Вход/Регистрация
Па слядах Купалы і Коласа
вернуться

Чыгрын Сяргей

Шрифт:

У 1934 годзе ў Менску арыштоўваюць прафесара Івана Замоціна, які добра ведаў амаль усю мясцовую творчую інтэлігенцыю, у тым ліку і Вазнясенскага. Замоцін не вытрымлівае цяжкіх допытаў і дае паказанні пра міфічную арганізацыю “Руская нацыянальная партыя” да якой нібыта належалі ён сам і іншыя навукоўцы, сярод якіх быў і Аляксандр Вазнясенскі. Івана Замоціна хутка адпускаюць, а Вазнясенскага ў 1934 годзе арыштоўваюць у Маскве. У сваіх паказаннях у 1956 годзе Вазнясенскі пісаў: “Когда я был арестован в 1934 году в Москве вместе с академиками Перетцем и Сперанским, мне зачитали показания Замотина, который называл меня монархистом... После долгих истязаний, применяемых ко мне, я вынужден был дать показания на Замотина... Замотин пострадал благодаря своей слабохарактерности и трудности...”(“СБ”, 19 студзеня 2007).

Пацярпеў і Вазнясенскі. Пасля арышту яго накіроўваюць у Ташкент, дзе літаратуразнавец пражыў цэлых 5 гадоў. За гэты час ён паспеў наладзіць сувязь з беларускім крытыкам і літаратуразнаўцам Уладыславам Чаржынскім, які ўжо некалькі гадоў жыў і працаваў у Казані. Знаёмыя яны былі яшчэ з 1920-х гадоў, калі жылі ў Менску. Магчыма, Чаржынскі дамовіўся з працаю і паклікаў Вазнясенскага з Ташкента ў Казань. Ды і жылі яны пазней на адной вуліцы Дзяржынскага ў Казані: Чаржынскі -- у доме № 15, кв. 8, Вазнясенскі – у доме № 11, кв. 54.

У 1939 годзе Аляксандр Вазнясенскі прыязджае ў Казань і ўладкоўваецца на працу ў Казанскі педагагічны інстытут. У 1943 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю на тэму “Даследаванні па гісторыі новай беларускай літаратуры”. Дарэчы, яна асобным выданнем не выдавалася і цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Казанскага універсітэта. Пасля абароны доктарскай дысертацыі Аляксандр Вазнясенскі некалькі гадоў кіраваў кафедрай рускай і замежнай літаратур, ён актыўна і шмат працаваў, арганізоўваў навуковыя сесіі і канферэнцыі па літаратурных праблемах, вёў навуковыя даследаванні па праблемах нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства і метадалогіі літаратуры, у тым ліку і па беларускай, развіваў традыцыі акадэмічнага літаратуразнаўства. У 1943 годзе яго прызначаюць дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага універсітэта.

Недалёка ад Казані ў Пячышчах жыў тады Янка Купала. У пачатку чэрвеня тут адбылася другая сустрэча Аляксандра Вазнясенскага з нашым песняром. 16 гадоў яны не бачыліся. Усю ноч сябры гутарылі пра Беларусь, пра літаратуру, пра падзеі на фронце. Праз некалькі дзён Купала завітаў да Вазнясенскіх. Гэта была іх апошняя сустрэча...

Доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнавец і крытык Аляксандр Вазнясенскі памёр у Казані ў 1966 годзе, дзе і пахаваны. Студэнты і выкладчыкі Казанскага універсітэта памятаюць пра свайго выкладчыка. У музеі і архіве універсітэта захоўваюцца яго дакументы, запісы, публікацыі, фотаздымкі, дзённікі, творы. Сярод іх – афішы аб правядзенні розных навуковых сесій гісторыка-філалагічнага факультэта, дзе сярод дакладчыкаў ёсць і прозвішча прафесара Вазнясенскага, даведка № 58 КК РСФСР ад 1945 года аб зняцці судзімасці, атрыманая з Масквы, рабочы дзённік прафесара Вазнясенскага за 1954 год, даведка аб рэабілітацыі, атрыманая з Маскоўскага гарадскога суда ў 1964 годзе за подпісам старшыні суда Асятрова. У ёй, дарэчы, сказана, што “дело по обвинению Вознесенского Александра Николаевича, до ареста профессор Московского областного педагогического института, пересмотрено Президиумам Московского городского суда 26 октября 1964 года. Постановление коллегии ОГПУ от 29 марта 1964 года отменено, а дело в отношении Вознесенского Александра Николаевича, 1888 года рождения, производством прекращено за отсутствием в его действиях преступления. Вознесенского Александра Николаевича по настоящему делу реабилитировать”.

Пры жыцці пытаўся пра Аляксандра Вазнясенскага і ў доктара філалагічных навук, прафесара Алега Лойкі (1931-2008), калі ён яшчэ жыў у Слоніме ў сваім доме на Віленскай вуліцы. Алег Антонавіч тады сказаў: “Аляксандр Вазнясенскі, Уладзімір Пічэта і Іван Замоцін – выдатныя навукоўцы, якія ўнеслі вялікі ўклад у беларускую гісторыю і філалогію ў 20-30-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта быў нялёгкі, супярэчлівы і жорсткі час для Беларусі. Але вучоныя ў сваіх творчых ацэнках кіраваліся эстэтычнымі крытэрыямі, а не вульгарна-сацыялагічнымі догмамі. Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі быў настаўнікам майго настаўніка Юльяна Пшыркова. Калі я чытаў артыкулы Вазнясенскага, мне здавалася, нібыта гэта былі артыкулы Пшыркова. Таму што разуменне было аднолькавае. Якуба Коласа ў той час шальмавалі, але крытык Аляксандр Вазнясенскі на гэта не паддаўся. І пісалі Вазнясенскі, Замоцін і Пічэта па-беларуску. Дарэчы, Замоцін быў прафесарам Варшаўскага універсітэта, Пічэта — рэктарам і прафесарам Белдзяржуніверсітэта, пасля — Маскоўскага універсітэта, Вазнясенскі – прафесарам Казанскага універсітэта. Гэта былі найвялікшыя навукоўцы Беларусі ХХ стагоддзя”.

*** Будзьце светлымі, як нашы рэкі, Будзьце чыстымі, як нашы лясы, Калі ласка, вельмі прашу, Будзьце…
Незабыўны Алег Лойка і яго згадкі пра песняроў

Мне здаецца, што мой зямляк доктар філалагічных навук, прафесар Алег Лойка меў вялікае шчасце, што нарадзіўся ён у Слоніме на беразе ракі Шчара. Пра свой родны горад і пра Шчару ён напісаў тысячы радкоў:

І я рады, што зразумеў: З гэтай радасцю — не таіцца, Што я шчасце вялікае меў Па-над Шчараю нарадзіцца!..

Упершыню са сваім знакамітым земляком я сустрэўся ў Мінску на філфаку ў 1980 годзе. Я, як і многія мае аднакурснікі, запісаліся да яго ў літаратурнае аб’яднанне “Узлёт”. Не часта адбываліся пасяджанні літаб’яднання, але калі яны былі, то праходзілі даволі цікава, весела, актыўна. І Алег Антонавіч нас адразу запамінаў, ведаў і шанаваў.

Да мяне старастай літаб’яднання была паэтка-студэнтка Ала Канапелька. А потым, калі Ала скончыла філфак, Алег Лойка прызначыў мяне. Хлопцы нават жартавалі: “Слонімцы літаратуру хочуць узяць пад свой кантроль”. Іншыя называлі мяне вядомым лойкіным радком “Юнак быў з-пад Слоніма родам…”. Тым не менш, ніхто за гэта ў крыўдзе не быў. Літаб’яднанне актыўна працавала, а ў 1985 годзе “узлётаўцы” выдалі свой чарговы паэтычны зборнік “Вусны”.

Быў 1984 год. На філфаку сустрэў мяне Алег Антонавіч і кажа: “На наступным тыдні будзе пасяджэнне “Узлёту” напішы аб’яўку і вывесі на другім паверсе (мы тады вучыліся на Чырвонаармейскай вуліцы, 6). І я “выканаў” просьбу прафесара. Напісаў: “У такі дзень і час адбудзецца пасяджэння літаратурнага аб’яднання ”Узлёт”. Запрашаюцца паэты і празаікі, якія пішуць і думаюць па-беларуску”.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: