Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

анахранізм...»

Гэта — баліць, і баліць многім.

17. IV.

Кніжка мілага Ігара, табой пачну гэту запісную. Зноў са мною Ігар — як у рэальным, не прывідным сне. Сне — бо ведаю, што I. — толькі ў кніжцы. Тут, у кніжцы, — частка маёй душы, майго сумлення.

Ігарок умеў вучыцца ў нас. Я знаходжу ў кніжцы і нешта сваё, што ўплывала на яго клопат і роздум. Ця­пер ён вучыць нас, вучыць мяне. Чалавек трапяткога сэрца, пастаяннай узрушанасці і натхнення, ён такім існуе ў гэтай кніжцы. I тут, не тоячыся, ён выходзіць на чытача. А што было яму хаваць?

Чытач, да якога прыйдзе гэтая кніжка, які не ведаў раней Ігарка, адчуе, уведае, які быў — як у кніжцы, так і ў жыцці — непадзельна: чалавек і пісьменнік — Ігар Хадановіч. Успрыме гэта як асабістую вялікую страту, кніжка адзавецца ў яго душы стратай блізкага цудоўнага чалавека, асабістаіо тугою і смуткаваннем.

Гэта кніжка густа пераплецена з нашым, сяброў, унутраным і знешнім светам, яна пойдзе так і да чытачоў, высвечваючы душы тым праменлівым святлом, якое — пра параўнанні не думаю — нечым нагадвае трывожны свет пагаслай зоркі.

Я трымаў непрашытыя лісты гэтай кніжкі з пачуццём асаблівым. I прадмова Вярцінскага, дакладна выявіўшы асноўную сутна-сць гэтай кніжкі, ішла ў душу па адзінай, ледзь не самай дакладнай дарозе. Сапраўды, ён радаваўся б. Сапраўды, яго мэта была — стаць пісьменнікам. Сапраўды, гэта быў незвычайны талент — «талент, арганічна звязаны з яго асобай, з яго маральна-духоўнай сутнасцю, з яго перакананнем, што жыць трэба лепш, што «ў чалавеку ўсё павінна быць прыгожым».

Яшчэ ў крытыцы — яго тонкасць душэўная ў адносінах да блізкіх, да родных. Яна прапушчана ў кнізе праз даставернасць яго сапраўдных адносін з людзьмі.

ёсць сляды літаратурнай нявопытнасці, але няма штампа — ён нідзе не адыходзіць ад сваёй душы.

«Хворы на душэўную чэснасць». Гэта наш ідэал.

Усім нам хочацца і патрэбна прычасціцца ў яго чысціні.

18. IV.

Дарагая М. I. Пасылаю Вам балючую радасць — Ігараву кніжку. Відаць, ужо зусім хутка яна пабачыць свет. Даруйце, я затрымаў яе на адзін дзень. Дрыжэлі рукі, дрыжэла душа. Кніжка пабыла ў мяне адзін дзень, але яна надоўга зробіць мяне лепшым. Так цяжка яе адсылаць, быццам адпускаю самога Ігара, але ж я адпускаю яго да Маці. Вы таксама прысутнічаеце ў гэтай кнізе, і я думаю, што гэта будзе хвалюючым не тольні для аднаго мяне.

Слова В-га запала ў душу і адзываецца там вялікай удзячнасцю. Добра, што ён паможа чытачам зразумець і ўбачыць I. такім, якім ён быў для нас.

Я прачытаў ужо і рэцэнзію Мехава. I зноў дрыжэў, ледзь не плакаў: пазнаваў Ігара, які ён быў, які ён ёсць, будзе для нас назаўсёды. Ігарок, яго кніжка падымаюць у сэрцах такую любоў і пяшчоту, што, відаць, мы будзем хадзіць да яго, як да прычасця. Рэцэнзію для «Дружбы народов» у Маскву пашле, мабыцьг Стральцоў. У «ЛіМе» — збіраецца напісаць Бураўкін. Я дамовіўся пакуль што на «рэцэнзію» (усё гэта, зразумела, будзе пакуль што не рэцэнзіяй, а водгукам, болем) з «Полымем».

Не толькі чытаць кніжку Ігара — пісаць пра яе хочуць многія. Я спадзяюся, шасці тысяч кніжак не хопіць — яна павінна разысціся.

ёсць хлопцы, якія пішуць больш умела, чым аісаў Ігар, але кніжка I. невымерна большага кошту: Чалавекг Ігар — стаіць за ёю.

Мне дык гэта кніжка становіцца праверачным крытэрыем: я харошы настолькі, колькі знаходжу ў ёй света душы, сваіх пачуццяў, і хочацца, каб маё было там — у Ігаравым, а Ігарава — у мне.

Кланяецца Вам Толя Кудравец — ён і прынёс гэты отціск.

Ю. С.:

Ты мужна ўсё перанясеш, Радзіма,

(А мужнасці табе не пазычаць!)

Табе не раз

3 паэтамі сваімі

Да ісціны кірункі вызначаць.

3 нагоды гэтага верша рэдактар сказаў: «Падышоў певень да паравоза і гаворыць: — Давай разам працаваць».

24. IV.

Гібель Камарова. Столькі забрала ад душы, Цярэбяць чуткі і домыслы, але ўвесь гэты пярэсты свет бясконца далёкі ад той вышыні, на якую яго ўзнесла смерць. I ўжо гавораць, што ён быў самы разумны і самы прывабны сярод касманаўтаў. Можа, і сапраўды так.

Халодная вясна. Страсці вакол футбола, вакол лухты і дробязей.

Мэтазгоднасць формы, даказуемая толькі і толькі інтэлектуальным, ідэйным зместам — этап, які пачынае В-скі. Поўнае і сталае выяўленне сталага інтэлекту і характару, усхваляванага роздуму, пачуццямі натхнёнай думкі. Адносіны да свету, эмацыянальнае ўспрыняцце з’яў жыцця, іх грамадскай сутнасці і чалавечага змес­ту — праз глыбокую думку. Роздум услых, пачуццё і роздум.

Новы сацыяльна-псіхал. узровень: «Найскладніша людина проста», і ён аддае ўсе сілы свайго сэрца, усю сваю волю гэтаму арганічнаму свайму пераконанню ён прыбаўляе нашаму духоўнаму жыццю свайго зместу: розуму — разумовага, пачуццям — пачуццёвага (разу­мею ўсю ўмоўнасць падзелу гэтых паняццяў).

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: