Уладзімір Арлоў
Шрифт:
Ён, дзівуючыся на сваю дзёрзкасць, рабіў накіды гістарычыага рамана, і яго пакой запаўнялі людзі ў багатых княжых уборах, у цёмных сутанах і ў простых сялянскіх світках. У гэтым стракатым натоўпе вылучаўся рослы саламянавалосы чалавек у адмысловай шапцы вучонага, яшчэ зусім юнак, з плячэй якога вольна спадала долу доўгая мантыя, а ў ясных валошкавых вачах жыла апантанасць і не па гадах глыбокая мудрасць.
Каб мець болmi часу пісаць, Кастусь звольніўся з інстытута і ўладкаваўся начным вартаўніком.
Праз тры дні яго пакінула Ірэна.
Кастусь кахаў жонку. Кахаў, ведаючы, што тая бясконца далёкая ад яго ў сваіх поглядах. Сярод знаёмых дзяўчат і жанок былі такія, што разумелі яго, маглі памагчы ў працы разумнаю парадай і, ён ведаў, спадзяваліся не толькі на сяброўскія пачуцці. Але ён кахаў Ірэну. Гэтая валавокая ясанчына са спакойнаю ўсмешкай і няжкаю каронаю каштанавых валасоў, якія ён любіў пасмачку за пасмачкай цалаваць у хвіліны салодкага забыцця, была для яго крылом цішыні, яго прыстанкам, які гэтак трэба кожнаму чалавеку. Нарадзіўшы сына, яна зрабілася для яго яшчэ даражэйшаю. Седзячы за пісьмовым сталом, ён не раз лавіў сябе на тым, што яго новая гераіня чамусьці зноў зельмі падобная да Ірэны.
Відаць, і яна па-свойму кахала Кастуся. Але яна хацела быць звычайнай жонкаю звычайнага чалавека, які б жыў клопатамі аб сям'і, а не лунаў у захмар'і. Яна стамілася чакаць яго з архіваў і несканчоных паезlак немаведама куды, стамілася ад яго дзівацтзаў, ад таго, што нават на ўласны дзень нараджэння ён не мояса застацца дома. Яна пераканалася ў тым, што ён ніколі не зразумее, што часіны падзвіжніцтва незваротна мінуліся і трэба жыць, як усе, нават калі ты пішаш кнігі.
Яна казала гэта, збіраючы рэчы, а Кастусь моўчкі стаяў у дзвярах і разгублена-вінавата пазіраў на чамадан і на трывоясны тварык Змітрака, які кінуў свайго гумовага кракадзіла і неўразумелымі вачаняткамі віжаваў за дарослымі. Затым грукнулі дзверы, і Кастусь зразумеў, што жонка, якую ён любіў, і сын, якога яшчэ не паспеў палюбіць па-сапраўднаму, не проста пайшлі некуды ў дажджысты ветраны вечар, а пайшлі назусім...
У тыя дні ён, з надзеяю знайсці палёгку, нейкае апірышча, почасту заходзіў у кнігарню. Радок яго кніжак здалёк чырванеў карэньчыкамі пераплётаў. Сёй-той з пакупцоў браў кнігу, з паўхвіліны круціў у руках і станавіў назад. Вокладка, на якой ляцеў коннік з узнятым над галавою мячом, вабіла дзяцей, і яны раз-пораз торгалі дарослых за рукаво: «Купі!», але тыя адмахваліся: «Ты тут нічога не зразумееш». Кастусь прыходзіў у кнігарню зноў і зноў і, адчуваючы, як у ім нешта руйнуецца, бачыў тое самае: людзі разглядвалі яго кнігу і вярталі на месца. Ведалі б яны, што побач чалавек, які вось гэтым дзвюм сотням старонак аддаў тры гады жыцця. Ну а калі б і ведалі, што тады? Хутчэй за ўсё, паглядзелі б на яго са шкадобаю...
А потым у газеце з'явілася рэцэнзія. Таго вечара да Кастуся завітаў знаёмы малады празаік.
«Чытаў, чытаў...— гаварыў госць, дапытліва зазіраючы Кастусю ў вочы.— Не перажывай, стары. Перамеліцца — мука будзе».
Праз якую гадзіну Кастусю ўжо здавалася, што перад ім аднадумца. «Няўжо мы настолькі забыліся сваю гісторыю? Настолькі, што кожнае слова супраць яе ўяўнай сярмяжнасці ўспрымаецца ледзь не з падазронасцю? — пытаўся Кастусь.— I самае дзіўнае, што ў гэтай сярмяжыне шмат каму вельмі ўтульна».
Госць распыхкаў піпку, якую пачаў курыць, выдаўшы зборнік, ахутаўся сінім воблакам дыму і з воблака загаварыў: «А ты вось задумваўся, стары, чаго твой чытач шукае ў кнізе? Свядома ці падсвядома, але, згадзіся, шукае ён там ідэала. А якога ідэала? Трэба твайму чытачу змагацца за свабоду і роўнасць, га? У яго гэта, дзякаваць богу, даўно ёсць. Яго іншае хвалюе. Ну, прыкладам, праблема дзелавой кар'еры. А ты падсоўваеш яму сваіх, прабач, пракаветных мумій. Пачытаць ён, моя^а, і пачытае, што ні кажы, цікава, як там продкі пілі і ласінымі губамі ў воцаце прыкусвалі. Але цікава, і не болын таго. Няма адказу на пытанні сучаснасці. Так што рэцэнзент, як ні круці, мае рацыю. Трэба табе з сярэдневяковых рызмапоў вылазіць».
Заходзілі да Кастуся і іншыя. «Кінь, братка,— казаў адзін з сяброў.— Ёсць рэчы, супраць якіх не папрэш. Цябе друкуюць. Што табе яшчэ патрэбна? Пішы ».
Ён спрабаваў садзіцца за стол, але заміж размовы з яснавокім у лекарскай шапцы зноў падпаўзала халоднае бязлітаснае пытанне: дзеля чаго ты пішаш? Каму трэба твая гісторыя, твае вялікія князі і сечы, тваё глытанне пылу архіўных фаліянтаў, якія стагоддзямі ляжалі мёртвым грузам і пасля цябе зноў будуць цікавіць адных пацукоў? Каму? Жменьцы гэткіх, як ты, як твае хлапчукі з іхнім музеем?
Цяпер, у бары, Кастусь прыгадваў тое зусім спакойна, быццам хтосьці іншы, а не ён, ратуючыся ад сябе самога, з усімі нявырашанымі пытаннямі паехаў тады да чалавека, якога лічыў духоўным настаўнікам, кнігі якога з маленства былі для яго святой гаючаю крыніцай. Кастусь, вядома, не спадзяваўся, што яму раскрыюць невядомую таямніцу, але ў сэрцы ўсё ж не гасла зорачка надзеі калі не на збавенне, дык, прынамсі, на разуменне і суцеху.
Ва ўтульнай, густоўна абстаўленай кватэры ён заспеў адно сына маэстра, хлопца гадоў пятнаццаці. «Бацян у выдавецтве,— паведаміў той.— Пагнаў новую павястуху прабіваць». У словах хлопца Кастусю пачулася паблажлівае шкадаванне.