Вход/Регистрация
Паміж "А" і "Б"
вернуться

Машков Владимир Георгиевич

Шрифт:

Я праглынуў сліну: успомніў, што не абедаў.

— Колькі часу?

— Гадзін восем. Ды ты еш, — Сёмка пасунуў да самага мойго носа катлеты.

Я ганарліва паматаў галавой:

— Я аб’яўляю галадоўку.

Сёмкаў твар выцягнуўся.

— У знак пратэсту супраць байкоту, — дадаў я.

Сёмка пазіраў на мяне са здзіўленнем і захапленнем.

— Ну, вось што, — сказаў я. — Ты зараз пойдзеш адсюль і, калі ты мне сябар.

— Але твая маці непакоіцца, мусіць, — перабіў мяне Сёмка.

— …і калі ты мне сябар, ты нікому не скажаш, дзе я, — рашуча закончыў я.

Засмучаны, Сёмка пайшоў, і я застаўся адзін. Толькі тут я адчуў, як мне крыўдна, што са мной так паступаюць таварышы. Нават размаўляць не хочуць, быццам я ім вораг.

Ну, ладна, я вас правучу. Адвярнуліся ад чалавека, а чалавек пайшоў і ўтапіўся.

Я ўявіў, якая нататка з явіцца ў газеце:

Смерць праз абыякавасць

Учора трагічна загінуў вучань 6 класа “А” 13-й школы Валерый Карабухін. Смерць сталася вынікам злачыннай абыякавасці да лёсу хлопчыка. Пад знешняй весялосцю і бесклапотнасцю калектыў не разгледзеўяго пяшчотнай, чуллівай, лёгка ранімай душы…

Расчулены, што ў мяне, аказваецца, такая пяшчотная душа, я не заўважыў, як і заснуў. Прачнуўся ад таго, што азяб. Я ўскочыў і — раз, два, тры, чатыры — стаў рабіць зарадку. Зірнуў у паддашкавае акенца, — на вуліцы выла непраглядная цемра. Напэўна, гадзіны дзве ночы.

Я спусціўся з паддашка. Доўга таптаўся каля сваіх дзвярэй, баючыся пазваніць.

Мама адчыніла адразу, быццам яна прастаяла там, за дзвярыма, увесь час, пакуль я марнаваўся на паддашку. Яна схапіла мяне за руку і ўцягнула ў пакой. Я ніколі не думаў, што мама такая дужая. Потым яна пачала мяне цалаваць, а слёзы яе капалі мне на твар і нават за шыварат.

— Дзе ты прападаў, лайдак! — закрычала мама. — Тут усе з глузду з’язджаюць, а ён швэндаецца немаведама дзе. Аднакласнікі твае і Лідзія Іванаўна разоў дзесяць прыходзілі ўжо. Галодны, мусіць, як бяздомны сабака?

Мама зноў стала такой, якой была заўсёды, — мітуслівай і заклапочанай. Яна загрымела каструлькамі — прынялася разаграваць абед. Ад баршчу ішоў такі апетытны пах, што я вырашыў: “Галадоўку трэба канчаць”. Дарэчы, катлеты ў мамы былі не горшыя за Сёмкавы, так што я нічога не згубіў. Толькі воўчы апетыт прыдбаў.

Паеўшы, я расклаў крэсла-ложак і выпрастаўся ва ўсю даўжыню. Укрыўся коўдрай і адразу сагрэўся.

Усё-такі гэта хораша — спаць ў сваёй пасцелі, а не на паддашку.

Магло здарыцца “тако-о-е”!

Калі я з’явіўся ў класе, мяне сустрэлі здзіўленыя і радасныя твары. Нехта нават крыкнуў: “Ура! Карабухін вярнуўся!”

Каб яшчэ кветкі ды аркестр, гэта б выдавала на сустрэчу чалавека, што першым пабываў на Месяцы.

— Прабачце мяне, сябры, — сказаў я, і голас у мяне дрыжаў, а на вачы накочваліся слёзы.

Аднакласнікі былы расчулены:

— Ды кінь ты!

— Ды што ты!

— Лухта ўсё гэта!

Яны і напраўду абрадаваліся майму вяртанню. Добрыя таварышы!

Галка Наважылава паспрабавала была прамовіць чарговую натацыю, яна ўжо адкашлялася, але яе спыніла Сетка Нікіціна:

— Не трэба, з чалавекам магло тако-о-е здарыцца.

На твары ў дабрадушнай Светкі быў выраз жаху, яна прамовіла слова “тако-о-е” такім свістлівым шэптам, што я нават падумаў: аж і праўда магло здарыцца “тако-о-е”.

Ледзь стрымліваючы слёзы, я сеў за парту. На ўроку я цалкам авалодаў сваімі пачуццямі. І калі на пераменцы таварышы прысталі з роспытамі, мяне панесла. Пад час расповеду я касіўся на Сёмку — ці не выдасць? Але Сёмка пазіраў на мяне захопленымі вачыма, як быццам гэта не ён тырчаў са мной учора на паддашку, а нехта іншы.

— Пайшоў я тады з класа і рушыў куды вочы вядуць, — пачаў я быліннай мовай гісторыю пра тое, як я тапіўся. — Сам не заўважыў, як дабраўся да рэчкі. Распрануўся, а холад сабачы. Але я, канешне, нічога не адчуваю, самі разумееце, што ў мяне на душы!

Улез у ваду, а яна пячэцца. Вось, думаю, хіба можна ўтапіцца ў такой халоднай вадзе? Не шанцуе мне нешта.

Даплыў да сярэдзіны, склаў рукі па швах — і “салдацікам” на дно. Толькі крануўся нагамі пяску, як мяне выштурхнула на паверхню. Глянуў я на бераг, а там нейкая жанчына бегае ў квяцістай хустцы — калі я прыйшоў тапіцца, яна бялізну паласкала.

Бегае і гарлае:

— Ой, тоне хлопец, ой, ніяк выплысці не можа!

Вось цуды, падумаў я, адразу двое топяцца! Цікава, з-за чаго той хлопец, пра якога яна гарлае, у раку палез? Можа, яму таксама байкот абвясцілі? І зноўку пайшоў на дно.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: