Вход/Регистрация
Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...
вернуться

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Гаспадарка ў Навасёлках вялася Кастравіцкімі згодна з найноўшымі тагачаснымі навуковымі дасягненнямі, а тыя 6 сялянскіх двароў, якія належалі да фальварку, не адбывалі паншчыны, а жылі на правах чыншавікоў, што ў той час сустракалася вельмі рэдка.

Караль Самуілавіч, гарбаты ад нараджэння, быў высокаадукаваным чалавекам (меў, да ўсяго, добрую агранамічную адукацыю), вельмі любіў музыку.

Каганцова маці, у дзявоцтве Алена Свентаржэцкая, паходзіла з багатай беларускай сям’і з-пад Стоўбцаў, закончыла Віленскі інстытут. Яе бацька, згодна з сямейным паданнем, гаварыў амаль толькі па-італьянску i быў вучоным. Пабраліся будучыя бацькі Каруся Каганца, калі ім было адпаведна 40 (Каралю Самуілавічу) i 19 (Алене) гадоў.

У . за ўдзел у паўстанні Караль Кастравіцкі, як і яго брат Казімір, быў высланы ў Ciбip, а зямля i маёмасць у Навасёлках — канфіскаваныя. У Табольску ён знайшоў сабе службу, а ў хуткім часе да яго прыехала i жонка з трыма дзецьмі: сынамі Стасем і Амброзіем ды дачкой Досяй. Там, у далёкім Табольску, 29 студзеня (10 лютага — па новым стылі) . i напоўніліся ўпершыню паветрам — марозлівым, ciбipcкiм — грудзі беларускага немаўляці Kaзiмipa Рафаіла (такое яго поўнае iмя) Карлавіча Кастравіцкага i загарэлася пакуль яшчэ кволае сэрца цяпельным светачам, што праз колькі гадоў разальецца на радзімай Беларусі Каганцовым Будзімірскім святлом...

Брат жа Караля Кастравіцкага Міхаіл Апалінарый, штабс-капітан рускай арміі, таксама ўдзельнік антырасійскага паўстання ., здолеў эміграваць у Еўропу. 26 жніўня . у Рыме ў ягонай дачкі Ангелікі (Анжалікі) «пазашлюбна» народзіцца сын Вільгельм Альберт Уладзімір Аляксандр Апалінэр Кастравіцкі, які, узяўшы за псеўданім дзедава імя (як ягоны дзядзька Карусь Каганец — бацькава), стане сусветна вядомым паэтам Гіёмам Апалінэрам (сябры яго яшчэ называлі паводле дзедавага і матчынага прозвішча Кастро…

Ссыльны Караль Кастравіцкі, на якога навалілася цяжкая хвароба, неаднаразова — нібы наперад ведаючы свой трагічны лёс — дамагаўся права для сям’і вярнуцца на родную зямлю. З цяжкасцю, але ўсё ж атрымалі Кастравіцкія ў . дазвол на гэта. Караль Самуілавіч купляе трое коней i сані, i ўся сям’я «сваім ходам» — праз снег і мароз — выправілася ў зваротную дарогу.

І была сцюжа, і былі змрочныя — толькі б пераспаць у цяпле — прыстанкі. Стамілася цяжарная жонка, хоць і трывала ўсё моўчкі і мужна, трымаліся і дзеці…

А штовечар, калі сямейнікі, натузаўшыся за дзень, цесненька спалі на сваіх адагрэтых «набытках», Караль Самуілавіч даставаў з кішэні пацёртую падарожную кніжыцу — ці не нямецкі нататнік са скураной светлакарычневай вокладкай, з партаманетнымі кішэнькамі (куды зручна было класці розныя цыдулкі і карткі), з паловай мелаваных (каб сцёршы, зноў пісаць простым алоўкам) балонак — даставаў і адгортваў старонку, на якой дробным акуратным почыркам яшчэ ягоным бацькам (які і купіў гэты нататнік у далёкім ., аб чым на апошняй абачыне сведчыў надпіс продка) была выведзена на старадаўняй лаціне малітва. Хоць і ведаў Караль Самуілавіч тую малітву напамяць, але зноў і зноў чытаў яе па напісанаму — разам са словам да Бога спрычыняўся і да слова бацькавага, нібы спавядаючыся і просячы заступніцтва ў абодвух…

Да заканчэння зімы паязджане паспелі дабрацца з Табольска ў Маскву. Амаль задарма спешна прадалі коней, сані — і ўжо цягніком выправіліся да Менска.

Напрадвесні . Кастравіцкія прыехалі на радзіму. Цяжкая дарога дадому адабрала ў бацькі Каруся Каганца апошнія жыццёвыя сілы. Каралю Самуілавічу было прапанавана жыхарства ў «Былым Царстве Польскім», куды ён, пакінуўшы сям’ю ў жончыных родзічаў у вёсцы Засулле пад Стоўбцамі, i падаецца. Але працу знайсці не ўдалося, i ён вярнуўся назад. Праз месяц у Кастравіцкіх нарадзілася дачка, якую, ахрысціўшы, назвалі Маняй. У сямейных клопатах прабегла яшчэ паўгода, пасля чаго Караль Самуілавіч выехаў у Менск — ужо ў каторы раз пахадайнічаць аб гэтым абрыдлым «виде на жительство» (ён, хто мог назваць на гэтай зямлі «пятнаццаць каленаў» сваіх продкаў!). З дарогі былы ссыльны зайшоў праведаць даўніх знаёмых, дзе за шклянкай гарбаты раптоўна адышоў у вечнасць...

Будучаму Карусю Каганцу было тады 6 гадоў. Неўзабаве пасля смерці мужа маці Kaзiмipa ўзяла прымака — мясцовага селяніна. У сям’і пачалі з’яўляцца новыя дзеці, жыццё не лягчэла…

У свой час бацька Каруся Каганца забяспечыў быў за сваёй жонкай асобным дакументам частку маёмасці, якая не магла быць канфіскаванай. Але маці Kaзiмipa выехала, спадзеючыся на лепшае, за мужам у высылку, а сваякі страцілі адпаведны дакумент. Калі ж ён знайшоўся, на маёмасць «зайшла даўнасць». Усё ж, дзякуючы нейкім намаганням, удалося атрымаць ад сястры Каганцовай маці каля дзвюх валокаў зямлі — пусткі ў Юцкох (Прымагіллі) каля Койданава (гэтая назва сустракаецца яшчэ i ў іншым варыянце — Яцкі). Туды i пераехала з «новым» бацькам сям’я Казіміра Кастравіцкага: маці, Дося, Стась, Амброзій, Маня, і Казік, Янка і Міхалка…

ЖЫЦЦЁВЫЯ «ЎНІВЕРСІТЭТЫ»

Малому Kaзiмipy давялося зрабіцца вясковым пастушком, зарабляючы сабе i родным на хлеб. Так, зрэшты, сцвярджалі ўсе вядомыя (хоць ix — невялікі драбок) даследаванні, прысвечаныя жыццю i творчасці Каруся Каганца. «...Ён (Карусь Каганец. — А. П.) пачаў пасьвіць i быў пастухом ад 6 да 11 год. Выганяць прыходзілася ледзь ня ўночы — раніцай, i прыганяць ледзь ня ўночы — увечары. Адпачываць жа ўдзень, калі жывёла стаяла захаванай у хлевушку ад аваднёў, нельга было, бо не было чаго есьці, i малы Kaзiмip бег да каго-небудзь з суседзяў i вёў пасьвіць выпражанага з плуга каня, каб зарабіць сабе кубак малака...», — чытаем у артыкуле Міколы Каспяровіча i, як вынік, знаходзім: «...умовы працы зарадзілі нянавісьць да тамашніх палацаў, якія, як ужо сьцяміў у той час Kaзiмip, жылі за кошт яго i яго прыяцеляў працы» (Касьпяровіч М. Карусь Каганец (Да 10-ай гадавіны сьмерці) // Наш край, 1928, № 10, с. 70.).

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: