Вход/Регистрация
Паміж "А" і "Б"
вернуться

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Пасля абеду мы расцягнуліся ў цені пад хвоямі, слухаючы, як набягаюць на бераг хвалі возера.

І тут Кацярына Майсееўна сказала:

— Я бачу, сябры, што пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі вы не знайшлі.

— Не яшчэ! — закрычалі таварышы.

— Але мы знойдзем!

— Абавязкова!

— Нам тут падабаецца!

— Сапраўды? — усміхнулася дырэктар. — Ну што ж, харчоў я вам прывезла, шукайце хоць два дні яшчэ.

— Ура! — закрычалі таварышы.

— А цяпер вось аб чым я вас хачу папрасіць. — Кацярына Майсееўна закусіла губу. — Валерый Карабухін пачынаў прамінулы вучэбны год у 6 “А” класе. Нашкодзіў, і таварышы адмовііся ад яго. Я перавяла Валерыя ў 6 “Б”. Там ён зноў не ўжыўся. І вось я хачу спытаць у вас, сябры, у якім класе пачне вучыцца Валерый з першага верасня?

— У нашым! — ускочыў Сёмка. — Толькі ў нашым, у якім жа яшчэ?

Лёнька Аляксандраў пацягнуў яго за калашышу, і сёмка сеў на зямлю.

— Не трэба нам Карабухіна, — сказаў Лёнька, — мы з ім цэлы год важдаліся. Досыць з нас.

Нетаропка падняўся Толька Дашкевіч і сказаў спакойна, заглушаючы ўсе крыкі:

— Я думаю, што Валерку лепш за ўсё ў наш клас ісці. Мы былі да яго часам несправядлівыя, але ўсё-ткі лепшага крайняга ў нашай камандзе яшчэ не было. І ўвогуле, ён добры хлопец.

— Добры? — ускінуўся Мішка Зайцаў. — Называць добрым чалавека, які ўсім на робіць брыдоту. Ты вельмі цікава гаворыш, Толька! Я згодны — у футбол ён гуляе няблага, але менавіта з-за яго мы не атрымалі першага месца ў школе.

На дапамогу Мішку вылез і Віцька Мелюх.

— Хай Карабухін ідзе ў свой стары клас, вось да іх.

— Ну і дурні вы, — рассмяялася Галка Наважылава. — Ад такога хлопца адмовіліся. Мне здаецца, што Валера і сам хоча вярнуцца ў нгаш клас. Я скажу толькі, што нам без яго было неяк ніякавата. Вось наша рашэнне! — запальчыва закончыла Галка і шалёна зірнула на Лёньку Аляксандрава.

— А сам ты куды хочаш пайсці, Валерый? — спытала дырэктар.

Пакуль ішла гэтая перапалка паміж двума маімі класамі, з мяне, напэўна, пяць патоў сышло.

Я здагадваўся, чаму на мяне ўз’еліся Мішка Зайцаў і Віцька Мелюх. Я ў іх адваяваў пазіцыю завадзілаў, тых хлопцаў у класе, якіх слухаюцца. А гэта ім, канешне, не спадабалася. Ведаў я, што даўно мяне не церпіць Лёнька Аляксандраў, але каб Галка так хораша пра мяне сказала, я не чакаў.

— Я згодны у 6 “А”, - ціха сказаў я.

— Ужо ў 7 “А”! — крыкнула Галка.

— Ура! — зашумелі Сёмка, Генка, Галка ды іншыя таварышы з майго класа. Толькі Лёнька Аляксандраў і Іра маўчалі. Ну навошта яны так доўга злуюцца?

— Добра, — усміхнулася дырэктар. — Усе хочуць, каб Валерый вярнуўся ў 6 “А”?

— Усе! — дружнга закрычалі таварышы.

— Дык чаго ты стаіш? — абярнулася да мяне дырэктар. — Нясі сваю знаходку.

Усе сцішыліся і разявілі раты. Я стрымгалоў пачаўся да возера. Там я адвязаў ад карча пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі і пабег назад да таварышаў. У высока паднятай руцэ я трымаў пакет, які ўсе шукалі.

— Перамога! — крычаў я. — Пабачым зуброў!

Таварышы з майго класа трыумфавалі. Паездка ў Белавежскую пушчу была ў нас у кішэні.

А на Мішку і Віцьку Мелюха накінуліся аднакласнікі і ледзьве не пабілі. Але за іх уступіўся Барыс Міхайлавіч.

— Самі вінаватыя. Адмовіліся ад Валеркі, чаго ж зараз гарланіць…

Я стаяў у атачэнні радасных, усмешлівых таварышаў, так добра і даўно мне знаёмых.

— Слухайце, — Кацярына Майсееўна разарвала пакет і вынула аркуш паперы. — “Самым дружным, самым смелым і самым стойкім ва ўзнагароду — першае месца ў дружыне і паездка ў Белавежскую пушчу”, - гучна прачытала дырэктар.

Мы зноў закрычалі “ура!”, і, здавалася, хвоі здрыгануліся ад нашага крыку. А пазіраў на шчаслівыя твары таварышаў. І раптам мне прымроілася, што за спінай дырэктара з’явіліся тры волаты. Яны весела падміргнулі мне, як свайму хлопцу.

  • 1
  • ...
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: