Быў ён загнаны усёткі й паранены. ЧэзьнеГневу шаленства у ім, хай мо лютасьць ня згасла:Сьцёбае злосна хвастом, ажно сьвішча паветра,Зь ляпы ж вужакай віецца язык вялізарныДы вырываецца хмараю пара із храпаў.(Моц непаўстрымную сьцюжа бадзёрыла пэўне,Але ж ужо, хай мароз, і яна занікае).Дыхае важка, трымціць зьвер, бо гнеўная лютасьцьБродзіць шчэ ўсёткі пад скурай, у чэраве сьпеклым,Пеністым потам кіпіць, ды прыгледзься — і бачна:Згоднасьці ў рухах нямаш, а ўздыхне і на грывеКосмы падскочаць, — адразу ж іх вырве са злосьцяй,Б'е капытамі па бруху, рве, тузае цела.Ліст скалынецца пажоўклы на гольлі дубовым —Рыне на дрэва, націсьне, паломіць на трэскі,Сьцень мільгане, шугане між галінамі птушка —Топча, бадзе тое месца, за сьценем нясецца…Тысячы розных нягодаў, прыгод, успамінаўРаптам вяртаюць цябе ў дні твае маладосьці!Чую я хібу у складзе сваім, раз-па-разеСказ мой драблю і ў адцягваньне быццам, гуляю,Словам пустым захапляюся… Будзь жа-ж цярплівыІ пачакай абурацца, чытач мой, — разьвязкаБлізка ўжо: лоўчы за дубам, а зубр наступае.Вось ён ля дрэва, ўпрытык паляўнічы і зубар,Ані паўкроку ў бакі, дык трымайся, бо сьхібіш —Зразу ж цябе, безбароннага, рогам дастане.Круцяцца, нібы ў танку, й паляўнічы і зубар,Скачуць з абодвух старонаў навокала дубу.Лоўчы мяркуе клінком пад лапатку патрапіць,Зьвер языком яго ўчэпістым мацае, ловіць.Ну, а ня дай Бог, падчэпіць за полы — і годзе, —Скон непазьбеглы: памне, забадае, загубіць.Каб як ад гнуткай зьмяі языка адкаснуцца,Спрытны лавец коле зьвера кароткім ударам —Захад адзіны, дзе й стрэлы клінку саступаюць —Бачыць лавец, што з часінаю кожнай слабеюцьНогі пад зубрам, падцяненасьць цела зьнікае.Зноўкі, адлі, страпянуўся, бадзе зьвер — хавайся!Чуеш, як духам гарачым цябе прыпякае з-за дубу,Бі! І клінок яшчэ раз патрапляе бясьхібна.Важка, ахутаны парай, асеў зьвер, канае.Недзе ўжо іншы раве й каб з ахвяраю скончыць,Трэ праявіць літасьцівасьць — дабіць не чакаўшы,Спрытным, апошнім ударам, наблізіўшы гэтым разьвязку.
17
Рог затрубіў. Пераможца у коле сяброўскім.Жарты, уцеха. Ля ног зьвер, ужо ўтаймаваны.Ў пушчы хаваецца іншы ды я не прабуюРынуць пагоняй за гэным, бо час падганяе.Годзе забойстваў! Разбуджаны розум трывогуКажа ўладарна мне ўзьняць, разьвітацца з разбоем.Дось ужо Марсу ў крыві тапіць сьвет хрысьціянскі,Веры асновы ўстрасаючы скрозь і усюдых.Сяньня хісткая яна, нат на полі змаганьня,Губяць яе варагі, ці свой меч расьсякае,Даўшы чужынцам на зьдзек, на загін. ЗастаеццаТолькі ўсяго, што на літасьць нябёс спадзявацца.Ды, патануўшы ў злачынствах, ці нам даваць верыЎ хуткую зьмену, ратунак, — ня сьмеем нат думаць!Сьпіць бо сумленьне зямлі ўладароў непрабудна,Іхныя ўчынкі, на жаль, не клапоты аб сьвеце.Рупіць балей ім за ўсё, каб мячы баявыяЛепш нагайстрыць, як мага больш пазносіць галоваў.Бойкі, напады, міжсобіцы, братазабойствы —Вось іх заняткі й сапраўдная ўцеха для духа.Гінуць з абодвух бакоў воі ў гэткіх сутычках,Што бо князём сьлёзы людзкія, кроў і пакуты,Ім — панаваць каб адно, захаваць сваю ўладу,Вось і злачыняць, ізь лёсам падданых гуляюць.Ворагі, бачачы гэткае, кпіны з нас строяць:Княжы высокі пасад ёсьць зарукай апекі,Ну, а яны, як ваўкі, йрвуць і катуюць ніцых.Вось да чаго можа лютасьць сьляпая давесьці,Глыбака ў сэрцы зь зялеза злаба ўкараніцца!Лютыя сваркі ды бойкі, злабу, варажнечуЎцяміць нялёгка, ў адказнасьці ж, горы — народы.Але бяды ўладаром да спакою людзкога!Ёсьць ці на сьвеце хто гэткі чульлівы, каб меч свойНашай крывёй не мачыў ужо, толькі ж у КняствеГора дагэтуль пануе й скрозь нішчацца людзі.Туркам бязьлітасным цэрквы ганьбуюцца, местыПаляцца й вёскі, і горды чужыя палоняцьНашу зямлю, гасяць смагу бязьвіннай крывёюІ сысункоў, і старых, ды агіднасьці чыняць:Ўлоньне цяжарных жанок успароць ятаганам —Гэта забава для вылюдкаў, што ж ты ім зробіш,Як, абарону зламаўшы, забраўшы ў нас зброю,Ім ці ж баяцца, што голы паўстанеш нявольнік!Ой, як сьляпы наш народ, як бяздольныя людзі!Мы — яшчэ натаўп, князі ж падаўнейшаму душацьКожную, дробную нават, праяву бунтарства,Ймкнуцца, ці гэтак, ці так зьнесьці кожнаму голаў,Хто за правы свае ўстаць і за Бога патрапіць.Як толькі Госпад, наш Збаўца, у зьзяньні нябёсаўБачачы гэткія зьявы зямныя, знайходзіцьГэтта пабожных, што вераць у Божае слова!
18
Панна Марыя, калі Тваё ймя я накрэсьліцьТутка наважыў, рука затрымцела у жаху.Ніцы нявольнік Твой, я прад Табой із маленьнемКленчу, ня знаючы, што мне сказаць, а што змоўчаць.Вось, я маўчу, але знаю — гаднейшая ўсіх Ты,Каб галасамі стварэньняў зямных маліцьвеннаСьвет зазьвінеў, пяючы Табе вечную славу.Розум ня знойдзе, язык наш ня вымавіць словаўПышных удось, да Цябе каб належна зьвярнуцца!Верачы ў любасьць Тваю, разумеючы ўседараваньне,Панна, Тваё, прад Табою зьгінаю калены,З сэрцам трапёткім, зьбялелым, зламаны бярэмамВажкіх грахоў, і з пакораю ніцай прабуюВымаліць, Панна, Тваю я над намі апеку.Знаю, ці ж мне да Цябе з гэтай просьбай зьвяртацца,Толькі ж малю — заступіся, бо ж Бог чалавекуЎзвышнай Цябе Апякункай прызначыў. Як сонцаСьвяціць паставіў і Ты нам — памога й апека.Як пад матулі крыльлём мае схоў птушанятка,Гэтак зьвяртаемся й мы пад Тваё апякунства,І як дзіця — немаўля маці туліць і песьціць,Так утулі Ты і нас, Твае дзеці, што гінуць.О, найсьвяцейшая, чыстая Панна Марыя!Послух дай нашым маленьням, ратуй нешчасьлівых!Зрок свой зьвярні на палі нашы й нівы, дзе войныЖорсткія ймкнуць быццам хваля марская па хвалі,Глянь Ты, якое бясчынства мячы нам спраўляюцьНад хрысьціянамі, хай вера іхная ў згодзеЗ Сынам Тваім, хай жадаюць яны супакою.Розум здаровы вярні ўладаром нашым, Панна,Каб абавязкі забытыя ўспомнілі знову.Ўсе ж яны ў гэтым вар'яцкім, разбэшчаным сьвецеЎ словах адно міратворцы, ваўкі жа-ж ва ўчынках.Не прычакаць нам, пакуль яны працьверазяцца,Край наш тым часам злы вораг палоніць і гоніцьБедных людзёў безбаронных на зьдзек і пакуты.О, запыні пал варожы няхай бы на ймгненьне!Час не стаіць і адцягваньне горшае сьмерці!Папскі пасад Адрыяна быць можа памогай,Дык не чакай, о, Марыя, хай зь ветрам павернеВетразі ён і прыпыніць мячы варажнечы,Хай ён пакажа сьляпым і дурным небясьпекуДы пакарае ўсіх вінных уладай закону,Гэтак, каб той, хто ня спэцкаў яшчэ сваё йменьне.Меч наш усюды й заўжды кіраваў справядліваІ ўладара ўзгадаваў бы зь сябе, што патрэбныКожнаму конча сягоньня ў хаосе сусьветным.