Шрифт:
— Нашы парадачкі,— сумна згадзіўся сакратар райкома суседняга раёна.
На паперы — дзесятак знаёмых населеных пунктаў, як у зводцы па закупу малака, i перад кожнай вёскай— трохзначныя лічбы, незнаёмыя, без указанняў ix назваў. Што гэта — рэнтгены, бэры, кюры? Мілі? Мікра? Кітайская грамата!
— Растлумач нам — што да чаго, — узлавана сказаў Пыльчанка.
Пятрушкін нахіліўся паміж першым сакратаром i старшынёй выканкома i прашаптаў, як вялікі сакрэт, каб, крый божа, не пачулі радавыя балельшчыкі:
— Спецыяліст сказаў: лічбы высокія. Таму я i прыехаў далажыць.
А навокал у гэты момант свісталі i крычалі:
— Суддзю на мыла! На мыла!
Крыважэрнасці ў ваяўнічым клічы не было — смех, весялосць.
Забаўляліся людзі.
— Што гэта за лічбы, ты мне скажы? — раздражняўся Пыльчанка. — Як яны называюцца?
— Мілірэнтгены.
— Без нуля?
— Без якога нуля? — паціснуў плячамі Пятрушкін.
— Без нуля наперадзе? Поўных чатырыста?
— Поўных, відаць…
— Відаць! А ты норму знаеш? — Пыльчанка дастаў з кішэні карандаш, размашыста напісаў 0,02.— У колькі гэта разоў, матэматык?
Пятрушкін не разумеў, лыпаў вачамі. Сінякоў заглянуў у паперку i таксама не сцяміў, што да чаго. A глянуў Савіцкі i пабялеў:
— Матка родная! Тут жа тысячы! Во гэта растрата!
— Твая на вяселле? — пажартаваў сусед-калега.
Пыльчанка падаў знак Савіцкаму маўчаць.
A Сінякоў раптам узлаваўся на начальніка аба роны:
— У вас ёсць права ў незвычайных абставінах даваць любы сігнал. Давайце! А мы будзем выконваць! — сказаў на поўны голас, раздражнёна адмахнуўся ад падпалкоўніка: не перашкаджай глядзець футбол, не чуеш хіба, як гудзе стадыён!
Уладзімір Паўлавіч схаваў паперку ў кішэню. Але загадкавыя лічбы сядзелі ў галаве, што ржавыя цвікі. Каб яны высветлілі карціну, як лічбы па надоях, па сяўбе! Ен злаваў на сябе, на памочніка, што займаючыся вышэйшай матэматыкай i філасофіяй, не вывучылі элементарную арыфметыку i азбуку. Рыхтаваліся да глабальнай катастрофы, спадзяваліся на сігналы зверху, а яно вось як можа быць — без бомбы i без грукату, без атамнага грыба. I што самае страшнае — без трывогі, нават без закрытай інфармацыі. Бяда, пэўна, у тым, што не толькі ён, a ўсе гэтыя людзі, што займаюць лаўку ад прахода да прахода, — кіраўнікі трох раёнаў, як i кіраўнікі ўсіх іншых раёнаў, затлумленыя гаспадарчай работай, даволі скептычна, несур’ёзна ставіліся да грамадзянскай абароны i спіхвалі свае камандныя абавязкі вось на такіх пятрушкіных, адстаўных ваенных, якім пагроза будучай вайны давала прыварак да пенсіі. I ўсім было спакойна — абы пісаліся планы i справаздачы.
«Сын робіць на атамнай станцыі, а што я знаю пра яе? Ды i Глеб… прачытаў бы ён гэтыя лічбы? А Барыс? Сучасны вайсковец, не пенсіянер».
Успомніў Барыса, глянуў i не ўбачыў яго на трыбуне. Усхваляваўся. I тут жа, абдаўшы пахам ду хоў, маладым здаровым дыханием, у вуха яму задыхана-ўсхвалявана зашаптала Тамара:
— Барыса забрала міліцыя.
Мабыць, нейкі жартаўнік пагладзіў яе клубы, кал i дзяўчына нахілілася, бо яна павярнулася i гучна сказала:
— Дзядзька! Аплявуху меў перад усім народам? Дык заробіш!
Засмяяліся. Пасыпаліся жарты.
Але Пыльчанку было не да таго, каб разбіраць канфлікт Тамары з нахабнікам, які не мог не ведаць, што гаворыць дзяўчына ca старшынёй райвыканкома. Ен хутка падняўся.
— Ты куды, Валодзя?
— Не ўцякай, усё роўна ў госці прыйдзем.
Крайні каля прахода сядзеў начальнік міліцыі Дунец — i на адпачынку, i на службе.
— Машына твая тут?
— Тут.
— Паехалі.
— Самы фінал.
— Не стагні. Нагледзішся яшчэ. Нахапаеш нуклідаў.
— Чаго?
Начальнік міліцыі, грузны чалавек, запыхаўся ад хутісай хады. Стадыён праводзіў ix зацікаўленымі позіркамі: што дзе здарылася?
Яны доўга працавалі разам, равеснікі, i пры неслужбовых адносінах, адзін на адзін, былі на «ты».
— Што здарылася, Уладзімір Паўлавіч? — спытаў начальнік.
— Твае архараўцы ўзялі майго сына.
— Ды ну? Во служба! Ацані, Жаніха?
— Ды не, старэйшага.
— А што ён — такое ягня?
— Наадварот — сарвігалава. Таму i баюся, каб не разнёс тваю міліцыю.
— За што яго маглі ўзяць?
— За што твае хапаюць? Пахне. Пасля вяселля чалавек. Спыні гэтую ганьбу — лавіць людзей па нюху!
— Ты кажаш — спыні. A Сінякоў загадаў: ca стадыёна кожнага выводзіць, хто хоць на корак наступіў. A ў мяне такое ўражанне, што сёння паўстадыёна п’яных. Чуеш, як равуць? Як сто тысяч буйвалаў.
— Пабачыш, як заравуць, калі свае будуць гуляць. Людзі дзіўна ўзбуджаныя. Праўда, што п’яныя.
У аддзяленне Барыса не прыводзілі. Гэта яшчэ больш усхвалявала Уладзіміра Паўлавіча. Калі павялі ў паліклініку на абследаванне — будзе бяда: узбунтуецца хлопец, моцна ўзбунтуецца, цяжка нават адгадаць, што можа натварыць. Як пазаўчора з Плечкам. Вокам ніхто не паспеў міргнуць, як той быў выкінуты, што куль саломы, за плот. Аднак помслівы хлюст зацугляваўся, не баіцца i яго, стар шыні, гатовы на любую нізасць, абы адпомсціць крыўдзіцелю. Падняў трубку тэлефона, спытаў у дзяжурнага нумар паліклінікі, a набраў чамусьці ўласны, хатні. Адказала жонка.