Вход/Регистрация
Аўтобус
вернуться

Гапееў Валерый

Шрифт:

– Заікам стаць можна, - прагучаў голас маладой дзяўчыны.
– Ды не трымай мяне так, сінякі застануцца, - вызвалілася яна з абдымкаў хлопца.

Павесялелі астатнія пасажыры. Хлопчык-інвалід стаў зноў глядзець у акно. Мажная кабета выцягнула з-пад ног сумку і пачала разварочваць розныя кулькі, соўваючы ў рукі свайго суседа хлеб, гурок, памідор і палову курынага азадка. Такі ж набор аказаўся і ў яе руках.

– Еж, не крывіся! ¬ - загадала яна мужчыне, як дзіцяці, а на твары таго не адбілася ніводнага пачуцця - толькі скаронасць у выцвілых вачах і гатоўнасць з усім згадзіцца ва ўсёй паставе. Ён і не крывіўся ад пачатку, але, магчыма, такі выраз твару і падказваў жанчыне, што яе муж (ну, відавочна ж - муж) не хацеў есці.

Пакутліва крывіўся твар толькі аднаго хлопца, што сядзеў амаль насупраць Антося, праз праход. Удар грому разбудзіў яго, ён з надзеяй было пацягнуўся да бутэлькі з півам, засунутай у сеткавую кішэню сядзення наперадзе, дастаў яе, адчуў пустую лёгкасць і злосна кінуў побач з сабой на сядзенне.

Агледзіўся па баках, сустрэўся позіркам з Антосем.

¬- Калі там спынімся? Гарыць ўсё...

– Хвілін праз 30, - падказаў Антось і дадаў, каб суцешыць хлопца: - Там станцыя вялікая, буфет ёсць.

– У-у-у, - прастагнаў хлопец і закрыў вочы, адкінуў галаву.

Мінула хвілін дваццаць.

– Нешта ніяк да Рудакоў не даедзем, - з лёгкім хваляваннем сама сабе сказала бабуля, што сядзела побач з хлопчыкам-інвалідам.

Той неадрыўна глядзеў у акно і нечакана гучна сказаў:

– Зараз нас абгоніць белы Мерседэс, а насустрач будзе рухацца сіні МАЗ з сіняй фурай!

Многія пасажыры ад нечага рабіць павярнулі галовы спачатку на хлопчыка, потым - да акон.

Міма аўтобуса бязгучна праплыў белы Мерседэс, потым з шумам мільгануў сіні МАЗ з вялікай фурай.

– Э-е-е, - павярнуўся да салона хударлявы і лысы малады чалавек, на каленях якога ляжаў уключаны ноўтбук.
– Міма гэтага павароту мы праязджалі! Чорт... Зараз будзе бярозка са зламанай вяршыняй справа!

Бярозка з'явілася як здзек.

– Што такое?
– раздаўся упэўнены асуджальны голас, якому хацелася падпарадкавацца і адказаць на пытанне, хоць ты нічога і не абавязаны адказваць.
– Што за... выбрыкі ў нас на трасе?

Гэта той самы дзелавы мужчына ажно ўзняўся ў сваім крэсле. Ён звяртаўся да вадзіцеля, але, было бачна, гатовы быў шукаць вінаватага і сярод пасажыраў.

Яму ніхто не паспеў адказаць, бо адразу ж пачуўся перапужаны крык мажнай цёткі, якая нядаўна старанна абгрызала да чыстага курыныя косткі:

– А-а-а!

Адказам на яе крык стала запытальная, з улоўным страхам, цішыня салона. Не разгубіўся толькі упэўнены мужчына:

– Чаго вы крычыце? Што за прычына?

– Курыца...Во...
– жанчына падняла высока уверх пакет са смажанай паловай курыцы.

– І што ў ёй страшнага?
– грозна ўжо перапытаў мужчына.
– Людзей палохаеце...

– Дык мы ж яе з'елі! А яна - во... Як і была...

– Што Вы верзяце? Калі з'елі, дык адкуль ёй быць? Мо вы па пяць курэй бераце з сабой...

– Я адну брала, - замармытала жанчына.
– І мы яе з'елі пятнаццаць хвілін таму.

У салоне ужо ніхто не ўсміхаўся.

– Вадзіцель!
– пузаты павярнуўся наперад.
– Патлумачце, што тут адбываецца - па распарадку мы павінны праз тры хвіліны спыніцца ў Рудаках. Чаго мы ездзім туды-сюды!

– Ды пайшлі вы!
– пачаў было вадзіцель, але мужчына рыкнуў:

– Не забывайцеся!

– А я адкуль ведаю?
– раздражнёна адказаў вадзіцель.
– Вы толькі заўважылі, а я ужо тройчы адзін адрэзак еду. Не зварочваю ж нікуды...

Павісла маўчанне.

– Ёсць!
– раздаўся пераможны крык лысаватага з ноутбукам.

– Што ёсць?
– імкліва павярнуўся дзелавы мужчына да яго.

– Гадзіннік на ноўтбуку назад пераскочыў. Зноў мы вярнуліся...

– Што пераскочыла і куды мы вярнуліся?
– запатрабаваў тлумачэнняў мужчына.

Ноўтбушнік з гатоўнасцю стаў тлумачыць:

– Толькі што час на маніторы пераскочыў на 10 хвілін назад. Я зірнуў - мы едзем там, дзе і раней былі якраз 10 хвілін таму.

– Гэта як?
– крыху разгубіўся мужчына.

– Я думаю, апошні ўдар перуна прыйшоўся на лінію перадач, узнікла моцнае электрамагнітнае поле і мы патрапілі ў кальцо прасторы-часу, якое якраз утварылася. І круцімся ў ім...

– Калі б мы у кольцы былі, то б ад пачатку пачалі размаўляць, - устрэў Антось, якому такое тлумачэнне здалося неверагодным.
– Лухта нейкая...

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: