5.Іхныя жарты:«Мадыльяні — тут маглі быць вашыя вочы…»Спрабую ня слухаць працягаўпра Ван Гога і Вэнэру Мілоскую.6.Адны зь іх так шмат чытаюцьапісаньне выставы й подпісы пад карцінамі,што глядзець на самі карцінычасу ўжо не застаецца.Іншыя — нічога не разумеюць,бо зусім не чытаюць подпісаў пад карцінамі,каб не падумалі, што янынічога не разумеюць.7.Парыскія снобы:большасьць зь іх — гэтазамаскаваныя замежныя турысты.ПАРЫСКІЯ МАДЭРНІСТЫНарадзіліся амаль адначасовау Кракаве і Варшаве,Адэсе і Лодзі,Гомелі й Сьмілавічах.Памерлі зусім маладыя ў Парыжы.Або зусім старэнькіяу Тэль-Авіве ці на францускіх курортах.Або не зусім маладыяі не зусім старэнькія.У Асьвенцыме.
НОВЫ РЭАЛІЗМКалі зрываеш першы слой шпалераў,зьдзіўляесься сваім эстэтычным густампятнаццацігадовай даўніны.Калі зрываеш другі слой,дазнаесься, якія шпалеры любілітвае бацькі або папярэднія гаспадары кватэры.За трэцім слоем вылазяцьсавецкія газэты пачатку шасьцідзясятых,смайлік ад Юрыя Гагарынаяк віншаваньне з Днём касманаўтыкі.Далей пасьляваенны і даваенны слаі палімпсэсту,купалаўскія лётчык і хлопчык,што некалі прымушалі Гагарынаўсьміхацца яшчэ шырэй.Калі зрываць ня ўсё запар,а толькі фрагмэнтамі,і пагружацца на розную глыбіню слаёў,складаецца дзівосны ўзор:палова твару першага савецкагаў белым венчыку з ружаў,салатавыя палосачкі,ружовыя ромбікі,чорныя квадрацікі й рамачкі,бацька народаў,усесаюзны стараста,падобны да бацькі псыхааналізу —я, ведай, вялікі ўжо хлопчык,і ўмею ўжо лётаць у сьне,саюз, апалён,стыкоўка, расстыкоўка,далей тынкоўка.Касьмічная мазаіка,якая нават ня сьніласяфранцускім новым рэалістам.Галоўнае — выбраць правільную сьценкуу правільным домеі правільнай краіне.ВАЙНА І МІРЛацінаамэрыканцыякраз пачыналі мяне біць,але, убачыўшы яго,разьбегліся.І ня дзіва: ён быў на галаву вышэйшы за мянеі як мінімум удвая таўсьцейшы,у маленечкіх акулярах,што толькі падкрэсьлівалі яго памеры:проста нейкі Сяргей Бандарчуксярод дэкарацыяў свайго Барадзіна,ці хутчэй Ватэрлоа,бо ўсё адбывалася якраз у Бэльгіі.Ён чамусьці адразу загаварыў са мной па-расійску,быццам на мне было напісана,што я ведаю, хто такі Бандарчук.«Дарма ты зь імі размаўляў, — сказаў ён. —Гэтыя маглі б і зарэзаць».«Калі б маўчаў, — адказаў я, —дакладна б зарэзалі.Тут як на заліку».«Залік, — сказаў ён. —Мяне завуць П’ер. Як Бязухава».«А мяне Андрэй. Як Балконскага».Рэшту ночы памятаю ня вельмі.«Трапісты»! — раз-пораз паўтараў ён. —Найлепшае ў Брусэлі піва — гэта «Трапісты»!Хадзем, пакажу адно месца,плаціць граф Талстой».«Дык ты не з Расіі?Зь Беларусі? Яшчэ лепей!Я там з жонкай пазнаёміўся».«Я таксама».«Але мая — японка, уяві. Вучыліся разам расійскай,а навучыліся: яна францускай, а я японскай.Бальзак і маленькая японка, ведаеш кіно?Беларусы, кажа яна, — гэта такія расійцы,толькі са знакам якасьці».«Кітаянка», — паправіў я.«Хто? Мая жонка?»«Я кажу, Бальзак і маленькая кітаянка.Кітайцы — гэта такія японцы,толькі са знакам колькасьці».Далей абрыў. Потым другая сэрыя.«Бярэзіна, — кажа П’ер, — гэта Ватэрлоа са знакам якасьці.У нас дагэтуль захаваліся песьні пра Бярэзіну.Затое Чарнобыль — гэта Фукусіма са знакам колькасьці.У вас ёсьць песьні пра Чарнобыль?»«Гэта такі чорны гумар?»«А ў мяне чорны пояс па гумары.Якраз хапіла б, каб павесіцца».«Абарваўся б», —замест прывітаньня кажа П’еру жонка.Тут ягоны фільм абрываецца,а мой круціцца далей.Мы ў аўто, як у маленькай кіназалі:на заднім шэрагу — Чып і Дэйл, два героі-бандарчукі,сьпяшаюца на дапамогу трапістам,а жонка-японка за стырном займаецца пракатам.Наш вандроўны кінатэатрусё бліжэй да апошняга бровара,дзе найсьвяцейшыя манахівараць піва са знакам якасьці,якое разьвязвае языкі так,што выгнаньнікі ўсіх краінаўразумеюць адно аднаго без субтытраў.САВЕЦКАЯ ФАНТАСТЫКАЧэславу МілашуУ сярэдзіне 80-х настаўніца ў нашай школебольш за ўсё любіла заводзіць нам сваю вечнуюпесьню пра хуткі канец сьветуі зьвярыны ашчэр капіталізму.«У іхным сьвеце, дзеткі,усё прадаецца і ўсё купляецца,нават людзі, нават чалавечыя пачуцьці!Іхныя сем’і, дзеткі, — гэта ўзаконеная прастытуцыя,а дзяўчаткі там проста займаюцца гэтым за грошы.Толькі ўявіце сабе — каханьне за грошы!»Мы ахвотна ўяўлялі сабе каханьне за грошы.«Такі ён, зьвярыны ашчэр капіталізму!Такія яны, прадажныя дзяўчаткі!» —працягвала настаўніца.«І ня толькі дзяўчаткі!» —улазіў прасунуты Юра Гейфман,а мы ў гэты час стараліся ня думаць,але ўсё адно думалі пра нашую суседку Галюі ейны зьвярыны ашчэр.«А што яны робяць з прыродай! —упарта вяла сваё настаўніца. —Яны спэцыяльна забруджваюцьтое, што атрымалі ад продкаў чыстым,каб прадаваць людзямтое, што ім належыць бясплатна.Чыталі «Прадаўца паветра»?»Ты і Юра Гейфман казалі: «Так».«Дык вось, ня ведаю, як з паветрам,гэта ўсё-ткі савецкая фантастыка,але ўжо сапраўды блізкі той час,калі яны будуць прадаваць за грошы ваду.Толькі ўявіце сабе — звычайную чыстую ваду,якую мы п’ем з крана!»Мы адразу згадалі, як за дзень да тагоЮра Гейфман зламаў аўтаматі ўсіх частаваў бясплатнай газіроўкай без сыропу.З сыропам у Юры тады чамусьці ня выйшла,як, дарэчы, і ў настаўніцы з палітінфармацыяй.А сёньня, купляючы звычайную вадуу францускім супэрмаркеце Carrefour,я думаю, што ўсе ейныя прароцтвы,на жаль, збыліся —і паўсюль настаў канец сьвету.І толькі сівенькі стары ў Carrefour’ыкажа мне, завязваючы пакет з памідорамі:«Парыская вада — харошая.Можаш сьмела піць з крана».ЦІЮЛЬРЫ: ПАДВОДНАЯ АРАНЖАРЭЯПрачынаесься ад музыкі Дэбюсі,а навокал, з усіх бакоў, —вада і гарлачыкі Манэ.Цяпер ты ведаеш,што адчуваюць на тым сьвецетапельцы.ТАВАРЫСТВА МЁРТВЫХ ПАЭТАЎНабліжэньне могілак Пэр-Ляшэзадчуваеш па ўсё большай колькасьцітурыстычных маек з выявай Джыма Морысана.Францускія славутасьці мусілі б зайздросьціць,калі б яшчэ мелі такую здольнасьць.Скажам, прыдумаў жа нехта пахавацьпаэта Жэрара дэ Нэрваля (1808—1855)проста насупраць самага знакамітагафранцускага пісьменьніка.Толькі ўявіце: ля тваёй магілыувесь час таўкуцца турысты,і ўсе як адзін да цябе сьпінай.Некаторыя наватспатыкаюцца аб цябе, фатаграфуючы.І толькі я, дзівак, на дзесяць хвілінзавіс каля ўлюбёнага паэта,і толькі цяпер заўважыў Бальзака (1799—1850).Дарэчы, скажы мне, хто твой сусед па магіле,і я скажу, кім ты быў пры жыцьці.Вось Поль Элюар (1895—1952) загуляўся ў камунізм,і цяпер ляжыць побач з генсекамкамуністычнай партыі ФранцыіМарысам Тарэзам (1900—1964).А Мальер (1622—1673) ні ў што такое не гуляў,і цяпер побач з калегам па пяры,сумленным байкапісцам Лафантэнам (1621—1695),ляжаць разам за агульнай агароджай,як адна сям’я.Мюсэ (1810—1857) і Шапэн (1810—1849)не за агульнай агароджай,а досыць далёка адно ад аднаго,але ў самім афармленьні магілаўадчуваецца адна рука.Падазраю, жаночая (1804—1876).На магіле Апалінэра (1880—1918) — вялікае сэрцау выглядзе верша-каліграмы,а на Ўайлдавай сэрцаў безьліч,і ўсе — чырвоным маркерамабо губной памадай.Магілу Ўайлда (1854—1900) знайсьці лёгкапа выбухах жыцьцярадаснага рогату,дзявочага і асабліва хлапечага.Ўайлд з усіх бакоў агароджаны шкляной сьценкай,каб не разарвалі прыхільнікі,якія сьпярэсьцілі ўсё шкло надпісамі і сьлядамі памады.Заслугоўваюць увагі: «Pleasure to meet you Oscar!» — з сэрцайкам,«Oscar my favorite dandy» — з зорачкай,і мой улюбёны: «Oscar te amamos!» — з кубінскім сьцяжком.Найбольшы надпіс, вядома ж, па-расійску:«Любви все возрасты покорны!»Цікава, як выглядала б на Пэр-Ляшэз магіла Цоя (1962—1990)?Магіла Морысана (1943—1971)не агароджаная шклом,затое там увесь час дзяжурыць жывы паліцэйскі,стаіць ля камля найбліжэйшага дрэваі часам перашкаджае ляпіць да яго жуйкі,але дрэва ўсё адно ў жуйках, прылепленых да іх манэткахі іншых сьціплых дарунках.Самы шчодры пакінуў бляшанку бэльгійскага піва,пакойся зь мірам, Джымі!Над магілай Мадыльяні (1884—1920) пачынаецца дождж,а над магілай Эдыт Піяф (1915—1963) канчаецца,і неба робіцца блакітнае.У надмагільнай пліцеМарсэля Пруста (1871—1922)адбіваюцца аблокі.СЕРЖУ ГЭНЗБУРУЯк ні ўцякалі ад лёсутвае Гінзбург-тата і Гінзбург-мама —Піцер, Стамбул, Парыж, —рідна нэнька дагнала Гэнзбура:за дзесяць крокаў ад домуўкраінцы шыбуюць да храма,за дваццаць пяць ад магілы —Сымон Пятлюра!
ПАРЫСКІЯ МУЖЧЫНЫУ мужчыны з Парыжу — харызма і шык,нос, багет і шалік на шыі.Хто бяз шаліка, той не парыскі мужык,і бязносыя тут — чужыя!Ён ідзе й не кранае багетам зямлі,выкшталцоным сталічным крокам,а жанчыны з усіх ускраін зямлісочаць — пэрыфэрыйным зрокам…* * *Субота. Ранак. Дождж. У Люксэмбурскім садзевітаецца здалёк з Бадлерам Элюар.Клашар у паліто з кішэнямі на задзевыкідвае багет, каб іншы зьеў клашар.У галаве гучаць знаёмыя матывы.Стакроткі й дзьмухаўцы бамжуюць між газонаў.На тратуары там і тут прэзэрватывыі скарыстаныя чахлы ад парасонаў.ШЧЫГРЫНАВАЯ ТРАЎКАЕхаў казачнік-байпа бульвары Распай,да бамонду ў кавярню «Ратонда»:там зь відэльца й нажаусьміхаецца джа —скарачэньне ад слова «Джаконда».Круціць з бронзы касякАнарэ дэ Бальзаку плашчы ад Агюста Радэна.Ёсьць на цэлы бульварэксклюзыўны тавар,а тапельцам — бясплатная Сена.Дастаўляе траваз Монпарнасу ў Менск-2,зь перасадкай у Шарля дэ Голя.І ні да, ні пасьля:прэзыдэнт Нікаля —проста хлопчык па імені Коля.І ніхто не памрэ,бо з травой Анарэўсе памерлі яшчэ да народзін…Па бульвары Распайедзе казачнік-бай:«Баяць казку?» Ня хоча ніводзін.