Польшчы, асцерагаўся падману.

— Так. Даўно я не быў дома! Даўно.

— Кватэрка прыгожая. з параднага ўваходу чатыры пакоі. Бачыў ваш кабінет і адлітага з жалеза каня, на пісьмовым стале. І ваш замежны пашпарт, якім карысталіся пры царызме. Цікавіць мяне: што скажаце пра змест ліста?

— Тут пішуць, каб дапамог Вам у тым, чаго патрабуеце. Настойваюць на гэтым.

— Менавіта. Патрэбна мне пэўная інфармацыя. Ваенная. Спадар разумее?

— Адкуль я магу быць упэўненым, што спадар.

— Не чэкіст? — дакончыў Забава.

— Так, не чэкіст? — пацвердзіў камбат.

— А мая інфармацыя?.

— Той ягамосць, які быў у нас, мог быць злоўлены і.

— .І ўсё выдаць? Так? Не, я прысланы замест яго.

— Вы хутка арыентуецеся!

— Менавіта гэта сведчыць, што я не чэкіст. Ім уласнай арыентацыі мець нельга. Можа, прапануеце шклянку вады!

— Зараз.

Камбат выйшаў у суседні пакой і там забрынкаў шклянкамі. Забава імгненна са стоса кніг на стале выняў тоўсты сшытак. Разгарнуў яго і вылу- піў адзін аркуш такім чынам, каб пры карэнчыку засталася вузкая пало ска адарванай паперы. Неўзабаве камбат вярнуўся і падаў паўнюткую шклянку. Забава з неахвотай выпіў цёплую нясмачную ваду.

— Можа яшчэ?

— Не, дзякуй. Вернемся да нашай размовы. Мне важна, каб вы абса- лютна пераканаліся ў тым, што я — я, а не нейкі там чэкіст! — сказаў Заба­ва. — Палічым, што дагэтуль ніякіх грахоў на сумленні спадар не мае. А калі б іх мелі, ЧК такімі метадамі не карысталася б, бо гэта магло б Вас спудзіць. Яно лагічна, так?. У выпадку падазрэння найперш пачалі б за вамі сачыць. Ці не так?

— Так.

— А калі б гутарка ішла пра штучны доказ вашай віны, хапіла б вось гэтай карткі. — Забава паказаў яму на толькі што вылуплены са сшытка аркуш паперы.

— Не разумею.

— Не разумееце? Дык глядзіце.

Забава выняў са стоса кніг сшытак і прымерыў выдраны ў ім аркуш.

— Падыходзіць? — спытаў з усмешкай.

— Так.

— Дык вось, я мог бы запоўніць гэты аркуш вядомай мне інфармацыяй, нібыта ад вас. Кватэру я ведаю. А калі далучыць да гэтага лісты з Польшчы, дык няўжо для Рэўтрыбунала патрэбныя лепшыя доказы вашай віны?

Камбат доўга дапытліва глядзеў у вочы Забавы, а потым уздыхнуў і ска- заў ціха:

— Добра. Рызыкну. Будзем гаварыць адкрыта.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: