Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Хораша, калі прыходзіць хоць маленькае заспакаенне. Перадаць бы свае думкі маме, няхай бы i яна супакоілася.

Ды новая карціна ўдарыла ў сэрца трывогай — за людзей. Паабапал шашы працавалі салдаты. Некаторыя аголеныя да пояса, без мацерчатых шлемаў нават. Бронзавыя — як модніцы на крымскіх пляжах.

— Што яны робяць? — крыкнула Ірына. Павел скрыгатнуў зубамі.

— Ідыятызм! Каго-небудзь будуць судзіць за гэта? Судзіць каго будуць? — крыкнуў ён. — Знаеце, які тут фон? Добрая паўсотня рэнтген!..

— Мілі…

— Якога чорта, сказалі — мілі! Поўненькіх, кругленькіх…

У Ірыны заняло голас, рэбры скрынкі балюча ўпіліся ў грудзі.

— Вы ўяўляеце, што гэта такое? — не сваім голасам спытала яна, i голас для яе самой аддаўся пагрозлівым рэхам, сто разоў паўтораным у шуме машын, у свісце ветру.

— А вы ўяўляеце? — злосна крыкнуў афіцэр.

— Я — урач.

Павел павярнуўся на бок, тварам да яе. Здзіўлена свіснуў.

— Прабачце.

— Завошта, родны мой? Але ведайце: у гэтых хлопчыкаў радыяцыйны загар. Ра-ды-я-цыйны! Скажыце ім! Скажыце!

— Зачэм пугаеш? — закрычаў сяржант, падняўшы рэспіратар. — Зачэм пугаеш?

— Табе чаго баяцца, жырны кот?

— Зачэм аскарбляеш? Зачэм? Раз твой старшой, то всо можна? Да?

— Не шумі, кіргіз.

— Адкуда всо знаеш? Адкуда всо знаеш?

Каля наступнай групы салдат, што працавалі каля шашы, грузавік прытармазіў, цераз разбіты кювет выбраўся на палявую дарогу паміж зялёнага жыта, стаптанага машынамі i людзьмі.

— Дык гэта твае тут? Скажы камандзіру: я наб’ю яму морду.

— Такой смелы, да? Такой смелы! Ай-вай!

Павел першы скочыў на зямлю, працягнуў рукі, пад пашкі зняў збянтэжаную Ірыну з кузава, патрымаў, як бы шукаючы месца, куды паставіць такую каштоўнасць. Ды ўсюды было аднолькава небяспечна — i на пыльнай дарозе, i ў зялёным жыце.

— Я ix навучу — салдата любіць!

Сапсаваў бы напэўна старшы лейтэнант Шышко сваю ваенную кар’еру, ды, на шчасце, камандзір гэтага ўзвода ці роты аказаўся разумнейшы — ніхто з салдат не рабіў раздзетым.

Скрынкі разгрузілі ўміг — як згаладалыя харч, мабыць, верылі ў эфектыўнасць гэтага грузу.

— Падкінеш да Чарнобьшя? — спытаў Шьшіко ў камандзіра машыны, які даволі ўвішна дапамагаў у разгрузцы — спяшаўся. Аднак салдаты працавалі без рэспіратараў, а ён у рэспіратары, таму нездарова задыхаўся.

— Нэ магу. Нэ маю права. Я нэ самы балшой камандзір.

— Чорт з табой. Адгэтуль мы даедзем.

Ірына працягнула сяржанту руку.

— Дзякую вам. I мама дзякуе.

Ен разгубіўся, не адразу адважыўся паціснуць яе руку, a калі ўзяў у сваю шурпатую далоню, то доўга не адпускаў, i чорныя вочы яго над рэспіратарам, пад казырком фуражкі зрабіліся вільготныя. Палічыў неабходным адрэкамендавацца, каб не застацца безыменным:

— Я — уйгур. Уйгур.

— Будзь здаровы, уйгур, — весела гукнуў старшы лейтэнант. — I не бойся. Не калаціся. Бог не выдасць — атам не праб’е.

Сапраўды, ix падабраў першы ж «КамАЗ», не маглі на такой трасе не ўзяць жанчын i вайскоўца, тут адразу пачалі дзейнічаць законы ваеннай узаемавыручкі.

Шафёр гасцінна запрасіў да сябе Вольгу Андрэеўну i Ірыну — кабіна вялікая.

Агледзеў ix, лёгка адзетых, з асуджэннем; чалавек сталы, з бацькоўскай разважлівасцю:

— Адкуль вы такія лёгкія?

Сказалі — адкуль.

Уздыхнуў спачувальна, але асудзіў Глеба:

— Што ж гэта ён, тэлеграмкі не мог адбіць, сынок дарагі? Хоць якое там! Я сваім таксама — ні слова. У Чарнігаў. Чаго добрага, i мая старая прымчыць. Дарога роўная. Накатаная.

— А вы што возіце? Калі не сакрэт, — спытала Ірына.

— Які сакрэт! Усе сакрэты чмыхнулі ў неба. Кажуць, да Швецыі даляцелі. Карбід важу.

— Карбід? Навошта?

— З верталётаў жэрла ім затыкаюць.

— Жэрла рэактара?

— Ды яго ж, чорта. Толькі ці заткнуць? Вучоным відней. Але, як на мой розум: легкаплаўкі матэрыял. Бетону б туды больш! Ды як зальеш яго? Не навучыліся яшчэ ліць з неба.

Аднак разважлівы спакой гэтага чалавека хораша дзейнічаў на жанчын — гэтак жа, як спакой, уважлівасць i нават усплёскі то паказной строгасці, то весялосці земляка-афіцэра, што працягваў суправаджаць ix у пустым доўгім кузаве.

Ішлі яны праз пустыя сёлы, ехалі праз ix, перажылі, здаецца, усю гаму незвычайных уражанняў — i страх, i здзіўленне, i заспакаенне, якое, напрыклад, ішло ад Паўлавага аптымізму. Жывыя яшчэ вуліцы зялёнага, белага — у кіпені садоў, утульнага гарадка проста ўзрадавалі. Дзякуй богу, жыццё працягваецца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: