Вход/Регистрация
Пераправа
вернуться

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Ага! Я так і ведаў! — падхапіўся з лаўкі ка­штан.— Вось цяпер мы ім пакажам, дзе сапраўдная пераправа, возьмем рэванш за адступлеине. Мая місія скончана,— кіўнуў ён ад’ютанту, звярнуўся да перакладчыка: — Што там?

— Нічога цікавага,— па-французску адказаў той.— Пэўна, селянін з мясцовых.— Ён пераказаў змест допыту.

— Бандыт,— раўнадушна падагульніў каш­тан.— Расстраляць! Эй! — гукнуў салдатам.— Выконвайце!

Інтзндант уважліва разглядаў затрыманага. Ён успомніў, што рэкруты-ліцвіны з мясцовай губерні паказалі сябе мужнымі салдатамі пад Барадзіно. «Гзтым варварам усё роўна — што жыццё, што смерць»,— сказаў тады нехта ў штабе Дару. «Такімі і павінны быць сапраўдныя салдаты,— буркнуў на тое маршал.— Армія існуе, каб загінуць».

— Пачакайце, Жэрар,— звярнуўся ён да каш­тана.— Не забівайце яго, адмяніце загад. Гонару ні вам, ні імператару — забіць чалавека без зброі. Эй вы, хвіліну!

— Дарагі Анры, я выконваю загад.

— Лухта, капітан.

— Гэта лазутчык! — капітан п’яна тыцнуў пальцам у палоннага.— У мяне нюх, як у сабакі. Спудлаваць у апошні момант — не!

— Адмяніце загад! — раптам устаў з лаўкі інтэндант.

— Цьфу,— плюнуў той.— Я магу расстраляць і вас, нягледзячы на вашы паперы! Не суньцеся не ў сваю справу!

Падрапаны твар інтэнданта пайшоў плямамі.

— Маўчаць! — зароў ён. Рука ўжо цягнула нечы палаш.— Маўчаць, альбо я вас выклікаю!

Капітан ускочыў з лаўкі, п’яна пахіснуўся, пацягнуўся да зброі.

— Казакі! — закрычалі за двярыма.

Пачуліся стрэлы, дзынкнула, рассыпалася шыба. Усе, адпіхваючы адзін аднаго, пачалі выскокваць з хаты.

3 лесу лавай выскачылі коннікі, з віскам рынулі на салдат, на вогнішчы. Лаянка, крыкі, стрэлы — усё злілося ў гвалт і лямант.

«Калмыкі»,— вызначыў інтзндант. Ён ведаў, што яны не асноўныя сілы конніцы рускіх, а невялікія атрады, якія сноўдалі па тылах, наводзячы паніку. «Але ж, калі прарвуцца, пасякуць шаблямі»,— падумаў ён, выцягнуў з сакваяжа пісталеты, узвёў куркі.

Апошні час вопытныя ў такіх справах салдаты хутка, як заўсёды ў хвіліны небяспекі, занялі абарону. Пярэднія ўкленчылі, выставілі штыкі. Заднія пачалі бязладна страляць з ружжаў. Конныя рассыпаліся па баках, некалькі звалілася. Інтэндант чакаў з пісталетам напагатове. Раптам трохвуголка зляцела з галавы. Стралялі па ім. «НІто такое? — мільганула думка.— Чаму ззаду?» Усё навокал мітусілася, мільгацела, нібы ў патрывожаным асіным гняздзе. Калмыкі зніклі раптоўна, як і з’явіліся. Ён падняў трохвуголку, разгледзеў дзірку. Нападалі з лесу, чаму ж стралялі ззаду?

«Дзе мае сані і куды знік Франсуа?»

Азіраючыся, паволі пайшоў назад, да хаты. Ён ішоў і разважаў, чаму вяртаецца туды, дзе яму, здавалася, няма чаго больш рабіць. I ўрэшце знайшоў адказ. Ён вяртаўся, каб капітан не палічыў яго баязліўцам.

Дзверы ў хату былі расчынены. «Пэўна, няма нікога»,— падумаў ён і ступіў за парог.

У печы дагарала галлё. Яшчэ было досыць свет­ла, і ён адразу ўбачыў ля акна капітана, які назваў сябе Жэрарам. Той ляжаў тварам уніз. Побач валяўся пісталет.

Інтгндант укленчыў і асцярожна дакрануўся да яго. Капітан быў мёртвы.

«Д’ябальскія жарты»,— падумаў ён. Але штотакое? За спінай ён адчуў шолах, азірнуўся і ўздрыгнуў.

У закутку за печчу, наставіўшы на яго пісталет, сядзеў на падлозе ліцвін.

— Не варта крычаць ці хапацца за зброю,— пафранцузску сказаў былы вязень.— Я страляю хутчэй!

Ашаломлены інтэндант адразу зразумеў усё. Ліцвін быў сапраўдным лазутчыкам.

— Хто вы?

— Я афіцэр рускай арміі,— загаварыў той,— я паранены. У яго,— ён кіўнуў на труп капітана,— было два пісталеты. Ён страляў праз акно. Калі ўсе выбеглі адсюль, я стаў за дзвярыма.

«Страляў у мяне»,— падумаў інтзндант пра ка­штана.

Ліцвін апусціў пісталет і скрыгатнуў зубамі.

— Яны мелі рацыю, затрымаўшы мяне, і яны зараз вернуцца,— прамармытаў ён.— Няўдала ўсё.

— Пакажыце рану,— падхапіўся інтзндант.

— Не падыходзьце,— узняў зброю лазутчык.

Інтэндант спыніўся.

— Я сапраўды ліцвін, таму і адпаведны маска­рад,— сказаў лазутчык,— калі трапіце ў палон, раскажыце пра мяне, у вас будзе прывілея.

— Дарэмна,— запярэчыў інтзндант.— Імператар перахітрыў усіх вас, і спадманная пераправа...

— Не дапаможа,— перапыніў яго лазутчык.— Хаця мы і не прагледзелі. Ратуйце жыццё.

— Што ж рабіць? — спытаў інтэндант.

— Ідзіце адсюль і хутчэй,— сказаў лазутчык,— бо я магу страціць прытомнасць, а жывым трапіць у іх рукі мне нельга.

— Вы мужны чалавек,— сказаў інтэндант. Ён зразумеў, што заставацца тут яму сапраўды небяспечна. Ён выбег з хаты і раптам праз некалькікрокаў і секунд, якія цягнуліся, як вечнасць, пачуў тое, што міжволі чакаў,— глухі гук стрэлу ў хаце. Ён здрыгануўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: