Вход/Регистрация
Пераправа
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

Рускі паход, які маляваўся спачатку прывабным праменадам, вылазіў бокам. Ззаду засталася спаленая Масква, наперадзе — невядомае. Hi хвіліны спакою: падавай звесткі аб пудах мукі, сена, аўса, хлеба, солі... Тыл стаў небяспечны — трывожаць казакі, мясцовыя ліцвіны паляць сена, забіраюць фуражыраў і маркітантаў. Няма дзе памыцца, адпачыць... Вайна. Салдаты пачалі ператварацца ў марадзёраў, забойцаў. I бруд, паўсюдна бруд, нечыстоты. Тое, што хавалася ў людзях глыбока на дне душы, цяпер кіруе іх учынкамі.

Пасля Барадзіно ён лічыў, што бачыў у жыцці ўсё. Досыць. Вайна не для яго. Адзінае, што цікавіць яго далей,— ён сам. Інакшы ён ці такі, як усе?

— Я інакшы,— прамармытаў ён.

— Крыху гучней,— нагнуўся да яго хтосьці з афіцэраў.

— Так, нічога,— ён расплюшчыў вочы і зразумеў, што апошнія словы сказаў уголас. Яго шырокі твар перасмыкнуўся. «Толькі не хапала адкрыць усім гэтым спрытнюгам свае думкі».

Раптам пачуліся невыразныя крыкі, бразнулі дзверы, падзьмула холадам. У хату нязграбна ўваліўся капрал у падраным мундзіры пад такім жа заношаным шынялём, але ў новых ботах.

— Спаймалі яшчэ аднаго,— далажыў ён.

— Хто такі? Дзе? — прыўзняўся капітан.

— Хаваўся ў лесе,— глытаючы словы, пачаў капрал.— Салдаты хацелі забіць, але ж ваш загад — спачатку ўсіх весці сюды. Я не даў.

— Дарзмна не даў,— раптам пазяхнуў каш­тан.— Бадай, цяпер можна і не весці.

Ён выцягнуў з кішэні гадзіннік, зірнуў на яго і ўталопіўся ў дзверы.

У хату ўцягвалі высокага дужага селяніна з сухім, гожым тварам, у кашулі, портках, лапцях.

— А дзе яго вопратка? — здзівіўся каштан.— Так і хаваўся голы? Дзе яго футра?

Капрал і салдаты сумеліся, глядзелі адзін на аднаго, нібы не разумелі, пра што ў іх пытае каш­тан. Кажух і ўсё цёплае яны даўно падзялілі.

— Падлаеды! — вылаяўся каштан.— Прэч адсюль, а яго пакіньце!

Селянін сутаргава пацёр далоні і агледзеў усіх у хаце. 3-пад светлых пасмаў насцярожана бліснулі вочы.

— Як ты мяркуеш, гэты ліцвін лазутчык ці не? — звярнуўся капітан да найміта.— А можа, ён не ліцвін? Спытай у яго. Папрактыкуйся, бо ў цябе апошні выпадак. Я чакаю важную вестку,— капітан пачынаў відавочна пасміхацца. Востранькі тварык найміта-перакладчыка, які, пэўна, не разумеў жартаў, наадварот, быў сурёзны і паважны.

— Тутэйшы? — спытаў найміт па-мясцоваму.

— Адсюль,— расцяў вусны селянін.— 3 гзтай вёскі, пан афіцэр.

— Як назва вёскі?

— Студзёнка, пан афіцэр.

— Чаму ты адзін, дзе астатнія жыхары?

— Паўцякалі, мяркую.

— Ты яшчэ мяркуеш, быдла! — незалюбіў перакладчык.— Скажы праўду: цябе сюды нехта прыслаў? Што ты павінен тут выведаць?

— Я сам прыйшоў.

— А навошта, калі ўсе ўцяклі? Чаму адзін ты вярнуўся?

— Хату разбурылі. Хацеў паглядзець.

Усе, у тым ліку і інтэндант, прыслухоўваліся да незнаёмай гаворкі. Капітан наліў сабе віна, спытаў:

— Ну, што ён?

— Як тая каза,— сказаў перакладчык.

— Чаму — каза? — спытаў лейтэнант, якога звалі Шарлем.

— Калі казу нешта напужае,— засмяяўся пера­кладчык,— яна заўсёды вяртаецца, каб пагля­дзець, што гэта было. Так і ён.

— Лухта,— сказаў капітан,— жаночая ж звычка. А вось вопратку яго не пашкодзіла б праве­рыць дасканала. Мо які знак зашыты. Але ж дзе яе зараз шукаць, тую вопратку? Мусіць, капрал прадаў яе.

— Дык нічога не ведаеш? — спытаў перакладчык.

— Не ведаю, пан афіцэр.

— Не ведаючы шкодзіць — на гэта ўся ваша хеўра здатная.

— Што такое хеўра? — схамянуўся кагіітан.

Перакладчык тузануў галавой, але потым зноў уталопіўся вачамі ў твар палоннага.

— Адпусціце! — з пачуццём уласнай годнасці сказаў селянін.

— Спачатку ўсё раскажаш. А калі запамятаваў што-небудзь, мы табе пяткі галавешкай падагрзем.

— Пан афіцэр не зробіць такое.

— Салодка спяваеш, ды морда злая! — зазначыў перакладчык. Ён яўна пераймаў капітана. Апошнія словы былі для ўсіх і прагучалі па-французску.

— Так,— пацвердзіў капітан.— Там, дзе я нарадзіўся, гаварылі: дробнай рыбіне не варта гуляць з вялікімі — гэта небяспечна. Хап — і няма яе! А калі і была, дык хто дакажа?

За дзвярыма зазвінеў бляшаны посуд, на падлогу зваліўся квасны карэц — дзверы расчыніліся, і на парозе заззяў радасны твар хударлявага ад’ютанта па спецыяльных даручэннях.

— Ха-ха-ха! Рускія клюнулі! — рагатаў ён.— Усё-такі клюнулі, мой капітан! Яны адыходзяць: іх вогнішчы тухнуць... Берцье пра ўсё далажыў імператару.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: