Вход/Регистрация
Восень пасярод вясны
вернуться

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

— А хата ў яго добрая?

— Не, куды там. Уся развальваецца. Кожную вясну яе вадой залівае.

— А вада ўжо спала? Пад’ехаць да лазні з другога боку можна? Ну, так, каб двор не быў відаць па дарозе?

— Летам можна. Праз Руднік. Толькі трэба двойчы пераехаць уброд Лошу. Летам нічога, а цяпер вады будзе па драбіны.

— Ну і няхай! — Сыракомля ўсё больш загараўся. Ён ужо бачыў тую лазню і тую Лошу, хоць ніколі там не бываў.

Пашукаўшы рукою за столікам, гаспадар выцягнуў адтуль распачатую пляшку ліквору і ўжо зусім прыязна прапанаваў госцю:

— То, можа, міленькі, па кілішку? Для падмацавання сіл, так сказаць.

Фамільярнасць востра кальнула Талочку:

— Не, не спажываю! — і з годнасцю прыгладзіў валасы на залысіне.

— Ну, як вашмосць сабе хоча. А я кульну кілішак. Каб сілы да таго Анеліна хапіла. Колькі там да вашага двара набярэцца?

— Вёрст дваццаць пяць з гакам,

— А гак вялікі?

— Ды будзе ладны. Калі на Меднікі ехаць. Напрасткі, на Касіну, дарога дрэнная,

— А з Меднік куды?

— Налева, на Шумск. А там Чорным трактам, да вёскі Лоша. Аднолькава з рэчкай называецца… Каля капліцы, не даязджаючы карчмы Бастомскага, павярніце налева, на палушанскі гасцінец. Праз вярсты паўтары будзе карчма Сімы, мост на Расалоўцы, затым, на гары, новы дубовы крыж, Каля крыжа павярніце направа. А там ужо відаць Анелін. Дарога лёгкая, няблудная.

— Ну то тады едзь сабе, пане ўладальнік герба Паўкозіч. А перад абедам і я прыбуду. Толькі скажы сваім панам, каб добра напалілі лазню. І прыбралі ў хаце пастуха, нанеслі туды дарагіх рэчаў.

— Навошта?

— Потым зразумееш, вашмосць. Потым!

Праводзячы Талочку да дзвярэй, Сыракомля сутыкнуўся ў сенях з маці, Відаць, падслухоўвала…

— Людвік, ты зноў кудысьці збіраешся? Такім холадам! Табе ж няможна, цаглядзі, на каго ты толькі падобны! Змізарнеў, пажаўцеў, Адны скура ды косці… А Паўліна будзе зноў незадаволена. Яна ж цябе чакае ў Вільні.

— Пашлі, мамуся, каго-небудзь у Вільню і перадай, што буду заўтра, — бачачы незадаволенасць маці, Сыракомля нахіліўся, пацалаваў у кашчавую руку, вымушана ўсміхнуўся: — Нічога са мной не здарыцца. І ў грудзях ужо не баліць… Трэба, мамуся, разумееш: трэба!

* * *

Тым часам у Вільні па пустыннаму яшчэ ўзбярэжжу Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна падагнанай форме штабс-капітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы. Апрануты ён быў у вянгерку цёмна-шэрага колеру з белымі шнурамі і чорнымі бліскучымі гузікамі. Такая ж чорная хустка была завязана на шыі накшталт нямецкага гальстуха. Шапку маладзейшы чамусьці трымаў у руках, і сіверны вецер развяваў яго кароткія русыя валасы.

— Добры дзень, Людвік, — стрымана, з годнасцю павітаўся малодшы. — Цябе не пазнаць. Вусы адгадаваў. Мяркуючы па аксельбантах, імкліва ідзеш уверх.

— Вітаю цябе, Канстанціне, — падаў абедзве рукі старэйшы. — Вядома, лезу наверх, — па-змоўніцку ўсміхнуўся. — На тое і Акадэмію генеральнага штаба канчаў.

— Даўно мы не сустракаліся. Бадай, з таго пецярбургскага вечара, на якім прамаўляў Чарнышэўскі.

— Не, нядаўна я бачыў цябе тут, у Вільні. Але падысці не выпадала. Я быў не адзін.

— А цяпер выпадае? — у вачах Канстанціна Каліноўскага на момант успыхнуў халодны, насцярожаны бляск.

— Цяпер выпала пільная патрэба, — спакойна адказаў Людвік Звяждоўскі. — Учора позна вечарам даведаўся, што ты прыехаў са сваёй Якушоўкі і спыніўся ў гатэлі Гружэўскага. То мусіў выклікаць цябе запіскай. Не лепшы гэта спосаб, але іншага не было. Ды аб справе пасля. Лепей раскажы, што новага, як жывецца. Дарэчы, давай прысядзем, а то на нас аглядаюцца.

— Гэтта я ад цябе хачу даведацца, што ў свеце чуваць. Апошнімі днямі я адарваўся ад людзей. У Якушоўку нават «Кур’ер Віленьскі» не даходзіць.

— Што чуваць? Свабоду нарэшце маем, свабоду! Гадамі пра яе марылі. Спрачаліся, як яе, жаданую, здабыць. Ваяваць за яё збіраліся. Збіраліся доўга, асцярожненька. А тут яна раз — і прыйшла. Прыйшла зверху, ад аўгусцейшага імператара, самадзержцы ўсяе Русі. На далонях яе вервнаму народу паднёс! Ну і літасцю царскай і божай развязаліся языкі. Вўнь нават урадавы «Кур’ер Віленьскі» смела вяшчае: «Привет тебе, возрожденный крестьянин! Позволь пожать твою руку…» Не ведаеш, ці смяяцца тут, ці плакаць…

— Та-ак! Упусцілі мы час, на бясплодныя размовы патрацілі. Паспрабуй цяпер вярнуць давер’е народа.

— Вярнуць можна. Але толькі паказаўшы народу ўсю аблуднасць царскага маніфеста. Усю крывадушнасць. Воля — куцая. Зямля засталася ў паноў. Таму і пачынае бунтавацца мужык. Праўда, толькі супраць паноў. Цару ён яшчэ верыць. На змаганне з войскам не дужа ідзе…

— І гэта я чую з вуснаў надзеі рускай арміі!

— Я таксама ведаю, з кім гавару: з выпускніком сталічнага універсітэта, кандыдатам правоў, які абавязаны свята ахоўваць усе стаўпы імперыі.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: