Юрэвіч Лявон
Шрифт:
Пераклаўшы для тых, што нямецкае мовы не разумелі, ён дадаў:
— На гэтым гутарка закончылася. Атрымаю абяцаныя рэчы й пачну фармаваць эскадрон.
У канцы лістапада зброя, вопратка, амуніцыя й сёдлы былі дастаўленыя зь Менску ў Наваградак і часова зложаныя ў магазынах жандармэрыі. У гэтым часе немцы пачалі набор у свой батальён. Моладзь катэгарычна адмаўляецца служыць у нямецкім батальёне і ахвотна горнецца ў сваю нацыянальную адзінку. Даслоўна на працягу трох дзён фармуецца «Наваградзкі Эскадрон». Былая польская школа сясьцёр Назарэтанак пры вуліцы 25-га Сакавіка (раней 3-га мая) напаўняецца беларускімі жаўнерамі. Нямецкія ўніформы хутка набіраюць беларускага выгляду. На патках каўняроў зьяўляюцца бел-чырвона-белыя сьцяжкі. Яны ярка адбіваюцца на шэрым фоне мундзіра.
Шмат каму з гэтых жаўнераў знаёмы будынак сяньняшніх казармаў. Улетку тут адбываўся месячны абоз працы для вучняў сэмінарыі, арганізаваны й кіраваны тым жа самым камандзерам сяньняшняга эскадрону. Гэны абоз быў выкарыстаны дзеля загатоўкі дроў на зіму для сэмінарыі і афармленьня пляцу пры будынку Настаўніцкае Сэмінарыі, на Замкавай вуліцы, у падножжы Замкавай Гары. Абоз быў таксама выкарыстаны дзеля правядзеньня інтэнсыўнай вайсковай падрыхтоўкі вучнёўскае моладзі.
Прыйшло мне на думку, як адзін з маіх сяброў папытаў раз камандзера:
— Для каго мы працуем? Можа за год тут будуць бальшавікі. Які-ж сэнс працаваць для іх?
— Нашая праца пры школе, гэта сымбаль працы для будучыні нашага народу. Тое, што мы зробім з думкай аб Бацькаўшчыне, будзе вечным. Могуць прыйсьці бальшавікі, могуць зьмяніць іх іншыя акупанты, але ўсяроўна прыйдзе той дзень, калі ў гэтай школе выключным гаспадаром будзе беларускі народ, — адказаў ён, пытаючыся мо сам сябе, калі нарэшце прыйдзе той час.
Зноў, як калісь, узьнімаецца ціхім вечарам над школай плаўная мэлёдыя жаўнерскай малітвы...
Беларусь, Наша Маці-Краіна, Ты з нас моцных зрабіла людзей. Не загінулі мы і ня згінем…Яна ўзьлятае ў прастор, адбіваецца ад старых муроў Фарнага касьцёлу [6] , узьнімаецца над старым замчышчам і ахутвае сабою слаўны горад, што дрэмле спавіты сьнежным пухам … І маці, пачуўшы родную песьню, мо скажа свайму дзіцяці:
«Паслухай дзетка, гэта песьня беларускіх жаўнераў. Няхай ім Усемагутны дапаможа зрэчаісьніць нашу Вялікую Мэту, каб ты, мой родненькі, ня ведаў, што значыць няволя…»
6
Фарны касьцёл пры вуліцы 25-га Сакавіка знаходзіўся ў падножы Замкавай Гары з усходняга боку. Праўдападобна Ягайла браў тут свой чацьверты шлюб.
Ціха ў казармах. Чуваць толькі сухі скрып сьнегу пад ботамі вартавога, які забясьпечвае спакойны сон сваіх сяброў.
Зноў пагодная марозная раніца. Калёна за калёнай, эскадрон выходзіць на заняткі. Белая, як сьнег, зімовая вопратка амаль зьліваецца зь беляй вакольнага поля. Бадзёра гучыць жаўнерская песьня, так добра знаёмая й блізкая сэрцам жыхароў гораду. Клубы пары вырываюцца з маладых і гарачых грудзей ды ахутваючы родныя словы песьні нясуць іх у прастор. Бадзёра й ахвоча праводзяць заняткі маладыя камандзеры, бяз прымусу вучацца здысцыплінованыя жаўнеры.
Горад зжываецца із сваімі дзяцьмі «эскадронаўцамі», ці «рагуляўцамі», як іх часамі звалі. Сэрца радавалася, гледзячы на іхныя вясёлыя, бадзёрыя твары, калі ў нядзелі ці іншыя сьвяты яны выйдуць у царкву, ці на вуліцу. Спраўныя, чыстыя, ветлівыя...
Мімаволі на твары кажнага наваградчаніна, пры сустрэчы зь беларускім жаўнерам, зраджалася радасная ўсьмешка, якая сьветчыла аб вялікай сiмпатыі гораду да сваіх жаўнераў.
Прыгожыя наваградзкія дзяўчаты ды сэмінарысткі ўздыхалі паціху да «швадронаўцаў». Яны падбілі іхныя дзявочыя сэрцы. Яны былі прычынай тога салодкага суму-тугі, які баламуціў крыштальную чысьціню душы сінявокіх сэмінарыстак.
З другога-ж боку «геройскія» жаўнеры былі ў палоне наваградчанак. Кажны зь іх, пачынаючы ад камандзера ды канчаючы на жаўнера, пакінуў сваё сэрца ў мурох сэмінарыі. Настаўніцкая сэмінарыя сталася адначасова асяродкам духовага жыцьця беларускага жаўнера. Яны там шукалі адпачынку пасьля цяжкога жаўнерскага жыцьця, там яны чэрпалі духовую пажыву, там фармавалі свае ідэі, там гартавалі нацыянальную стойкасьць. Аб гэтым дбалі нястомныя настаўнікі сэмінарыі на чале з др. А. Орсам, ейнаю душою, імя якога застанецца вечна ў памяці наваградчанаў.
Маладыя паэты пішуць новыя песьні, беларускія кампазытары складаюць новую музыку …
Наваградчына ўжо ня сьпіць, На варце эскадрон стаіць. І целам і духам ён малады… Падняты родны сьцяг дзяржавы… Бывай мой родны кут і зьвяз, Бывайце вы, лугі, і гоні, Хай бачу ў лучнасьці я вас Пад сьцягам слаўнае Пагоні……уздымаюцца ў прастор, абадзёрваюць змучаныя душы наваградчан, і недзе далёка рэхам адбіваюцца па ўсёй Беларусі…