Вход/Регистрация
Адкуль з'яўляюцца яны...
вернуться

Казлоў Анатоль

Шрифт:

Я прылёг. Не паспеў адпусціць на нагавіцах папру­гу, а сон ужо затуманіў вочы. I снілася мне вялізнаямармуровая лесвіца, халодныя прыступкі якой пачыналіся з цэнтральнай гарадской плошчы нашага гора да і, упёршыся ў пульхныя, што бабуліны бліны, аблокі, хаваліся за імі. Адну за адной пераадольваў я прыступкі, узмакрэла і прыліпла да цела кашуля, сасмягла ў роце, язык, як кавалак свінца, ледзь варочаўся ў роце. Налічыўшы тысячу пяцьсот трыццаць сем гнёткіх прыступак, я паслізнуўся. Хоць не, здаецца, не паслізнуўся, а нехта нябачны шмаргануў мяне за нагу ды так моцна, аж трэснула ў калене. Я скочваюся ўніз і кожную прыступку адчуваю, пералічваю рэбрамі і хрыбтом. Мармуровыя прыступкі восамі джаляць у бакі, абпальваюць праз вопратку цела, нібы крапіва-пякучка. Стылыя шліфаваныя камяні дзядоўнікам упіваюцца ў скуру. Галавы зусім не адчуваю, не хапае паветра, пальцы знямелі, не слухаюцца — імі не зачапіцца. А я ўсё роўна лічу прыступкі, толькі ў адваротным парадку. Але, нарэшце, праз плойму лічбаў у галаву прабіваецца думка, што тэта мая канчына. I я выціскаю з сябе крык, ад якога б сцішыўся і змоўк чэрвеньскі пярун.

— Максімачка, дзетка, чаго ты? Прачніся, мой саколе,— баба Арына гладзіць мае ўспацелыя валасы.— Сасніў нешта?

— Пляцецца ўсялякая брыдота.

— Проста, Максімачка, не звычны спаць ты днём. А значыцца, і не трэбака змушаць сябе. Хутка і сонца зойдзе. Падымайся, схадзі паглядзі на гародчык мой. Мо што мужыцкай рукой і падправіш. Нядобра спаць на зыходзе сонца. Галава — што наліты макацёр будзе, проста-такі разломіцца. Ідзі прайдзіся, а я пакуль сёе-тое на вячэру збяру. А во, ледзь не ўпусціла: вечарамі ў нас пагулянкі ладзяцца. Матруна ж памерла, дык унукі і адмыкаюць хату, ігрышчы спраўляюць. Глядзіш — расштурхаешся і сходзіш да сваіх пагодкаў. Дзевак у нас многака падрасло, можа, і прыляжа якая да цябе.

Я зараз. Вазьму цвікі, сякеру і абгледжу штыкетнік.

Сонца паўзло па краі лесу. Яно, вырваўшыся з хмар, нібы патрапіла ў прорву: пусты кавалак бяздонна-блакітнага неба запоўніўся яркім, але не рэжучым вочы святлом. На сэрцы ўпершыню, за доўні час, стала лёгка і прыемна. Я яго не адчуваў, здавалася: у грудзях ружовы паветраны шарык. У старую брудна-шэрую калоду пад гнуткай вішняй зляталіся пчолы. Тут жа, у садку, стракатала сарока. Я яе не бачыў, але яна была дзесьці побач. I адразу аднекуль з памяці выплыла прымаўка: «Калі добрая падзея, сарока, стракачы, а калі дран­ная — прэч ляці». Не паспеў я трэці раз даказаць словы, як птушка змоўкла, быццам яе і не было.

Ціха, лёгка і саладкавата-шчымліва на душы. Hi аб чым і ні пра што не думаецца. А можа, і не хочацца думаць. Падгнілы знізу штыкетнік зарос густым пырнікам. На дубовых слупках выраслі касцяністыя грыбы-мумкі. Яны, як талеркі пад вузламі, што засталіся ад абсечаных сукоў. Там-сям на замшэлых штыкецінах іржа з’ела дрот, і дубчыкі трымаюцца на чэсным слове. Лепш іх не кранаць, няхай стаяць: ствараюць ілюзію надзейнай аховы і моцы.

Ай, не хочацца нічога рабіць, ды і які з мяне сталяр-рамонтнік. Навошта ўвогуле тэты плот бабулінаму агароду. Лапік бульбы, дык ён адразу за хатай, а тут яблынькі ды вішні.

— Максімка, вячэраць хадзі,— гукнула бабуля.

Павячэраць — занятак варты. Тым больш збіраюся пайсці на грышча. Як гэта кажуць: «Выбірай жонку не на грышчы, а на ржышчыж

Не, па мне лепш на грышчы. Яечню кожная сасмажыць, а в ось вока палашчыць ды душу ўскалыхнуць — не кожнай дадзена.

Адзін, два, тры, чатыры, пяць... Цьфу ты, нядобрая, слупы прыперла лічыць. Не, хопіць, хопіць пад гарляк і прыступак.

Павячэраўшы, пайшоў я ў Матруніну хату. Адтуль, з-за купчастых вербаў ляцела прыглушаная, з сіпавіннем мелодыя. Чым бліжэй падыходзіў да месца пагулянак, тым ясней чуўся хрыпаты голас спявачкі. У расчыненыя вокны вылятала змучаная прайгравальнікам пес­ня: «Ах, мамачка, на саначках каталась я ўвесь дзень...», далей нельга было нічога разабраць.

Зайшоўшы ў гарбаценькія сенцы, пры цьмяным святле, сярод гурту хлопцаў і дзяўчат я пазнаў Суконную Вальку, яна жыве праз дзве хаты ад бабулі. Павітаўшыся са знаёмымі хлопцамі, я прытуліўся плечуком да сцяны, непадалёк ад Валькі.

— Сёння паедзем гуляць у Лучкі,— па сакрэце шапанула Валька.— Брыгадзіраў Лёнік паабяцаў узяць у канюшні двух жарабкоў. Запражэм калёсы і да Лучкоўскіх у госці. Я ціхенька паклічу цябе. Няхай меншыя гуляюць тут, ім яшчэ рана раз’язджаць, ды па вёсцы і пагалоску могуць пусціць. Пабудзь усярэдзіне, я за табою заскочу. Але ж і паправіўся ты, ледзь пазнала. Ну, я зараз, пачакай там.

У хаце, пад нізкай столлю з цьмянай электралямпачкай і абадранымі газетамі на сценах, танцавала некалькі дзяўчынак і юнакоў. Хутчэй за ўсё старэйшыя школьнікі. У іх пад нагамі парыпвала і прагіналася падлога. А на доўгай вузкаватай лаўцы, паўз печ, сядзела з пяток дзяцей. Яны час ад часу штурхалі адно аднаго, паказвалі на танцораў пальцамі і сарамліва, з яхідцай хіхікалі. На нейкую хвіліну акінулі мяне цікаўным позіркам і, не знайшоўшы нічога вартага іх увагі, адвярнуліся. Нікога з дзяцей я не пазнаў, ды і танцоры падаліся незнаёмымі.

Пастаяўшы крыху, прыгледзеўшыся да хаты і гульбішча, захацелася прысесці на куцы падаконнік, але ў тэты момант у расчыненыя дзверы праслізнула Валька і, лёгенька хіснуўшы галавой, зноў знікла ў сенцах. Не засяроджваючы на сабе ўвагі, я выйшаў следам.

Падводы за вёскай, у бярэзніку, пайшлі хутчэй. Там нас чакаюць.

Гучна стракацелі цвіркуны, сярод травы рэдка прамільгвалі зеленаватыя вочкі светлякоў. А пад нагамі адчуваўся лёгкі пясчаны пыл, які ўзбілі за дзень капыты кароў і коняў, ногі вяскоўцаў, колы машын і трактараў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: