Вход/Регистрация
Станаўленне
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Я слухаў i глядзеў на старшынёву, некалі зялёную, а цяпер пабялелую, гімнасцёрку з медалямі, здзіўляўся, як ix многа, з зайздрасцю аглядаў яго выцвілую фуражку, на якой не было зорачкі, а бачылася толькі на яе месцы плямінка i дзірачка. Старшыня быў заклапочаны, худы, зусім не смяяўся, пільна глядзеў на бацьку i гаварыў: «Каваль нам надта трэба, бо даюць трактар, сеялкі, плугі, a правіць ix няма каму, бо ўсе кавалі нашы на вайне паклалі галовы… А ты што тут, на хутары, будзеш рабіць i што заробіш? Хутаранец многа табе не заплаціць, калі ты яму які серп склеплеш».

Бацька згадзіўся, што тут яму няма чаго рабіць i заработкі малыя, ён не супроць працаваць у іхняй калгаснай кузні. Ведаў, што там яму будзе «разгарненне», але бедаваў, што тут у яго стаіць яшчэ дзедава хата, i будзе многа клопатаў, калі яе раскідаць, перавезці, злажыць: паспрабуй крані толькі — пасыплецца ўся. А памагчы надта няма каму: сваякі самі будуюцца. Ды ўвогуле мужчын мала, усе будуюцца, не хочуць жыць у зямлянках.

— Можа, буду хадзіць пакуль што да вас на работу, калі прымеце, — сказаў бацька. — Тут недалёка, вярсты тры. А кузню перадам ужо свайму калгасу, бо i ў нас жа, відаць, скора будзе…

Старшыня шкадаваў, што не можа цяпер памагчы пераехаць i пабудавацца, хоць бы, гаварыў, ніўнянскім уловам агораць якія хаціны, але прасіў прыходзіць i кавальнічаць.

Я, калі бываў у Ніўным, то спярша заварочваў на кашошню, да дзядзькі Антуся. Памагаў яму карміць коней — разносіў па загарадках сена, вотруб’е, найболей стараўся даць чаго-небудзь смачненькага жарабяткам, але дзядзька не дапускаў да ix: баяўся, каб мяне не ўбрыкнулі кабылы. Даваў мне лёгкую работу: прайсці па калідоры i пазакладаць жэрдкі ў стойлах, a ў загарадках самых памаўзлівых коней забіць над жэрдкамі ў дзюркі калочкі.

Вечарамі, калі быў у канюшні, дзядзька садзіў мяне на рахманага Ангора, i мы ганялі на раку паіць коней. Пакуль коні вярталіся — ішлі яны панурыя, цяжкія ад вады, апусціўшы галовы, не брыкаліся i не гулялі, як хвілін колькі таму, — валасы ля пыс абмярзалі, звісалі тоненькімі лядзяшкамі, якія дакраналіся адна да адной i ціхенька пазвоньвалі…

…Я пабег за возам, стаў крычаць i махаць рукою. Каб летам, то мог бы яго i не дагнаць, але цяпер, бездарожжам, цяжка нагружаны конь цягнуўся паволі, i я хутка дагнаў яго.

Дзядзька прыпыніўся i злез з калёс, прывітаўся ca мною за руку, спытаў:

— Што скажаш добрага?

— Сёння нам бусел дзяўчынку прынёс, — сказаў я.

— А! — дзядзька ўсміхнуўся, ускалашмаціў свае валасы. — Ёсць адзін такі бацян, ён ніколі не адлятае на зіму, a разносіць па хатах дзяцей. Правароніў юшку зачыніць?

Я апусціў галаву: сапраўды ўчора не зачыняў, бо дагледжваў грубку бацька — тоўк галавешкі, разгортваў жар. I бацька, i дзядзька вінавацяць толькі мяне…

Дзядзька Янусь падхапіў мяне на рукі, пасадзіў на дровы, i мы паехалі да нас. Калі зайшлі ў хату, я ўбачыў, што бацька дастаў за гэты час з вышак калыску, абцёр яе ад пылу. Знайшоў недзе маленькі сеннічок i паспеў ужо напхнуць яго сенам.

— Я не бачыў, што ты, малец, выскачыў на двор, — усміхнуўся ён.

— Цяпер цябе, пляменнік, будуць часта не бачыць, — прамовіў дзядзька. — Цяпер будуць калаціцца па ёй. Што смачнейшае, лепшае — усё будзе ёй, а не табе… — ён нагнуўся, глянуў на дзяўчынку, здзівіўся: — О, якая брыдкая! Ну што, малец, язык высалапіў? Не ўгледзеў?.. Калышы цяпер.

2

Зусім мяне растрывожыў дзядзька. Я стаў прыглядацца, чым жа смачнейшым будуць карміць малую? Што мне застанецца? Дасюль, калі трапляліся якія цукеркі-падушачкі, то былі мае. А цяпер, выходзіць, дастануцца ёй.

Праз колькі дзён я ўбачыў, што маці яе нічым яшчэ не корміць, дае толькі грудзі. Я не вытрываў i спытаў аднойчы, калі будуць даваць малой есці i што-небудзь іншае.

— Падрасце — будзем падкормліваць, — адказала маці.— Пакалышы, а я схаджу ў хлеў.

«Глядзі во яе!.. Няма як пабегчы да Антоніка, нагуляць», — думаў я, гойдаючы гэтую капрызу: калі тармасіў калыску — спала, толькі адыходзіўся, хацеў выйсці да свайго сябрука — кугакала на ўсю хату. Я ўсё болей разумеў, што цяпер давядзецца мне меней гуляць — трэба глядзець малую.

— Мама, — спытаў я аднаго дня, — a ці забірае бусел маленькіх дзяцей назад?

— Чаму ты хочаш гэта ведаць? — усміхнулася яна.

— Хай забірае, не трэба яна нам… — сказаў я, успомніўшы, як на днях бабуля прынесла салодкі пернік, то маці адламала мне толькі маленькую скібачку, а астатняе схавала «даваць Ганьцы».

— Чаму ты хочаш аддаць сястрычку? — дапытвалася яна.

Я прамаўчаў, але хацеў сказаць, што яна, мама, была дасюль да мяне добрая, ласкавая, а цяпер на мяне мала глядзіць, палюбіла гэтую маленькую дзяўчынку, болей думае пра яе, як пра нас з бацькам. Але нічога не сказаў, толькі насупіўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: