Вход/Регистрация
Бэзавы попел
вернуться

Сямёнава Ала

Шрифт:

Каб у цябе хоць усё добра было! Матухна. Малю некага i малюся! Мысленна не на вежах Гедымінавых нават, не на ірвах наваградскіх, а на кручы маёй надсожаўскай — на паляпшэнне лёсаў чалавечых, а не на злом галавы! Быць таму! I — аман!

А так — клопату таго, што Z.-ны будуць хадзіць у майстрах нароўні з якімі італійскімі ці фряжскими. У нас усе майстры — i К., i У., i Р., i К., i М. Ну ix! Я радуюся, што ў мяне хоць зайздрасці чорнай няма. Я — аматар ад пісьменства прыгожага. І даволі.

Бывай мо да сустрэчы.

Міхась.

11.10.82”.

Зайздрасці ў яго сапраўды не было. Але грэблівасць нават ней­кая да ваяўнічага графаманства натуральна прысутнічала заўсёды. Увогуле ён, як Рэмі дэ Гурмон, лічыў: „Няхай сабе жывуць; мяжу мы адзначылі, ёсць два тыпы пісьменнікаў: тыя, хто ўмее пісаць, i тыя, хто не ўмее пісаць, — таксама, як ёсць спевакі безгалосыя i з голасам”. Так, ён згадзіўся б з дэ Гурмонам: „...узнікла літаратура без стылю, падобная на вялікі шлях, дзе няма ні травы, ні ценю, ці прахалодных крыніц”. A сапраўды — колькі ў нас тых бальшакоў — голых, шэрых, нудотных. Гладкіх, як блін, ці ў выбоінах. Але ж жывога, прыгожага, на што кінулася б вока, мала. Аднак — кніга за кнігай, публікацыя за публікацыяй. I пакуль што ані так званая перабудова нічога ў нас на Беларусі не змяніла, ані рынак не зменіць. (Ды кірмаш той — наўрад ці спрыяе сапраўднай літаратуры. Ледзь не ў кожнай краме — ці Агата Крысці, ці які бестселерчык з малапрыстойнымі малюнкамі.)

Былі кастрычнік-лістапад 1982 года. Рабіліся афіцыйныя захады наконт вызвалення, лісты былі кароткія, пахаплівыя, што тэлеграмы.

„Дзень добры, Ала!

Я дарэмна абнадзейваў цябе, думаючы, што траплю ў Менск 12­га. Гэтага не здарылася, бо не сабраўся высокі суд. Не хачу зноў лунаць во облацех, але спадзяюся на 19-20. Калі так, адказаць мне ўсё роўна не паспееш. Таму развітваюся да сустрэчы.

Пішу таму, што не хачу, каб ты нервавалася дарэмна: можа, не праз мяне наогул, а праз маю нягжэчнасць, нядбайнасць аб прыстойнасці — хаця б у тым, што датычыць перапіскі.

На сконе свайго тутэйшага жыцця я чамусьці стаў спакойны, як трансфарматарная будка. Ох, не к дабру гэта, мусіць. — Паглядзім.

Пакуль бывай. Як сустрэнемся?

Міхась.

14.Х.82”.

„Дарагая Ала!

Увёў, увёў я сябе i цябе ў зман дачасна i міжволі! Заела мой лёс, як патрон у казённіку — ні стрэліць, ні назад падаць. Адно добра — бібліятэку я перадаў i ўздыхнуў з найвялікшай палёгкай. Камісіі прайшоў. Чакаю суда. A суддзі то хварэюць, ці з чужымі бабамі, паводле Чэхава, недзе ў фінскай лазні начуюць. Можа, i не так. Кажуць, усё ж хварэюць. А я хварэю на нудоту, на халодную злосць, на боязь асенне-зімовай слаты i прымаразкаў — i душа асенняя, падшэрхлая i ачарсцвелая. Пахукай мо на яе, га?

Можа, у аўторак, 26-га, можа, не.

Як i абяцаў, пазваню ці з дарогі, ці адразу, прыехаўшы.

Так хочацца цябе пабачыць.

Бывай. З табою мае малітвы.

Міхась.

22.Х.82.

P.S. Два дні, як пацяплела. Цёпла i пахмурна. Падгнілай лістотай хораша пахне, раніцай зямля пацее — апошняя задуха перад зімой. Сініцы ганяюцца па дрэвах адна за адной i неяк па-сарочы чачэкаюць.

М.С.”

„Дарагая Ала!

Я, можа, i сапраўды дабіваю недзе апошнія свае дні тут (не падумай, што я крыўляю якого-небудзь Хаіма ці Шмёлку). Як хочаш: наогул: дабіваю, дабываю, але каб сапраўды так.

Пісьмы твае я атрымаў усё ж, неўзабаве пасля пісьма Вераніцы. А вось ці атрымала ты мае? Я там табе агаворваў ролю нейкай бадай што патранэсы, настаўніцы моладзі i г.д., але вось ты пішаш, што размова ваша тэлефонная была паспешлівай, няўцямнай, ці што. Усё ж Вераніка мне напісала, што голас у А.І. прыемны i малады — ты гэта адзнач. Гаворыць усё ж, заўважай, жанчына. Нешта ды значыць.

Напісала мне яшчэ ледзь не трактат наконт пасрэдніцтва, няўмяшання i г.д. Як табе гэта падабаецца? Мне бадай што спадабалася. Гэта добра, калі малыя прынсіпы свае заяўляюць.

Калі ўсё ж табе пазвоніць яшчэ (а я хацеў бы), прынаравіся неяк не на хапок пагаварыць: яна летам была ў тваёй любімай (чаму?) Рызе — паахайце адна перад адной з выпадку тамтэйшых дзівосаў розных. Вы, жанчыны, гэта ўмееце.

Навін у мяне ніякіх. Бібліятэку, лічы, перабралі, — на тым спра­ва i стаіць. Трэба акты, спісанне i г.д., а мае рэвізоры каторы дзень не паказваюцца. Сягодня субота, заутра нядзеля, а што ў панядзелак, невядома.

Думаў я трапіць да вас пасля 7-га (Кастр.), ды, мусіць, не. Каб хоць у сярэдзіне месяца. I то б нічога.

Як сустрэнемся? Ты мне столькі, яшчэ больш. чым Ніка (Вераніка) „маралаў” начытала (за ўвесь час), можа, не „маралаў”, а блакаду нейкую павяла, пэўна — можа, столькі напамахвала перада мной i амаль незаўважна, як харошая дрэсіроўшчыца, смирительным сты­ком, што старыя рэфлексы мае затармазіліся, новыя — не выпрацаваліся — i я стаю перад фактам разбурэння асобы як яна ёсць. Вось што ты нарабіла!

Узваж, узваж усё гэта, даражэнькая, i перамянні гняўлівасць i жорсткасць на літасць.

Ну, але тым часам чакаю тваіх лістоў пакуль, пішы — не лянуйся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: