Вход/Регистрация
Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны
вернуться

Цвайг Штэфан

Шрифт:

Але, зрэшты, час мае вялікую сілу, а ў старасці душэўны пыл меншае. Адчуваецца блізкасць смерці, яе чорны цень падае на дарогу, усё здаецца не такім яркім і ўжо не закранае гэтак глыбока, і меншая небяспека падпільноўвае цябе. Паступова я адышла ад шоку, і калі шмат гадоў пазней мяне пазнаёмілі з маладым палякам, аташэ аўстрыйскага пасольства, я папыталася ў яго пра тую сям'ю; ён расказаў, што сын яго сваяка дзесяць гадоў таму назад застрэліўся ў Монтэ-Карла, - я нават не ўздрыгнула. Мне амаль не было балюча: можа, - чаго хаваць свой эгаізм?
– я была нават радая, бо цяпер мне не трэба было баяцца, што я калі-небудзь з ім сустрэнуся, ніхто ўжо не мог сведчыць супраць мяне, акрамя ўласнай памяці. З таго часу я паспакайнела. Састарыцца - гэта як перастаць баяцца мінулага.

І цяпер вы зразумееце, чаму я раптам вырашыла загаварыць з вамі пра сябе, пра гэты выпадак з майго жыцця. Калі вы так горача абаранялі мадам Анрыэт і сцвярджалі, што дваццаць чатыры гадзіны могуць поўнасцю перайначыць лёс жанчыны, мне здалося, што гаворка ідзе пра мяне; я была вам удзячная, бо ўпершыню адчула сябе як бы апраўданаю. І я падумала: хоць раз выкажу, што на душы, - можа, тады здымецца праклён з маіх успамінаў і я змагу заўтра ж пайсці туды, пераступіць парог той самай залы, дзе калісьці мяне падпільноўваў лёс, і не адчуваць нянавісці ні да яго, ні да сябе самой. Тады камень зваліцца з маёй душы, ляжа ўсім сваім цяжарам на мінулае, і яно ўжо ніколі не ўваскрэсне. Добра, што я змагла ўсё гэта вам расказаць, цяпер мне лёгка і крыху радасна... Дзякуй вам за гэта.

Сказаўшы гэтыя словы, місіс К. устала з месца, і я адчуў, што расказ скончаны. Крыху збянтэжаны, я шукаў і не знаходзіў падыходзячых слоў. Мусіць, яна зразумела гэта і хуценька сказала:

– Не, прашу вас, не трэба... я не хацела б, каб вы адказвалі або гаварылі што-небудзь... Дзякуй вам за тое, што вы мяне выслухалі, і жадаю вам шчаслівай дарогі.

Яна працягнула мне на развітанне руку. Міжволі я падняў вочы, і любым, прыгожым здаўся мне твар гэтай старой жанчыны, якая прыветліва і трошкі збянтэжана глядзела на мяне. Ці то водбліск мінулага згубнага пачуцця, ці то збянтэжанасць заліла чырванню яе твар да самых каранёў сівых валасоў, - зусім як маладая дзяўчына стаяла яна перада мною, усхваляваная ўспамінамі, і саромелася свайго прызнання. Мною міжволі авалодала ўзрушэнне, я хацеў выказаць ёй сваю павагу, але штосьці сціснула мне горла. Тады я нізка схіліўся і пачціва пацалаваў яе ў пабляклую руку, якая лёгенька дрыжала, як асенні ліст.

  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: