Вход/Регистрация
Паміж "А" і "Б"
вернуться

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

— Ладна. Тады пакет зноў пераходзіць у рукі 6 “Б”. Ты ўспомні, як яны разам з табой тушылі пажар. Гэта было здорава. І памятаеш, у Мішкі Зайцава нават мазалі перасталі балець?

— Памятаю. Мы тады вельмі здружыліся. Яны на мяне сталі глядзець з павагай.

— Ну дык у чым жа справа?

— Так, але…

— Зноў успомніў пра сяброў са свайго былога класа?

— Ага.

— Ну дык усё ўспамінай — і як яны табе байкот наладжвалі, і як беспадстаўна патрабавалі, каб цябе прыбралі з іх класа.

— Не зусім беспадстаўна.

— А Галка Наважылава? Як яна на цябе нападала? Ды я б з-за адной Галкі не аддаў пакет у 6 “А”.

— Разумееш, Галка — харошая дзяўчынка.

— Галка — харошая дзяўчынка? Ты мяне здзіўляеш.

— Не, праўда. Яна толькі шмат чаго не разумее. Ёй здаецца, яна ўсіх людзей зробіць шчаслівымі і добрымі. А трэба рабіць не так.

— А як?

— Я і сам не ведаю.

— Ты занадта многа разважаеш. Табе занадта ўсялякіх думак лезе ў галаву.

— Я ведаю, што гэта мой недахоп. Але нічога не паробіш, так уладкавана мая галава. Між іншым, я яе мяняць не збіраюся”.

Так я размаўляў сам з сабой і варочаўся між Мішкам і Толькам. Але каму ўсё-такі аддаць пакет з пяццю сургучнымі пячаткамі, я не мог вырашыць. І, зусім абяссілеўшы, заснуў.

Кажуць, пераначуеш — лепш пачуеш. Але і раніцай мне нічога не прыйшло ў галаву. Мяне ўжо злавала, што я, заўсёды такі рашучы, так доўга вагаюся.

Я збегаў раніцай на возера — пакет вісеў пад карчом. Калі яго тады не маглі знайсці, то цяпер і пагатоў.

Паснедаўшы, таварышы пайшлі ў лес шукаць пакет. Я сказаў, што ў мяне баліць галава, і застаўся ў палатцы. У мяне і праўда галава расколвалася ад вярэдлівых думак.

Барыс Міхайлавіч паглядзеў на мяне строга і сказаў:

— Вельмі шкада, Валерый. Я ўпэўнены, што, акрамя цябе, ніхто не знойдзе.

Я нечакана збарвянеў.

— Вось яшчэ. Мішка — доўгі, ён і на вершаліне сасны заўважыць пакет.

I яны пайшлі. Я швэндаўся без справы ў лагеры і зноў разважаў, каму ўсё-ткі аддаць пакет.

Як на мяне спадзяецца Барыс Міхайлавіч! Мы цяпер з ім сябры. Цяпер ён пэўна ж навучыць мяне боксу. Канешне, трэба аддаць пакет таварышам з майго цяперашняга класа.

Я пабег да возера. На паўдарогі я спыніўся. Проста да нашых ужо патухлых вогнішчаў пад’ехала школьная грузавая машына. Дзверцы адчыніліся, і з кабінкі вылезла дырэктар Кацярына Майсееўна, у жоўтай сукенцы і з касынкай на галаве.

Яны выцерла насоўкай пот з ілба і шыі, уздыхнула і ўсміхнулася возеру, дрэвам і мне. Таму што я ўжо падбег да яе.

— Добры дзень, Кацярына Майсееўна!

— Добры дзень, Валерый. А дзе астатнія?

— У лесе. Яны пакет шукаюць.

— А ты што ж?

— А я дзяжурны, — зманіў я.

— Ага, — сказала дырэктар. — Хораша як тут. А ў горадзе задуха, спякоцце, пыл…

— Кацярына Майсееўна, я хачу з вамі пагаварыць.

Дырэктар паглядзела на мяне з усмешкай:

— Ну што ж, давай пагаворым.

Тры волаты падміргваюць мне

Я па звычцы зірнуў паўзверх галавы дырэктара, туды, дзе на сцяне яе ккабінета віселі “Тры волаты”. Але волатаў, канешне, там не было. Таму што мы размаўлялі на свежым паветры.

— Я знайшоў пакет, яшчэ ўчора знайшоў, - сказаў я.

— Вось і цудоўна. Значыць, шосты… э-э… у якім ты цяпер класе. у “Б”? Значыць, 6 “Б” заняў першае месца ў дружыне.

Я маўчаў.

— Чакай, але чаму, у такім разе, усе пайшлі на пошукі пакета? — здзівілася Кацярына Майсееўна.

— Я не ведаю, каму яго аддаць. — Я апусціў галаву.

— Ах, вось яно што, — на лбе дырэктаркі сышліся зморшчынкі, яна раздумвала.

Яшчэ б — такая важная праблема. Я над ёй усю ноч прамучыўся.

— Прыдумала! — ад радасці Кацярына Майсееўна ляпнула мяне па плячы. — Мы зробім вось як. Я спытаю ў дзяцей, які клас захоча ўзяць цябе ў будучым вучэбным годзе да сябе. Ясна?

— Ага, — сказаў я.

Хораша прыдумала дырэктарка. Проста цудоўна. Каб я ўсё-ткі што- небудзь прыдумаў мінулай ноччу, то, мне здаецца, я прыдумаў бы тое ж самае. Абодва класы хацелі ад мяне пазбавіцца, а што яны цяпер скажуць? Бо ніхто не ведае, што я знайшоў пакет. Нават Сёмку я нічога не сказаў.

Неўзабаве вярнуліся з лесу таварышы. Яны абступілі Кацярыну Майсееўну, закідалі яе пытаннямі. А дырэктар вымала з валізы лісты для іх, распавядла, што новага ў школе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: