Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Ад дачкі Іван Іванавіч паехаў да свата, у райвыканком. Але Пыльчанкі там не было — ішло бюро райкома. Пустаход пайшоў у райком i настойліва, нягледзячы на супраціўленне сакратаркі, патрабаваў выклікаць Уладзіміра Паўлавіча.

З вуліцы яшчэ пачуў, што ў кабінеце першага ідзе бурная размова. I праз дзверы чуў гудзенне галасоў.

Размова сапраўды была гарачая. I ўчыніў яе Пыльчанка, таму i не змог выйсці адразу, як толькі перад ім паклалі наперку: «Вас просіць Пустаход. Чакае ў прыёмнай».

Пры абмеркаванні пытання аб першамайскім свяце старшыня райвыканкома прапанаваў не выводзіць на дэманстрацыю дзяцей.

Сінякоў рашуча запярэчыў:

— Ды вы нгго, Уладзімір Паўлавіч! Хочаце падагрэць паніку? Ды нам абком галовы знясе, Якое свята без дзяцей!

— Без дзяцей — не свята, — падтрымаў сакратара ііракурор Жылевіч, якому — даўно заўважыў Пыльчанка — не столькі ісціна патрэбна, колькі спектакль: сутычка паміж «старым зубрам» старшынёй i «маладым стаеннікам» першым сакратаром.

Спрэчка загарэлася. Сінякоў заўсёды баяўся застацца ў меншасці, хоць здаралася гэта вельмі рэдка, але i адзінкавыя факты ён перажываў, як трагедыю асабістую. Тут ніхто не выказваўся пэўна — за ці супраць. Разважалі. Але так, што Пятро Міхайлавіч адчуў: думка ГІыльчанкі перамагае. I — дзівосы! — упершыню ўзрадаваўся гэтаму, хоць працягваў супраціўляцца: няхай пераможа Пыльчанка, абы ра шэнне было калегіяльнае.

Прыгадвалі ўсё, што дайшло да ix кружнымі шляхамі,— i легенды з паўднёвых вёсак, i факты, накшталт уцёкаў Карповіча.

Гумарыст Дунец, начальнік міліцыі, нават пажартаваў:

— Раней мы спявалі: «Повій, вітрэ, на Украіну». А цяпер трэба «Не вей, вецер, з Украіны».

Але ніхто не засмяяўся: у жарце як бы абагульвалася тая пагроза, якая можа прыйсці. Легенды i чуткі без афіцыйнага паведамлення — гэта заўсёды народная творчасць, фантазія з вялікай гіпербалай, бо без яе не бывае творчасці. I на гэтае перабольшанне чутак, дзеля суцяшэння, рабілі папраўку. Штось, безумоўна, ёсць, але калі вышэйшыя ўлады маўчаць — значыць, нічога страшнага. Так i сказаў ён, Пыльчанка, нявестцы. Але гэта так ела яго душу, што i на бюро ўспомніў:

— Я нявестцы толькі што сказаў… сын жа на станцыі! — што нічога страшнага, як пракурор кажа. Але ж няпраўда гэта! Няпраўда! Сябе мы можам ашукваць. Не першы раз! Але людзей!..

— Што вы маеце на ўвазе — «не першы раз»? — спытаў пракурор.

— Скажу — справу не завядзеш?

— Таварышы, таварышы! — пакутуючы, як ад болю, бязвольна прасіў Сінякоў, які звычайна даволі крута ўмеў заклікаць да парадку. — Давайце па чарзе. У нас доўгая павестка, куча пытанняў.

Але пераходзіць да чарговага пытання ніхто не спяшаўся.

— Пазвані ў абком! — другі раз настойліва патрабаваў Пыльчанка.

— Ды званіў я! Адказалі: калі трэба будзе i што трэба — вам скажуць!

— Вялікія мудрацы там сядзяць. Апосталы святыя.

— Хто гэта апосталы? — зноў з уедлівым смяшком спытаў Жылевіч.

Пыльчанку захацелася паслаць яго да-алё-ёка, ды паважаў іншых людзей. Яны сур’ёзныя i заклапочаныя, не ў прыклад пракурору з яго патугамі на гумар. Знайшоў час, дурань!

Пустаход заглянуў у дзверы сам, даў сігнал свату. Сінякоў запрасіў яго:

— Заходзьце, Іван Іванавіч.

Яму хацелася пачуць думку чалавека з нізоў, да таго ж з паўднёвай гаспадаркі. Ім там бліжэй. Але старшыня калгаса зачыніў дзверы, вельмі здзівіўшы гэтым сакратара. А Пыльчанку спалохаў, бо ўдарыла думка: «Ці не пра Глеба ён хоча штось паведаміць?»

Падхапіўся, выйшаў у прыёмную.

Пракурор зноў пажартаваў:

— Во як трэба бегчы, калі сват ківае пальцам…

— Што, Іван? — спытаў Уладзімір Паўлавіч, не павітаўшыся.

— Ix высяляюць.

— Каго?

— Суседзяў маіх — саўгас «Партызанскі».

У Пыльчанкі заняло дыханне.

Нейкі міг яны стаялі моўчкі i глядзелі адзін аднаму ў вочы. Разумелі, хто што думае. Хоць што разумець! Думалі два гаспадары, адказныя за людзей, адно i тое ж, толькі ў Пустахода было больш страху — У душы i ў вачах.

Не сцяміўшы, пра якое высяленне ідзе размова, здзіўлена глядзела на ix сакратарка.

— Пачакай мяне. Я паеду з табой.

Вярнуўся ў кабінет, прычыніў дзверы спіной, падпёр ix сабою, быццам не пускаючы кагосьці, хто можа пагражаць людзям, якія сядзяць за доўгім сталом. Што старшыня райвыканкома гэтак спыніўся, насцярожыла членаў бюро.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: