Вход/Регистрация
Прымакі
вернуться

Купала Янка

Шрифт:

Ха-ха-ха! А чаго ты прыйшоў, Мацейка?

М а ц е й к а. Да Кацярынкі ў госці прыйшоў і...гарэлачкі прынёс! (Паказваючы паўквартоўку.) Во!

К а ц я р ы н к а. А за гэта сухой лазні не дастанеш ад мамкі і таткі?

М а ц е й к а. Гэта толькі татка сягоння дастане ад мамкі лазні, бо дома не начаваў.

К а ц я р ы н к а. I мой дастане, бо таксама дома не начаваў.

М а ц е й к а. Ха-ха-ха! Вось так аказія! Затое ж мы вып'ем з табой за іх здароўе.

К а ц я р ы н к а. Вып'ем, Мацейка! Але і за здароўе мамак нашых, бо каб не яны, дык як жа б мы тут з табою выпівалі. Бачыш, і закуска нават гатова!

Падыходзяць да стала і выпіваюць.

М а ц е й к а. Вып'ем па адной!

К а ц я р ы н к а. А пасля і па другой!

М а ц е й к а (абняўшы Кацярынку, прыпявае)

А, дзевачкі, і я ваш! Пойдзем разам на кірмаш, А з кірмашу дадому Ды ў ярную салому!

К а ц я р ы н к а (таксама)

Па саломе качалася, Нічога мне не сталася; Зялёнае сена – Яно мяне з'ела.

М а ц е й к а. А цяпер вып'ем па другой!

К а ц я р ы н к а. А пасля і па трэцяй!

М а ц е й к а

Дзяўчыначка чарнаброва Паехала ў лес па дрова, Паехала чорным бычкам, Завязаўшы пастол лычкам.

К а ц я р ы н к а

Я на ганачку стаю, Слёзы коцяцца; Дзеўкі замуж ідуць, I мне хочацца.

М а ц е й к а. А цяпер вып'ем па трэцяй!

К а ц я р ы н к а. А пасля і па чацвёртай!

М а ц е й к а. Ужо не астанецца па чацвёртай.

К а ц я р ы н к а. Дык і будзе годзе на расходзе!

М а ц е й к а

Чаму Каську не любіць, Калі Каська ладна; Хвартух новы, паркалёвы, Спаднічка ядвабна!

К а ц я р ы н к а

Цераз рэчку, цераз стаў Любіў мяне Станіслаў; I я яго любіла, Ды спаднічку згубіла!

М а ц е й к а. Ха-ха-ха! Як добра без старых загуляць трохі і пасмяяцца!

К а ц я р ы н к а. Але каб толькі з гэтага смеху не выйшла якога грэху?

М а ц е й к а. Як не захочаш, то і не выйдзе. Але ведаеш што? – пойдзем з табой «таўкачыкі»! Бо як трошкі я лыкну, дык тады бярэ мяне ахвота паскакаць.

К а ц я р ы н к а. I мне таксама хочацца. Сып, Мацейка!

М а ц е й к а. Давай, Кацярынка! (Мацейка скача «таўкачыкі», а Кацярынка толькі памагае прыпяваць.)

Шах-мах, таўкачыкі! Шах-мах, асіновы! А работы Максімовы! Сем год валяліся, Пакуль к ступе дабраліся, Шах-мах, таўкачыкі!.. і г. д. То ў ніт, то пад ніт, То у бердачка, – Прыбівай, прыбівай, Маё сэрдачка! Не сядзі ля мяне Ды не братайся; За ручанькі не трымай Ды не радуйся!

К а ц я р ы н к а (разахвочаная). А цяпер – «цыганку», Мацейка!

М а ц е й к а. Сып «цыганку», Кацярынка!

К а ц я р ы н к а. Лаві! (Надзявае шапку Мацееву і скача «цыганку». Мацей даганяе.)

Я – цыганка маладая, Я – цыганка не старая, Знаю варажыць! Э-эх! Знаю варажыць! О, падай, Мацейка, ручку Ды насып мне грошай кучку, – Усю праўду скажу! Э-эх! Усю праўду скажу!

М а ц е й к а (злавіўшы Кацярынку і цалуючы). Ха-ха-ха! А што, такі злавіў! Ужо з маіх рук не выкруцішся!

К а ц я р ы н к а (цалуючы). Паглядзім! Гэта яшчэ, як я захачу!

Уваходзяць Трахім і Паланея з мешалкай.

З'ява VI

Тыя ж і Трахім, Паланея.

Т р а х і м (убачыўшы, як Мацейка з Кацярынкай цалуюцца, да Мацейкі). А ты гэта, шэльма, што вырабляеш з маёй Кацярынкай?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: