Вход/Регистрация
Прымакі
вернуться

Купала Янка

Шрифт:

М а к с і м. А, кумка, помніш, як мы гэта калісь... у поле яшчэ ганялі... Хэ-хэ-хэ!

Д а м і ц э л я.Ужо, кум, выпіў чарку і пачаў брахаць. Скажу Паланеі.

М а к с і м. Толькі, кума, перш мешалку ад яе адкрадзь.

К а ц я р ы н к а (убок).Але дзе ж гэта прапаў мой першы татка?

Д а м і ц э л я. Што ты кажаш?

К а ц я р ы н к а. Я кажу, дзе падзеўся тата наш?

Д а м і ц э л я. А такі ж праўда: дзе ён падзеўся? Гэта ўсё кум мне нарабіў! Як загаварылася, дык і на свайго забылася.

М а к с і м. Ды і я тут пры куме задлякаўся, а мая Паланейка недзе даўно прачакалася.

Д а м і ц э л я. З'ямо, кумок, ды пойдзем: я – шукаць свайго Трахімкі, а ты – сваёй Паланейкі. Ужо я раздумалася – не пайду тапіцца: вада яшчэ такая халодная.

М а к с і м. I я ўжо раздумаўся – не пайду вешацца: дзяга яшчэ парвецца.

К а ц я р ы н к а. І я раздумалася: пайду замуж за Мацейку, а то, чаго добрага, пасля адрачэцца.

Д а м і ц э л я. Бач ты яе, чаго захацела! А пацеры ўмееш?

М а к с і м. Нічога, кумка! Пацеры не воўк – у лес не збягуць. А мой Мацейка – хлопец хоць куды! Яна смак чуе ў ім.

Д а м і ц э л я. Ну, кум ізноў пачынае сваё! Выпівай ды ідзём ужо. Дзе мая толькі мешалка?

М а к с і м (выпіўшы). Ідзём, кумка. Удваіх усё-такі смялей крыху.

Выходзяць; Даміцэля з мешалкай.

З'ява IV

Кацярынка адна.

К а ц я р ы н к а. Ха-ха-ха! Вось так камедыя! Мамка тату згубіла, а дзядзька цётку згубіў! Ха-ха-ха! Як знойдуцьадно аднаго, уто будуць мешалкі ў рабоце! Ха-ха-ха! Каб цяпер Мацейка, барані божа, прыйшоў, то ж бы разам пасмяяліся. (Скачаі прыпявае.)

Хто у боб, хто ў гарох, А хто ў саладуху. Там, дзе двух, будзе трох; Дасць дзед бабе духу!

(Круцячыся перад люстэркам.)

А на дварэ курта брэша, Ка мне міленькі мойчэша. Ой, ці чэша, ці не чэша, А мне сэрцайка пацеша! А мо трэба ўжо і мне Да Мацейкі часаць? А мо лепей, а мо лепей Пачакаць, пачакаць?

(Папраўляе пасцельна ложку.)

Трэба пакуль што хоць ложак у парадак прывесці, а то раскулдычаны, як бы тут рота салдатаў спала! Ха-ха-ха!

Падушачкі, падушачкі, Мае пухавыя! Малодачкі, малодачкі, Мае маладыя!

(Скача.)

Каго люблю, каго люблю, Таго пацалую, Пухавую падушачку Таму падарую! Як прыехаў, як прыехаў Мой міленькі позна, Параскідаў, параскідаў Падушачкі розна. Як прыехаў, як прыехаў Мой міленькі з места, Паскладаў ён, паскладаў ён Падушачкі ў месца.

(Чуваць ігру на скрыпцы, Кацярынка, прыслухаўшыся.)

На вуліцы скрыпка йграе, Мяне ж маці не пускае; Пусці, маці, пагуляці, Калі хочаш меці зяця!

(Ідзе к дзвярам.)

Нашто тое а, бэ, цэ, Нашто тое слова, – Калі мілы пацалуе, То і я гатова.

З'ява V

Кацярынка, Мацейка.

К а ц я р ы н к а (адскочыўшы ад дзвярэй). Гэта ты, Мацейка?!

М а ц е й к а (са скрыпкай). Гэта я, Кацярынка!

К а ц я р ы н к а. Ха-ха-ха! Мацейка прыйшоў да Кацярынкі!

М а ц е й к а. Ха-ха-ха! I Кацярынку Мацейка дома адну застаў! (Абымаючы.)

Кацярына рана ўстала, У суседа запытала: Ці не відзеў, ці не бачыў Хто хвартух мой паскудлачыў?

К а ц я р ы н к а (абымаючы Мацейку)

Мацей,не дурэй, Не дзяры сарочкі, – Не ты праў, не ты ткаў, А паповы дочкі.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: