Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

Паручнік Лукаш дапіў сваю чорную каву і пашоў дадому, дзе знашоў барадатага вялікана Балёўна, занятага падсмажваньнем у кацялку кілбасы на сьпіртоўцы паручніка Лукаша.

— Я асьмеліўся, — заікаючыся, сказаў Балёўн, я дазволіў сабе, асьмелюся далажыць…

Лукаш з цікавасьцю паглядзеў на яго. У гэты момант Балёўн паказаўся яму вялікім дзіцем, наіўны стварэньнем, і паручнік Лукаш пашкадаваў, што загадаў прывязаць яго за яго вялізарны апэтыт.

— Смаж, смаж, Балёўн, — сказаў ён, адшпільваючы шашку, — з заўтрашняга дня я загадаю выпісаць для цябе лішнюю порцыю хлеба.

Паручнік сеў за стол. Раптам на яго найшоў настрой напісаць сантымэнтальны ліст сваей цётцы.

«Любая цётухна!

Толькі што атрымаў загад падрыхтавацца да ад‘езду з сваёю маршаваю ротаю. Можа, гэты ліст будзе апошнім маім лістом да цябе. Усюды ідуць жорсткія баі і нашы страты вялікія. Мне цяжка скончыць гэты ліст словам „да спатканьня“; правільней напісаць „даруйце за ўсё“».

«Скончу заўтра рана», — падумаў паручнік Лукаш і пашоў спаць.

Балёўн, убачыўшы, што паручнік Лукаш моцна заснуў, зноў пачаў шнарыць і шлэпаць па кватэры, як таракан уночы, адчыніў куфэречак паручніка і адкусіў кусок шоколаду. Раптам спужаўся, калі паручнік, сплючы, заварушыўся, палажыў хутка надкусаны шоколад у куфэрачак і сьцішыўся.

Потым ціханька паглядзеў, што напісаў паручнік.

Ён прачытаў і быў расчулены, асабліва словамі «даруйце за ўсё».

Ён лёг на свой саламяны сяньнік ля дзьвярэй і ўспомніў родны дом і дні, калі калоў сьвіней.

Ён ніяк ня мог адагнаць ад сябе яскравы малюнак, як ён наколвае тлачонку [97] , каб з яе вышла паветра і каб яна, заpaчыся, ня лопнула.

Успамінаючы пра тое, як у суседзяй раз лопнула і разварылася цэлая кілбаса, ён заснуў неспакойным сном. Яму прысьнілася, што ён паклікаў да сябе няўмеку кілбасьніка, і ў таго пры напіханьні лівернай кілбасы лопае кішка. Потым мясьнік забываецца зрабіць крывяную кілбасу, правала сьвіная галава. Потым яму прысьніўся палявы суд, і быццам яго злавілі, калі ён украў з паходнай кухні кусок мяса. Нарэшце ён убачыў сябе павешаным на ліпе, у прысадах вайсковага лягеру ў Бруку на Літаве.

97

Асаблівы гатунак кілбасы з буйна насечаных кускоў сьвініны.

* * *

Прачнуўся Швэйк разам з сонейкам, якое ўзышло ў паху консэрваў з усіх кухань. Ён машынальна, як быццам толькі-што скончыў гаварыць па тэлефоне, павесіў трубку і прарабіў па канцылярыі ранішні моціён. Пры гэтым ён сьпяваў. Пачаў ён зразу з сарэдзіны песьні, як салдат пераапранаецца ў дзявочае і ідзе да свае любай у млын, дзе мельнік кладзе яго спаць з сваёю дачкою і перад тым крычыць мельнічысе:

Падавай, старая, кашу, Пачастуй ты госьцю нашу.

Мельнічыха корміць нахабнага хлопца, а потым пачынаецца сямейная трагедыя.

Мельнік досьвіткам устаў, На варотах прачытаў: «Ваша дочка гэтай ночы Гонар страціла дзявочы».

Швэйк у канцы песьні даў такое forto, што ўся канцылярыя ажыла; старшы пісар Ванэк прачнуўся і запытаўся:

— Колькі часу?

— Хвіліну таму назад пратрубілі ранішнюю зору.

«Устану ўжо пасьля кавы, — надумаўся Ванэк, сьпяшацца было не ў яго натуры, — і бяз гэтага зноў будуць пароць гарачку, дарэмна ганяць, як учора па гэтыя консэрвы…»

Ванэк пазяхнуў і запытаўся:

— Ці доўга я яшчэ балбатаў, як вярнуўся дадому?

— Так толькі чутачку з дарогі, — сказаў Швэйк. — Вы ўвесь час разважалі самі з сабой пра нейкія формы, што форма ня ёсьць форма, а тое, што ня форма, ёсьць форма, і тая форма зноў ня форма. Але гэта вас хутка стаміла, і вы зразу пачал: храпці, як піла, калі пілуюць.

Швэйк змоўк, прайшоў да дзьвярэй і зноў да ложка старшага пісара, перад якім спыніўся і пачаў:

— Што асабіста да мяне, пан старшы пісар, то калі я пачуў, што вы гаворыце пра гэтыя формы, я ўспомніў пра ліхтарніка Затка. Ён служыў на газавай станцыі на Летне, і яго абавязкам было запальваць і тушыць ліхтары. Быў гэта асьвечаны чалавек і хадзіў па розных начных шынкох на Летне: паміж запальваньнем і тушэньнем ліхтароў шмат-жа часу. Потым, пад раніцу, на газавай станцыі ён вёў вось якраз такія размовы, як учора вы, напрыклад: «Гэтыя косьці для гуляньня, бо на іх бачу рэбры і грані я». Я гэта сваімі вушамі чуў, калі мяне раз адзін п‘яны паліцэйскі прывёў за незахаваньне чыстаты на вуліцы памылкова замест паліцэйскага камісарыяту на газавую станцыю. З часам, — сказаў Швэйк ціха, — гэты Затка скончыў вельмі дрэнна. Уступіў ён у конгрэгацыю сьв. Марыі, хадзіў з нябеснымі козамі [98] на казані патэра Амелькі да сьвятога Ігната на Карлаў пляц і забыўся, калі прыехалі місыонэры да сьв. Ігната, патушыць усе газавыя ліхтары, і там бесьперапынна тры дні і тры ночы гарэў газ на вуліцах. Бяда, — гаварыў далей Швэйк, — калі чалавек раптам пачне філёзофстваваць, — гэта заўсёды пахне белай гарачкай. Некалькі гадоў таму пазад да нас перавялі з 75-га палка майора Брюгера. Той заўсёды, бывала, раз у месяц зьбярэ нас, выстраіць у карэ і пачне разам з намі філёзофстваваць: «Што такое афіцэрская годнасьць»? Ён нічога апрача сьлівянкі ня піў. «Кожны афіцэр, хлопцы, — растлумачваў ён нам на дварэ казармаў, — зьяўляецца сам па сабе найдасканалейшаю істотаю, якая надзелена розумам у сто разоў большым, як вы ўсе разам узятыя. Вы ня можаце ўявіць сабе нічога больш дасканалага. як афіцэр, нават калі-б усё жыцьцё стараліся сабе гэта ўявіць. Кожны афіцэр ёсьць істота, неабходная ў той час як вы, радавыя, зьўяляецеся выпадковым элемэнтам, вы можаце існаваць, але не абавязаны. Калі-б справа дайшла да вайны і вы-б памерлі за гасудара імпэратара — вельмі добра! Ад гэтага шмат што не зьмянілася-б, але калі-б першым паў ваш афіцэр, тагды-б вы адчулі, у якой ступені вы ад яго залежыце і якая вялікая гэта страта. Афіцэр павінен існаваць, а вы існуеце толькі дзякуючы паном афіцэрам; вы ад іх паходзіце, вы бяз іх ня абойдзецеся, вы без начальства і п… ня можаце. Афіцэр для вас закон моральны — усёроўна, разумееце вы гэта ці не, з прычыны таго, што кожны закон павінен мець свайго законадаўцу, дык такім для вас зьяўляецца афіцэр, якому вы адчуваеце сябе ўдзячнымі і павінны быць удзячнымі за ўсё, і кожны бяз выключэньня яго загад павінен вамі выконвацца, незалежна ад таго, падабаецца вам ці не». А раэ, пасьля таго, як скончыў сваю прамову, ён стаў хадзіць уздоўж фронту і пытаць аднаго за другім, што ён адчувае, калі спозьніцца ў казарму. Ну, яму адказалі неяк няскладна, накшталт таго, што ці яшчэ не пазьніліся ці што ў выпадку спазьненьня яго пачынае нудзіць, а адзін адказаў, што ён, пасьля таго як спазьніўся, адрааў адчуў, што зусім застанецца бяз водпуску. Усіх гэтых тут-жа загадаў майор Блюгер адвесьці ў бок, каб потым яны за кару пасьля абеду на дварэ папрактыкаваліся ў вольнай гімнастыцы, за тое, што ня ўмеюць выказаць, што яны адчуваюць. Раней, чым чарга дайшла да мяне, я ўспомніў, пра што ён апошні раз гаварыў, і, калі ён падышоў да мяне, я зусім спакойна яму адказаў: «Асьмелюся далажыць, пан майор, калі я спазьнюся, я адчуваю ў сябе ў сярэдзіне якісьці непакой, страх і мукі сумленьня. А калі вярнуся сваячасова з гораду, — мяне ахапляе надзвычайны спакой, мяне апамоўвае ўнутраное задаваленьне». Усе наўкол разрагаталіся, а майор Блюгер на мяне закрычаў: «Цябе хіба, ёлап, клапы апаноўваюць, калі ты пухнеш ў сябе на ложку! Ён, сукін сын, яшчэ дурыцца!» — І закаціў мне такія шпанглі, што толькі трымайся.

98

Гіронічная мянушка жанчын, членаў каталіцкіх конгрэгацый і наогул багамолак.

— На вайсковай службе іначай нельга, — сказаў старшы пісар, гультайскі пацягваючыся на сваім ложку, — гэта ўжо так спрадвеку вядзецца: як ні адкажы, як ні зрабі, — заўсёды над табою вісяць хмары і пляжыць цябе гром і маланка. Бяз гэтага няма дысцыпліны.

— Правільна сказана, — сказаў Швэйк. — Ніколі не забудуся, як пасадзілі рэкрута Пэха. Ротным камадзірам быў у нас лейтэнант Моц. Вось сабраў ён рэкрутаў і пытаецца: хто адкуль. «Перш-наперш, жаўтаротыя, — зьвярнуўся ён да іх, вы павінны навучыцца адказваць коратка і ясна, як бізуном ляснуць. Дык вось пачнем. Адкуль вы, Пэх?» Пэх быў інтэлігентны хлопец і адказаў так: «Ніжні Боўсаў — Unter Bautzen, дзьвесьце шэсьцьдзесят сем дамоў, тысяча дзевяцьсот трыццаць шэсьць чэскіх абываталяў, гэтманства і чын, воласьць Соботка, былая вотчына Косьці, прыхадзкая царква сьвятой Кацярыны з чатырнаццатага стагодзьдзя, рэстаўравана графам фон-Вацлавам Вратыславам Нэтоліцкім, школа, пошта, тэлеграф, станцыя чэскай таварнай лініі, цукровы завод, млын з пільняй, хутар Вальха, шэсьць кірмашоў на год…» Лейтэнант Моц кінуўся на яго і пачаў біць яго па мордзе, прыказваючы: «Вось табе першы кірмаш, вось табе другі, трэці, чацьверты, пяты, шосты…» А Пэх, хоць і быў рэкрут, падаў рапарт камандзіру батальёна, у канцылярыі была тагды вясёлая шантрапа. Ну, і напісалі яны там, што ён накіроўваецца з рапартам да батальённага камандзіра з прычыны кірмашоў у Ніжнім Боўсаве. Камандзірам быў тагды майор Рогель. «У чым справа?» — запытаўся ён у Пэха, а той і ляпнуў: «Асьмелюся далажыць, пан майор, у Ніжнім Боўсаве шэсьць кірмашоў». Ну, тут майор Рогель на яго закрычаў, затупаў нагамі і зараз-жа загадаў завесьці яго ў вайсковы шпіталь у аддзяленьне для вар‘ятаў. З таго часу Пэх стаў самым апошнім салдатам — не салдат, а няшчасьце.

— Салдат выхаваць справа нялёгкая, — сказаў, пазяхаючы старшы пісар Ванэк. — Салдат, які ня быў ні разу пакараны на вайсковай службе, — не салдат. Гэта, можа, у мірны час так было, што салдат, які адбыў сваю службу бяз ніводнага пакараньня, потым меў усялякія перавагі на грамадзянскай службе. Цяпер якраз наадварот, тыя самыя салдаты, якія ў мірны час ня выходзілі з пад арышту, на вайне выявіліся, як найлепшыя салдаты. Помню я радавога з 8-й маршавай роты Сыльвануса. У таго, бывала, што ні дзень — то пакараньне. Ды якія пакараньні! He саромеўся ўкрасьці ў таварыша апошні крэйцэр. А калі папаў у бой, дык першы прарваў драцяную загароду, трох узяў у палон, і аднаго тут-жа па дарозе застрэліў за тое, быццам, што здаваўся яму няпаўным. Ён атрымаў вялікі сярэбраны мэдаль, нашылі яму дзьве зорачкі, і, каб яго потым не павесілі пад Дуклей, быў-бы ён ужо даўно камандзірам разодзелу. А не павесіць яго ніяк нельга было. Пасьля бою раз падахвоціўся ён ісьці на рэкогносцыроўку, a патруль другога палка застаў яго, калі ён шнырыў у кішэнях трупаў. Нашлі ў яго гадзіньнікаў штук восем і шмат пярсьцёнкаў. Павесілі яго ля штабу брыгады.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: