Вход/Регистрация
Адкуль наш род
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Але наш народ не хацеў мірыцца з тым, што родную зямлю дзеляць драпежныя суседзi. Беларусы са зброяй у руках баранiлi сваю незалежнасць. Прыклад змагання паказалi iншым жыхары горада Слуцка i ягоных ваколiцаў.

Напачатку сабраўся з’езд Случчыны. Ён праходзiў у вялiкай зале дома Эдварда

Вайнiловiча, багатага беларускага шляхцiча, якi за свае грошы пабудаваў Чырвоны касцёл у Менску. Зала з’езда была ўпрыгожаная нашымi нацыянальнымi бел-чырвона-белымi сцягамi.

Дэлегаты з’езда прагаласавалi за падтрымку Беларускай Народнай Рэспублiкi. Уладу расейскiх камунiстаў яны называлi чужынскай. З’езд пастанавiў узняць паўстанне за незалежную Беларусь. Улада ў горадзе i слуцкiх вёсках перайшла да Рады Случчыны. Ёю кiравалi смелыя змагары Уладзiмiр Пракулевiч i Павел Жаўрыд.

Рада за тры днi стварыла Слуцкую брыгаду стральцоў Беларускай Народнай Рэспублiкi. У брыгадзе было два палкi: Слуцкi i Грозаўскi, у якi ўваходзiлi жыхары мястэчка Грозаў i навакольных вёсак. 10 тысяч случакоў былi гатовыя баранiць беларускую свабоду i незалежнасць ад расейскiх бальшавiкоў.

Паўстанцы пачалi баявыя дзеяннi 27 лiстапада 1920 года. Камандаваў Слуцкай брыгадай капiтан Антон Сокал-Кутылоўскi. Паўстанцкiя аддзелы занялi мястэчкi Семежаў i Вызна i працягвалi наступаць на бальшавiцкія войскі. Слуцкiя сяляне ўсім, чым маглі, дапамагалi змагарам. За гераiзм у баях Слуцкi полк атрымаў ад Рады сцяг залацiстага колеру з дзяржаўным гербам «Пагоня».

Бальшавiкi кiнулi супроць паўстанцаў свежыя добра ўзброеныя палкі, якія ў некалькi разоў пераважалі беларусаў сваёй колькасцю. Паўстанцы мусiлi з баямi адыходзiць на захад. Яны перайшлi раку Лань, за якой стаялi польскiя войскi.

Палякi, як i расейцы, былi супраць незалежнай Беларускай Народнай Рэспублiкi. Яны раззброiлi абаронцаў БНР і некалькi месяцаў трымалi iх пад аховаю ў лагеры. Але адзiн батальён змагароў разам са сваiмi афiцэрамi застаўся на Случчыне. Гэтыя 400 паўстанцаў яшчэ доўгi час не давалi спакою бальшавiкам.

Слуцкае паўстанне паказала ўсяму свету, што беларусы хочуць жыць у сваёй

незалежнай дзяржаве. Таму дзень 27 лiстапада, калi пачалося паўстанне, — гэта наша вялiкае нацыянальнае свята. Яго называюць Днём Герояў i штогод адзначаюць у Беларусi ды iншых краiнах.

Слуцкiя паўстанцы iшлi ў бой з воклiчам “Жыве Беларусь!” Сёння гэтыя словы дарагiя i блiзкiя кожнаму з нас. На святочных вечарынах, на мiтынгах i дэманстрацыях прыхiльнiкаў незалежнасцi нашай дзяржавы зноў i зноў гучыць: “Жыве Беларусь!”

Беларусь абавязкова стане такой, пра якую марылi слуцкiя паўстанцы, — багатай i вольнай еўрапейскай краiнай.

Пытаннi i заданнi

1. Што ты ведаеш пра Першы Усебеларускi з’езд?

2. Чаму расейскiя бальшавiкi разагналi наш з’езд?

3. Пра што гаварылася ва Устаўных Граматах?

4. Калi была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублiкi?

5. Чаму дзень 25 сакавiка мы лiчым нашым галоўным нацыянальным святам?

6. Раскажы пра першыя крокi незалежнай Беларускай Народнай Рэспублiкi.

7. Як баранiлi нашу незалежнасць слуцкiя паўстанцы?

8. Якi дзень мы называем Днём Герояў?

9. Што ты, твае сябры i бацькi робiце, каб Беларусь была незалежнай еўрапейскай краiнай?

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Адкуль наш род: Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў — Вільня: Наша Будучыня, 2003. — 127 с.

ISBN 9986-9229-7-X

Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем Усяславам Чарадзеем і асьветніцай Эўфрасіньняй, з Вітаўтам Вялікім і канцлерам Львом Сапегам, з ваяводамі Канстанцінам Астрожскім і Янам Хадкевічам. Сярод герояў кнігі - правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменьнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч... Прачытаўшы гэтую кнігу, ты ўжо ніколі не забудзешся, адкуль твой род. Кнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашай зямлі з’явіліся першыя людзі. Сярод герояў кнігі — князь Рагвалод і асветніца Еўфрасіння, Вітаўт Вялікі і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч...

  • 1
  • ...
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: