Шрифт:
Зоська(садзіцца і далей ye вянок, убок). Мамка проці мяне, брат проці мяне, а хто ж за мяне заступіцца?
Данілка. Вось дык пайшла ў нас сягоння работа! Зоська вянок уе, Сымон крыж робіць, мамка торбачкі шые, а я скрыпачку раблю. Дзівіцеся, людзі!
Марыля(да Сымона). Пад вечар, як вас усіх тут не было, прыходзіў ізноў той і казаў, каб дарма не ішлі яму наперакор. Хату ў дварэ дае i цябе з Зоськай бярэ на службу.
Сымон(горача). Нічога не трэба, нічога! Раз сказаў, каб мне аб гэтым i не ўспаміналі. Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сцелецца, а як сышоў з воч, дык i з памяцІ проч! Не трэба! Сам усяму рады дам! Адбудую хату нанова, гаспадарку нанова завяду. Жыццё пачнем новае. Вось толькІ крыж паставіць i разбору дзела дачакацца! Не там, у ix, а тут наша месца. Ніхто нас адгэтуль не згоніць і не выстрашыць, каб хоць самога Люцыпара на помач выклікаў. Спакон вякоў усе гэта наша было, ёсць i будзе. Мы не прыблу-ды якія, што чужым потам жыўлюцца. Мы не маем права i кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а не мы к ім!
Данілка. Не вытрываеш — пойдзеш!
Сымон. Так! Але! Можа, і праўда, можа, нават і пабягу. (Загадліва.) Але як i з чым?..
Марыля. Пакуль ты свайго дапнеш, што мы есці будзем? Hi сам не ідзеш нікуды ў заработкі, ні другім не пазваляеш. На мяне, матку тваю, i на гэтых малых не маеш Бога ў сэрцы. Эх! Сымон, Сымон! Губіш ты сябе i нас ycix.
Сымон. Не бойся, мамка! Не згублю! А калі і згінем мы, то цэлы свет аб гэтым даведаецца, і праўда наверх выйдзе. Адно гора, што вы мне ўва ўсім пярэчыце: ты сваім заўсёдным нараканнем, а яна, Зоська, сваей к таму ліпкасцю ўпапярок дарогі мне становіцеся і топчаце тое, што я хачу сеяць.
Зоська(падыходзіць к Сымону і кладзе яму руку на плячо). Эх, мой ты братачка родны! Горды, непакор-ны чалавек з цябе выйшаў! Птушкаю-арлом быць бы табе i лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой заркавокі. Не кажы, браток, што я тапчу тое, што ты сееш. Хто ведае — можа, ты горай сваей гордасцю топ-чаш тое, што сею я сваім сэрцам дзявоцкім? Хто ведае?
Сымон(панура). Бацькаўская магіла і крыж гэты ведае!
Зоська. Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу i сэрца, у попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажаш сваім праціўленнем цэламу свету! Не сягоння, то заутра пойдзеш па таей сцежцы-дарожцы, па якой усе людзі ідуць. Уломяць цябе, апусцішся і загінеш. Сымон. Але сам я самахоць не загіну, мяне сіла большая загубіць, а ты па сваей ахвоце сама сябе аддаеш на тэту загубу, на глум вечны!
Зоська(адыходзячы ад Сымона, убок). Божа! Як жа мне цяжанька тут жыць! (Садзіцца і ўе вянок.)
Паўза.
Данілка. Крыж рабіць робіш, а на чым яго павязеш?
Сымон. Не бядуй па гэтым! Не пайду каня вымаліваць ні да суседзяу, ні там, да іх! На сваіх плячах павязу — яшчэ датрываюць, хопіць сілы. Як сам на сабе завалаку — болей радасці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ведаць тое, што нікому не кланяўся, перад нікім не жабраваў.
Данілка. А каму ж гэта мамка торбы шые?
Сымон. Шые, бо не мае чаго рабіць. Але як пашые, то я што да адной папалю!
Марыля. Пакуль ты, дзеткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахнеюць на мне, на гэтых малых, а мо і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова! (Падымае на руках, разглядае.) Здаецца, добра будзе — не мала і не вяліка, толькі яшчэ вяровачкі прывязаць. (Шукае і прывязвае.)
Сымон. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне хочаце вырваць без пары — больш нічога! Не дасцё спакойна нават крыж тэты кончыць.
Марыля. Што, дзеткі? Я ж нічога! А што запас бяды не чыніць, то ты сам добра гэта ведаеш і разумееш.
Сымон(да Данілкі). Паглядзі, Данілка, якога крука крыж збіць, бо ўжо ўсё гатова — абгладзіў.
Данілка(шукае з сякерай, находзіць крук у бервяне і выдзірае). Вось зараз табе тэты кручок выдзеру: тата за яго — як віў путы — пяньку чапляў. (Падае крук Сымону, той абчэсвае і збівае крыж.)