Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Гэтага, дарагі таварыш, i баімося — грому. Асабліва Вольга Андрэеўна…

Першы засмяяўся.

— Дзе танцаваць будуць? — спытаў Плечка.

— Хацеў наслаць памост у двары, ды Андрэеўна баіцца, каб не распісалі…

— Правільна баіцца, — сказаў Пятро Міхайлавіч i ўздыхнуў: — Пісак развялося…

Літаральна тыдзень назад рэспубліканская газета пляснула па раённым кіраўніцтве за свінакомплекс, што будавалі за два кіламетры ад Прыпяці.

— Можна на асфальце танцаваць перад домам. Хочаце, арганізую?

Плечка яўна напрошваўся ў госці. Глеб, выходзіць, не запрасіў яго. Хутчэй не Глеб — Ірына, разам з Вольгай яны доўга сачынялі спіс гасцей. Уладзімір Паўлавіч глянуў на спіс адным вокам, карэкціраваць не стаў, жартам папрасіў пакінуць рэзерв для яго асабістых запрашэнняў.

Што-што, а танцы Плечка наладзіць, а гэта важна: менш часу будуць сядзець за сталамі, прыкладвацца да чарак. Цяпер бойся, каб хто не напіўся, а то станеш без віны вінаватым, запішуць — i слова не дадуць для апраўдання, размовы на бюро абкома кароткія, а яго ўліковая картка i без таго запэцканая — за нарыхтоўку кармоў, за школы. Не хапала яшчэ за парушэнне антыалкагольнага закона.

— Значыць, дамовіліся, Сяргей, — за табой танцы.

Плечка заззяў:

— Уладзімір Паўлавіч! А можа, усё ж камсамол ьскае?

— Калі ты не ўламаў Ірыну i Глеба, то, думаеш, я змагу? Ёсць нада мной маршал — жонка. А яна ix саюзніца. Ды i не толькі яна. Галоўны завадатар Пустаход. А ты ведаеш, які гэта народнік. Ён — за ўсё старое. I вяселля хоча па-старому.

Першы засмяяўся. Старшынь адсталых калгасаў ён не крытыкаваў так, як перадавога Пустахода: куркуль, аднаасобнік! З раёна стараецца вырваць больш, а як раёну памагчы — сіратой прыкідваецца, беднячком. Але i любіў гэтага чалавека — не прасцячок, можа зліслівіць начальству, гурочкаў, мядку прывезці, але ніколі ні перад кім не выцягваецца. Такога можна вініць ва ўсіх грахах, але не паважаць нельга.

— Праўда, што Пустаход прастольнае свята арганізоўваў? Фэст у фестываль ператвараў?

Было такое: хацеў Іван гадоў колькі назад храмавое свята свайго сяла — даўнюю ўсеагульную п’янку, на якую з’яджалася паўраёна, узяць у свае рукі. Але гэтая стыхія аказалася мацней за яго кіруючую сілу. Героя каштаваў яму ўдзел у фэсце з найлепшымі намерамі, ды яшчэ ў прыдачу i вымовы.

Маладзёжны важак пайшоў да сябе — на першы паверх.

Кіраўнікі раёна засталіся сам-насам.

Адносіны паміж імі былі, можна лічыць, найлепшымі, за два гады ніводнай сур’ёзнай сутычкі. Пятро ніяк не пераходзіў на «ты» i вымушаў «выкаць» i яго, Уладзіміра Паўлавіча, а гэта было нязвыкла, з ранейшымі першымі ён быў на «ты» ледзьве не з першага дня сумеснай працы. На людзях адносіны ix выглядалі натуральным! a ў размове адзін на адзін Пыльчанка адчуваў тую субардынацыйную афіцыйнасць, якая перашкаджала поўнай даверлівасці, сяброўскай.

— У вас прыём сёння?

— Прыём. Але я прыняў аднаго чалавека i ўцёк. Зноў уцёк…

— Не трэба было пачынаць. Сёння вам не да прыёмаў.

— Але гэтаму чалавеку я зрабіў дабро. Лічы, даў кватэру. Быхоўскай…

Мнагадзетную сям’ю вед ал i ўсе кіраўнікі. I ўвогуле Пятро Міхайлавіч трымаў пад партыйным кантролем размеркаванне ўсяго жылля, не толькі гарадскога, але i ведамаснага.

— I дзе вы ўзялі яе, кватэру?

— Аддамо тую, што прызначалі другому, — кінуў на дзверы ў прыёмную. — Будзе сацыяльна справядліва. Памажыце пераканаць Іосіфа Лявонцьевіча — ён чалавек разумны. Няхай пажьгее годзік у старой хаце. Папаліць брыкетам. Людзі маладыя, не перапрацуюцца. Ваду падвялі, газ прывозяць.

Першы лёгка свіснуў.

— Мудрае рашэнне.

— Вы гэта — з іроніяй?

— Ды не. Сур’ёзна. Разумею ваш крок. У нагу з часам. Усё — для народа. А нас, бюракратаў, у куток, як вінаватых вучняў.

Падняўся, падышоў да адчыненага акна. Пастаяў там. Выбіў такт пальцамі па падаконніку. Сказаў на вуліцу:

— Іосіф… ён, канешне, мудры. Але давайце дамовімся… Я за вашу ідэю. Але пераконвайце яго самі… без мяне. Няхай не думае, што гэта мая ідэя. Мне з ім працаваць. A ўсе мы людзі… чалавекі… i ўсё чалавечае, высокае i нізкае, сядзіць у нас… моцна сядзіць… Прыватнік сядзіць…

«Не Іосіф мудры, ты — мудры, — падумаў Уладзімір Паўлавіч. — Але філасофія твая стравусіная. Хаваеш галаву, але не забывайся, што задніда ўсё роўна тырчыць».

Ніколі раней ён не думаў так пра Сінякова, так злосна, раздражнёна. Спрачаўся неаднойчы. У думках часам крыў мацюком, але ўсё гэта было натуральным — рабочымі адносінамі. Чаму ж раптам такое абурэнне? Не думаў жа, што першы ўзрадуецца i прыйдзе ў захапленне ад яго рашэння, яго смеласці. Па сутнасці, чакаў такой рэакцыі, хіба толькі па форме інакшай. Не, справа не ў форме. Узлавала не тое, што першы хоча ўхіліцца ад вырашэння нялёгкай справы. Абурыла пераконанне, што нейтральным, як абяцае, не застанецца, перад заступцам сваім будзе добранькі i ўсё ўзваліць на яго сівую галаву. Безумоўна, з баталіі гэтай ён выйдзе пераможцам — час працуе на яго! Дзеці Быхоўскіх уселяцца ў кватэру. Але лягчэй жыць яму ад гэтага не стане. А ён жа ўмеў працаваць без вострых канфліктаў. Умеў уступіць — нахабніку, дурню. Але тут уступіць нельга! I гэта выводзіла з душэўнай раўнавагі.

Сакратар, хітруган, не стаў мусоліць кватэрнае пытанне — маўляў, дробязь, эпізод, i перавёў размову на ўчарашнюю зводку сяўбы. Яна радавала. За тыдзень так падсохла, што можна ўжо выходзіць на суглінкі, на тарфянікі, пясчаныя палі паўсюдна засеяныя, бульбу пасадзілі.

— Яшчэ тыдзень такога надвор’я — пасеем кукурузу. Будзе ў нас збожжа, Уладзімір Паўлавіч. I будзе ў нас Амерыка — па малаку i мясу.

Першы жыў гэтай ідэяй. «Хрушчоўская» — жартавалі ў раёне. Асабіста з’ездзіў у Днепрапятооўск, дамовіўся з інстытутам кукурузаводства, які распрацаваў новую тэхналогію сяўбы, сеялкі з праграмнай наладкай. Купіў там элітнае насенне. Ідэяй жылі ўсе. Пыльчанка, старэйшы за іншых, трохі ў пачатку праяўляў скепсіс, але яго пераканаў Іван Пустаход. Практычны старшыня калгаса ледзьве не маліўся на першага. Пашанцавала раёну, лічыў. А гучала гэта дакорам яму, Пыльчанку. Па праторанай Сіняковым дарозе Пустаход двойчы ездзіў у інстытут, прывозіў дактароў i кандыдатаў навук. Украінды памагалі па-брацку.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: