Станкевіч Юры
Шрифт:
так, біў, палку з сабой узяў, здаецца, я ж прасіла — не хадзі
тут Даніла Прусак заўважыў, звяртаючыся да следчага Кузіна
мне было б дзіўна, каб вы разбіраліся сапраўды па сутнасці, а так…
пачаў ён і ўсміхнуўся іранічна, — ён увогуле паспакайнеў, бо дазваніўся да сына і цяпер імкнуўся не даваць волю эмоцыям, а следчы Кузін адразу скарыстаў яго словы і спытаў
дык вы прызнаяце, урэшце, што мелі сутычку з чалавекам на пляжы?
Даніла Прусак адказаў, знешне спакойна, але ўклаўшы ў свой адказ усю пагарду, якая скапілася ў ім за апошні час
вядома, не
Іасля чаго следчы Кузін сціснуў вузкі рот і некалькі секунд абдумваў вынік, а потым, пэўна, прыняў рашэнне, бо адчыніў дзверы і загадаў вывесці прэч грамадзянку Наравішыну, а калі ў калідоры заціхлі яе крыкі і енк, сеў за стол і палічыў абавязкам растлумачыць
той удалец, з якім вы на пляжы пазнаёміліся, цяпер у рэанімацыйным аддзяленні гарадской бальніцы, і хаця горшага вы, магчыма, і пазбегнеце, усё роўна наматваецца вам не слаба, так што не буду хаваць — шмат чаго і ад нашых з вамі адносін залежыць, а я абяцаю так усё павярнуць, што вы намнога меншым тэрмінам абмяжуецеся
гаварыў следчы Кузін, гледзячы ўбок, на закратаванае акно, дзе пад слабым ветрам гайдалася пыльная галінка клёна, але Даніла Прусак меркаваў, што ўжо разгадаў гэтага чалавека і не даваў веры ягоным словам, ніводнаму
вы мяне на спалох не бярыце
адказаў ён спакойна
у вас і доказаў няма, не, жанчына гэта ўбогая, а дачка таго Манюкі, калі ачуняе пасля сваіх секспрыгод — дык хіба яна не назаве гвалтаўнікоў? хіба не там трэба шукаць?
але следчы абарваў яго і загаварыў гугнява
ну, няхай, але хіба ў гвалце справа, — маем жа мы паказанні вашай аднакласніцы Наравішынай, а яны аформлены як належыць — вось вам і гамон, трэба ж нам рэагаваць на тое, што пакалечаны вамі чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі
а Даніла Прусак сумна ўсміхнуўся і адказаў спакойна: чым больш ён угрунтоўваўся ў сваіх здагадках, тым больш спакайнеў і ўнутрана канцэнтраваўся
паказанні непаўнавартай суд можа і не прыняць пад увагу, нават наш суд, — вам як юрысту хіба гэта невядома?
трапіў ён у неабароненае месца, бо следчы Кузін засяроджана падціснуў вусны, і ў вачах яго мільганулі іскры непрыхаванай нянавісці, пасля чаго ўсталявалася паўза, і ў гэтай паўзе Даніла Прусак жахнуўся ў думках — па краі якой бездані ён ідзе і як мала добрага чакае яго наперадзе, а калі, крый божа, той мацак-эксгібіцыяніст, які напаў на яго на пляжы, памрэ, — тады след прывядзе толькі да яго, Данілы Прусака, тут ужо яны поўнасцю раскруцяць Вольгу-Алесю, трэба ж было ей менавіта ў той дзень прывалачыся на пляж, і ў іх цяпер цэлы месяц, каб зламаць яго, а ён у СІЗО навічок, Кузін мае рацыю, хаця Кліма Фралова і сацыяльная прыналежнасць да блатароў не выратавала, — значыць, меркаваў ён, у яго вельмі абмежаваны час на тое, каб выслізнуць адсюль, інакш сапраўды яму гамон, калі ўжо справа пайшла на інтарэс, а інтарэс, пэўна, не малы, бо вакол усяго гэтага вузла круцяцца вялікія грошы, а там, дзе грошы, — там заўсёды здрада і кроў, і дадаў
ці вызваляйце мяне, ну, хаця б пад падпіску аб нявыездзе, ці дайце магчымасць пабачыць пракурора — то ж мае права
але следчы Кузін падумаў, акуратна загарнуў папку на стале і выціснуў
пакуль пабудзеце ў нашым гатэлі, а там пабачым
алчыніў дзверы і сказаў у калідор, звяртаючыся да міліцыянта
вазьмі каго яшчэ, і адвядзіце яго ў адзіночку, там ужо закончылі з рамонтам?
і вязень пачуў, як міліцыянт адказаў
замкі паставілі
і яго павялі праз двор, а потым па доўгім і вузкім калідоры, дзе сядзелі два міліцыянты за шахматнай дошкай, але гулялі, як са здзіўленнем заўважыў Даніла Прусак, не ў шахматы, а ў паддаўкі, а потым адзін з іх выплюнуў на падлогу недакурак, выцягнуў ключы і адчыніў дзверы апошняй у калідоры камеры, дзе яшчэ валялася тынкоўка, рэшткі цэглы і смецце — не паспелі прыбраць, і ён ступіў туды, і дзверы зачыніліся з трэскам, пасля чаго галасы ў калідоры аддаліліся і мужчына пачаў аглядаць свой новы прытулак: маленькае акенца было закратаванае, у куце месціўся ўнітаз, насупраць — нары, а вось за імі мужчына рантам выявіў звычайнае вядро з ацынкованай бляхі, дзе ляжалі кельня і малаток, і ў ім адразу прачнуўся інжынер-практык — за гады вучобы Даніла Прусак нямала папрацаваў у летнія месяцы на будоўлях, і ён адразу выцягнуў і прыхаваў за ўнітаз у спешцы і па недагляду пакінутыя рэчы, а вядро паставіў на сваім месцы, пасля чаго стаў думаць, чаму следчы перавёў яго ў адзіночку, і прыйшоў да высновы, што той не жадаў, каб хоць якая вестка прасачылася на волю праз каго-небудзь з вязняў ці як-небудзь інакш — агульная ідэя па яго, Данілы Прусака, ухіленню прагледжавалася ўсё так жа яўна і непахісна, і зноў, як і раней, пачуццё бяды холадам прайшло ў яго па спіне і знікла, растварыўшыся ў сценах, і мужчына прымусіў сябе адкінуць трывогу і заняцца тым, што пакуль толькі выспявала ў яго галаве кволай, неаформленай думкай, і думка тая мацнела з кожнай хвілінай, і была яна пра ўцёкі; і ўжо практычны і вынаходлівы розум абудзіўся ў ім у пошуках выйсця, ён пачаў абследаваць сцены — так і ёсць, думаў вязень, раствор, якім вялася кладка, быў у асноўным са жвіру, цэмент, вядома, кралі і тут, магчыма, каб будаваць свае лецішчы ці гаражы, ці проста па звыклай ляноце не дасыпалі яго ці блыталі прапорцыі, мужчына часта спыняўся і прыслухоўваўся да гукаў у калідоры і на двары, а потым зноў працягваў даследаваць камеру і ўрэшце знайшоў над вакенцам, якраз над верхнім перакрыццем, месца, дзе кладка была адносна свежая, і вылічыў, што, каб пралезці на міліцэйскі падворак, яму трэба выняць прыкладна шаснаццаць цаглін, і асцярожна пачаў калупаць і разгойдваць кельняй першую, — яна паддалася нечакана легка, мужчына выняў яе са сцяны, выграб рэшткі раствору ў вядро і ўставіў цагліну на старое месца: было амаль незаўважна, ва ўсякім разе, калі б у тэты момант увайшоў дзяжурны і пачаў шмон, то і ён нічога б не прыкмеціў, думаў вязень, прыслухоўваючыся да гукаў з калідора і падворка, але да яго даносіліся толькі рэдкія і прыглушаныя крыкі пакамернікаў ды гудзенне рухавікоў міліцэйскіх машын, час ішоў, а пра яго быццам увогуле запамятавалі, нават не неслі якога кавалка хлеба з вадой, не было ў камеры і святла, цемра паступова напаўняла яе з надыходам ночы, але, меркаваў Даніла Прусак, гэта ў яго становішчы нават і лепш, — ён выцягнуў яшчэ адну цагліну і ўзяўся за трэцюю, дапамагаючы кельняй і малатком, часам не даючы сабе веры, што яго намер можа мець поспех, але ж у гэтым свеце, у гэтым краі ўсё можа быць, думаў ён, як можа адбыцца здзек, гвалт, здрада, нечаканае ўзвышэнне адных і падзенне іншых, беззаконне і напад тых, каго залічваюць у служкі д’ябла іх трэба засцерагацца найбольш і не пасаваць перад сцяной, якая б яна ні была, так, сцяной, — ён выняў ужо чацвёртую цагліну, якая раскрышылася ў яго руках і асцярожна перанёс яе ў вядро; а сцяну трэба ці ўзмацняць, ці разгойдваць, бо сказана: пастукай — і табе не адкажуць, зноў настукай — і табе не адчыняць, тады ўзламай перашкоду, і ты пабачыш, што за ей пустата, а шлях свабодны, — думаў вязень, — а потым думкі яго пераскочылі на даўнёнка і на тое, ці прыехаў сын Ігнат, каб накарміць і падтрымаць убогага, і ён спадзяваўся, што прыехаў; за акенцам, за кратамі стаяла ўжо ноч, якая раз-пораз парушалася крыкамі з калідора і клаксанамі рэдкіх аб гэтым часе машын, і мужчына спяшаўся, бо, па яго падліках, а пятай гадзіне ўжо світала, а часу ў яго заставалася не шмат, рукі пакрыліся нябачнымі драпінамі і ранамі, ён нават улавіў пах уласнай крыві, якая сцякала па пальцах, але працягваў раскрышваць сцяну і лічыць вынятыя цагліны — восем, потым дзевяць, дзесятая не паддавалася, і яе давялося выломліваць з дапамогай малатка — без гэтых неахайна пакінутых цеслярамі інструментаў у яго, вядома, нічога б не атрымалася, і тут рыкнула маторам машына, а потым раздаліся крыкі
аааа! ментыыы! ну, біце, біце!
крычаў у двары запознены арыштант, якога вылавілі, пэўна, зусім нядаўна, схапілі, можа, на вуліцы, а можа, і ўзнялі з пасцелі, верагодна, чарговы блатар, які трапіў у рукі міліцыянтаў, бо мова выдавала яго прыналежнасць, і ён крычаў
сукі! в натуре ж заб’еце, жывёлы!
і брыдкасловіў
бляматахушаварот!
але гэты вэрхал, які абяцаў працягвацца ўсю астатнюю частку ночы, быў, як меркаваў вязень, толькі на карысць, і Даніла Прусак у думках жадаў, каб гвалт доўжыўся і далей, бо тады ўвага ахоўнікаў і дзяжурных цалкам пераключыцца на арыштаванага, а сам ён, магчыма, здзейсніць свой план і паспее зрабіць гэта да раніцы, але тут у калідоры пачуліся крокі, яны набліжаліся, і мужчына пачаў ліхаманкава ўстаўляць назад цагліны, ён спяшаўся, але зразумеў, што не паспявае, скінуў з сябе куртку і накрыў ею рэшткі кавалкаў цэглы, якія раней выцягнуў са сцяны, — у камеры ўжо даўно было цёмна, але святло не ўключылі, вочы яго адаптаваліся, і ён збольшага бачыў абрыс прадметаў і рэчаў, і цяпер баяўся толькі аднаго — каб не ўключылася лямпачка са столі, бо тыя, хто ўвойдуць, адразу ўбачаць і зразумеюць усё, але якраз у гэты момант крокі наблізіліся і гукі ад іх заціхлі перад самымі дзвярыма, а потым заслонка, праз якую падаюць ежу, так званая кармушка, адсунулася, і ў твар вязню ўпёрся прамень ліхтара, але дзверы камеры не адчынялі, і мужчына пачуў