Наварыч Алесь
Шрифт:
— Пабеглі туды, глядзім — Ленка Заранок бяжыць. Мы да яе: што здарылася. Яна так і так, гаворыць, манах з дупла выпау.
Той хлопец, што перабівау распавядальніка, тоненька захіхікау. Іншыя слухачы тарганулі смехуна за кашулю, мауляу, не перабівай.
— Так і так, кажа Лена, манах з дупла выпау, трэба ратаваць, а то памрэ, худы надта. Кажам, які манах, што ты вярзеш? А яна — не, бяжыце да настауніка, у яго тэлефон, выклікайце «хуткую». А мы ж не верым! — распавядальнік падняу руку угору. — Вядзі, кажам, паказвай, дзе ён? Яна і заводзіць нас на рэчку. Гляжу, Пеця Камароу нібы учаурэлы…
— Ты там быу? — перабіу растабары Міхась Сінчук. Як Пецеу таварыш, ён не хацеу, каб чапалі імя сябра.
— Не быу, але хлопцы былі, малыя, за агародам Колбавым. Прыбеглі туды, а там адзін Пятро збянтэжаны стаіць, — крыху паправіуся распавядальнік. — Зніякавелы, ашаломлены. Пытаем: дзе твой манах? Ён і паказвае — во, па вадзе пайшоу.
— Па вадзе, акі па суху! — Зноу не вытрымау весялун. — Як па сухім! Ну ты і майстар байкі плесці. Шкада, Камара Пеці няма, дау бы ён табе выспятка… Такія кулі ліць…
— Ды змоуч ты, хай чалавек раскажа, — стрымлівалі весялуна дзяучаты з суседняй вёскі, якія сёння прыйшлі на танцы і якія нічога не ведалі пра здарэнне.
— І што ж вы думаеце, глянулі мы туды, куды Пецька паказвае, а ён, той манах, і ідзе па рэчцы, як па сухому, шпарыць, во, як па дарозе, рыхтык там брукаванка.
— Дык мо там які прывід… — з сумневам у голасе перабіла адна дзяучына.
— Вось бачыце! — абурыуся расказвальнік. — Як прывід — то гэта і нармальна, гэта можна вытлумачыць, а як манах з мінулых стагоддзяу, дык гэта вам не верыцца. Кажу вам, паверце, на уласныя вочы бачыу, як чалавек ішоу пасярод ракі па вадзе.
— Вечарам, уночы, лічы, ты гэта бачыу? — зноу не вытрымау Міхась. — Пытаюся — ці быу ты там?
— Ну і што што уночы? Тады месяц свяціу, хоць іголкі збірай. Гэта па-першае, а па-другое, Міхась, вы пабеглі з той скурачкай да настауніка, а мы выйшлі з клуба і пайшлі на рэчку…
— Ну і што далей было? Залівай далей… — рагаталі дзяучаты з суседняй вёскі.
— Што далей? Адзін з нас, Віцька Петрушэня, зняу адзежу і кінууся у ваду, але, бедалага, далёка не праплыу, бо забаяуся адзін. Што б ён з тым манахам рабіу?
— Пагаварыу бы з той муміяй…
— Дык вось, нам так тады страшна зрабілася. А галоунае — сабакі не брэшуць. Каб нехта чужы быу на сяле, тутэйшыя блахачы узнялі б такі вэрхал…
— А як ён усё-ткі выглядау? — дзяучат раз’ядала цікаунасць.
— Як выглядау? Страшны, чорны, усё адно мумія егіпецкая…
Тут на дарозе з боку далёкай чыгуначнай станцыі з’явіуся малады чалавек у светлай кашулі, з тоуста напакаванай спартыунай сумкай праз плячо. Час быу такі, што акурат цяпер, калі хто прыязджау на вечаровым цягніку, і прыходзілі у вёску.
— Павел! — закрычау Міхась. — Як мы цябе чакаем.
Хлопец, якога Міхась назвау Паулам, падышоу да клуба, павітауся за руку нават з дзяучатамі, кожны раз жартам спрабуючы тыя ручкі пацалаваць, але дзяучаты рукі вырывалі.
— Як жыццё? Што тут у вас за рада паустанцау у Мілавідах?
Гісторыя пра манаха была пауторана з новымі дэталямі і падрабязнасцямі.
— Уга! Цікавая навіна. Дык, кажаце, мумія уваскрэсла? — спытауся Павел, паціраючы бровы. — А ведаеце, што я вам скажу?
Усе моучкі глядзелі на студэнта. З твару і ростам ён быу як Пятро, у плячах нават вузейшы, худы і загарэлы.
— Я ведаю, дзе гэты манах цяпер.
— Дзе?
— Так я вам і скажу. Вось занясу свае ванзэлкі, і мы туды сходзім.
— Ноччу? Куды?
— Пачакайце хвілін пятнаццаць. Перакушу дома, вазьму Петрыка і мы выведзем святога інака на чыстую ваду, далібог. Я ведаю, дзе ён. Нюхам чую. І пакліч, Міхаська, Лену сюды. Ёй будзе цікава.
Павел узваліу сумку на плячо і падауся дахаты. Усе прысутныя абрадавана уздыхнулі.
— Вось што значыць вучоны чалавек, сталічны студэнт. Прыйшоу, і за пяць хвілін развёу бяду рукамі, — сказау Міхась, калі Павел адышоуся.
— Гэта Пецькау брат? — спытала дзяучына з суседняй вёскі.
— Пецькау… У Мінску вучыцца. На гісторыка.
— Так, ён нічога, высокі.
— О! Ён у нас — што ні гавары — светлая галава.
— А мне казалі, што у Пецевага брата доугія валасы… А гэты як зэк пастрыжаны.
Міхась сумеуся. Сапрауды, ён і не звярнуу увагі на Паулаву прычоску.