ПОСТ-МІРАБОПад мостам Мірабо сплываюць вершыПарыжамЗахлынуўшыся й памершыІ гэты не апошні і ня першыКаханьне соплі Вершы трэшМост выжыве а ты памрэшПад мостам Мірабо шукаць прыгодыНяма дурныхСумуюць параходыЛя карлікавай Статуі СвабодыДы ёсьць сюжэты навыростХацеў паплакаць выйдзе тостПад мостам Мірабо гамон клашаруЗдаеццаХолад зь ветрам далі жаруУсім няўдачнікам зямнога шаруЧужынцаў выдае акцэнтКавярня Прыцемкі Абсэнт.Над мостам Мірабо як прывід лесуЛес хмарачосаўТы хацеў прагрэсуГлядзі ж паэт і не памры ад стрэсуУсё цячэ пад гэты мостСплыў мадэрнізм сплыве і постP. S.Твой верш не прынясе рахунка ў банкуДы жонкаЗахацела рыфмаванкуІ з рыфмамі змагаесься да ранкуСам-насам з мостам МірабоСлабо пра мост? А не слабо* * *я куплю ў букініста гадзіну парыскага снусорак восем хвілінаў сьпякоты й дванаццаць залевыкаб, накрыўшыся мапай, бы коўдрай, гадзінку аднупаварочацца з правага берагу Сены на левыаблажУ ўсе музэі, аблАжу бульвары й садызахаплю ўсе кнігарні, уброд перайду ўсе фантанытрохі сонца ў бутэльцы халоднай парыскай вадыўставіць зь першай цытаты й гатовы турыст апантаныsous le pont Mirabeau буду качкам сьпяваць пра любоўі паўпляшкі найлепшай гарэлкі пакіну клашарукруасанамі сьвежымі буду карміць галубоўгэта сон, паўтараю, чаго ні прысьніцца на шарупа жалезных прыступках Парыж пакідае зямлюі зьнікае ў сьвяточных агнях, нібы мерае вэлюмя, спусьціўшыся ўніз, сувэнірную вежу куплюстаргаваўшыся з самым назойлівым афра-Эйфэлемпадміргну дзіваку пад вадой, што глядзіцца ў вадуўсіх ільвоў і хімэраў бяз камэры сфатаграфуюі з такою дзяўчынай на могілкі ўвечар прыйдушто прачнецца Гэнзбур і для нас засьпявае ўжывуюмажны вусень запаліць на цёплай магільнай пліцеразбрыдуцца дзяўчаты, і мы застанемся сам-насампачастуе дабром, што ў Эўропе амаль не расьцей дым айчыны яго паплыве над усім Монпарнасамя чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярнуі вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцыя куплю ў букініста гадзіну парыскага снуа на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца