Вход/Регистрация
Радкі і жыццё
вернуться

Бечык Варлен

Шрифт:

Кафка — праблемы адчужэння людзей, адзіноты, фатальныя, неадольныя законы, у якіх блытаюццаі людзі, не разумеючы, чаму яны ўсё жыццё нясуць дакаранне за нязробленыя злачынствы.

Дзяцінства добрае тым, што пасля найцяжэйшага «гора» прасынаешся бесклапотна шчаслівым.

Добрае лета. Ціхі чэрвеньскі вечар, калі — пасля спёкі — лёгка гуляць у валейбол і ва ўсе тонкасці юначых і дзіцячых адносін тым, хто пасля вячэры — з піянерлагера. Паднялося ў памяці сваё. Лагернікам — зайздрошчу. Свой мікрасвет, свая грамадскасць, свае інтарэсы.

Мая паэзія: А. Вярцінскі.

СКАЖЫ МНЕ, МАМА

Памяці /. Хадановіча

Ён нарадзіўся вельмі рана.

Ен нарадзіўся на зары.

А на зары — яшчэ туманна

I яшчэ золка на двары.

Ён нарадзіўся вельмі рана,

Калі яшчэ зашмат туману —

Туману фальшы і падману,

Зашмат імглы і слепаты

Зашмат усякай свалаты.

Ён нарадзіўся вельмі рана.

3 душою — чуйнай, як мембрана,

Ён успрымаў удары зла,

Як рана — вастрыё ляза.

Так, ён прыйшоў да нас заўчасна.

Таму пытаўся ён так часта:

— Чаму яшчэ жывуць няшчасна?..

Чаму? Чаму? Чаму? Чаму?

Чаму ашукваюць, не вераць?

Глядзяць на праўду, як на ерась?

Чаму жыццё так дробна мераць?

Чаму?!

Што скажаш ты яму.

Так, ён з яго жывым сумленнем

3 яго высокім уяўленнем

На многае глядзеў з здзіўленнем,

Ён, як дзіця, пытаўся ў нас:

— Навошта гэта — асцярожнасць, няшчырасць,жорсткасць, і варожасць?

Навошта? Дайце мне адказ!

Навошта! Ну, скажыце прама.

Навошта? Ну, скажы мне, мама,

Мне, мама, многае няўцям.

Навошта? Ну, скажы мне, Рыта...

Скажыце шчыра і адкрыта, —

Навошта гэта ўсё людзям?!

Навошта столькі ім туману —

туману фальшы і падману?

Халоднай чэрствасці імгла?

Ці, можа, я радзіўся рана

і ўжо зашмат хачу святла?..

...Яго ударылі з туману, з імглы ударылі, з імжы...

«Навошта, мама, адкажы?»

17. VI.

I без абы-чаго ёсць сёння такое, што вартае запісу. Устаў сёння рана — да шасці. Хадзіў у лес. Думаў, што дарэмна не запісаў, калі апошні раз чуў зязюлю. Ажно раптам яна падала голас.

Рваў суніцы. Мокнуў у расе. Радаваўся лесу і раніцы, хаця адчуваў сябе вяла. Набрыў на званочкі (коло­кольчики) і прынёс дахаты букет. Хадзіў босы — падзея.

Муштраваў Віньку. Мылі і прыбіралі ў хаце (сёння субота), потым пакорпаўся на агародзе.

Напісаў Вярцінскаму ў Ялту, Ігаравай маці.

Хорошо, когда для счастья есть причина...

Но нет ничего счастливей Беспричинного счастья.

Непачаловіч:

Птушыная, кажуць, трывога—

Прадвесніца новых трывог.

I сёння замест эпілога

Мне хочацца бачыць пралог

20.6.

Хачу жыцця поўнага, чыстага, святога, а сяджу ў драбязе, лухце, мітусні. У жыцці кіравацца толькі лепшымі пачуццямі.

С. Наровчатов:

Пожалуй, в дорогу с собой возьму,

Все остальное брошу,

Свой зачем, отчего, почему —

Единственно ценную нощу.

Матфея, VН:

«Входите тесными вратами: ибо широки врата и про­странен путь, ведущие в погибель; и многие идут ими: ибо тесны врата и узок путь, ведущие в жизнь, и немно­гие находят их».

2. 7.

Напісаць апавяданне: ён і Яна едуць побач у аутобу­се. Яму і ёй здаецца, што яны разумеюць па дотыку локця ўсю сутнасць былога жыцця, адносін і т. д. Баяцца загаварыць — раптам гэта кожнаму з іх толькі зда­ецца. Тым больш што ад няёмкасці кожны імкнецца паказаць выпадковасць гэтых дотыкаў. Ці бяда герояў — зднадта развітае ўяўленне.

Абкрадванне прыгажосці: прыгожая дзяўчына ў аблажным маце і спрошчаных адносінах з жулікаватай кампаніяй.

Твор, яго змястоўнасць залежыць ад колькасці і сілы, якасці сувязей з намі, з людзьмі, з часам, з гісторыяй, з эстэтычным вопытам. Тое, што пазбаўлена духоўнасці, стаіць за межамі паэзіі.

12.VII.

У душы то пуста і глуха, то несутрымны думай раз­гон. Пісьменнікі шчаслівейшыя — яны цішуць творы, дзе гавораць з сабою і другімі, пра сябе і пра другіх. А тут душэўнае жыццё астаецца па-за рэцэнзентскай шумяццю.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: