Вход/Регистрация
Мяжа
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Если не трус, иди на кладбище и принеси мне щепку от креста.

— Я ж кажу, я баюся.

— Да иди ты хоть куда-нибудь!

— Я пайду, — падхопліваюся я.

— Сиди, — Анжэла прыціскае сваёй далоняю маю да лаўкі.

— А, паняў… Вір ален фэрштэй.

Васіль устае, зафутбольвае ў цемру свой кавалак сланечніка, падае на развітанне руку мне, Анжэле і сыходзіць некуды па вуліцы, у другі бок ад таго, дзе яго хата.

— Хадзем паглядзім за ім, — горача шапчу я ў самае яе вуха і, прашаптаўшы, не адхіляюся.

— Сиди. Ни на какое кладбище он не пойдёт. Дурак он, глупый, — шэпча яна і не адрывасцца, нічога, толькі мацней прыціскае да лаўкі мае пальцы і гладзіць, гладзіць іх — кожны паасобку. — А ты — умница… Это правда, что ты выиграл какую-то олимпиаду?

— Я не выйграў, тоесьць, на другім месце быў. Гэта рэспубліканская алімпіяда была, па рускай мове.

— Ой, как здорово! Ты ж ни слова по-русски не умеешь, — яе голас трошкі ўздрыгвае, але мяккі і пяшчотны.

— Умею… Проста не знаю, як табе сказаць… Нахіліся трошкі… Сорамна гаварыць па-руску!

— Чего, дурачок ты?

— Дражніцца будуць.

— Ах ты, хорошенький мой! Ну, идём…

Я падымаюся амаль з радасцю, бо пачынаю ўжо баяцца гэтага шэпту.

Мы ідзём тым самым шляхам, якім я раніцаю ішоў з грыбоў, толькі трошкі бліжэй да дач. Мне хочацца вырваць руку і ўцячы, а Анжэла маўчыць. Пералазім нейкі нізкі абвіслы дрот, ідзём па нечых агародах; я спатыкаюся на разоры…

— Держись за меня…

— А куды мы, Анжэла?

— Это наш участок, а вот — дача…

Я тупа гляджу на нейкія цёмныя пабудовы. А здалёк здаваліся такімі церамамі! Анжэла вядзе мяне паміж нейкіх буданчыкаў, паўз хлеў, адмыкае дзверы, і мы трапляем з цемры ў цемру яшчэ большую. Свецяцца толькі чатыры плямы па кутках — вокны. Пахне — як у кінутай хаце ці ў пограбе: бульбаю, моркваю, буракамі, свежай зямлёю — ну, пустка-пусткаю! Я паслушліва сядаю там, дзе маю руку пацягнулі ўніз, на нешта шырокае і мяккае.

— Мы не будем зажигать свет, хорошо? Нет, не бойся, никого нет и не будет, старики приедут только завтра днём… Милый какой… Хороший мой…

Яна гладзіць і моцна цісне мяне за шыю, гарачымі і мокрымі вуснамі прыкладаецца то да носа, то да падбародка, да маіх вуснаў… I ўсё часцей, часцей і мацней…

— Мальчик мой, ты что?! Не пугай меня!

Са мною здарыўся (тут я смела выкарыстоўваю стары расейскі штамп, бо беларускія словы, якія абазначаюць гэты стан, мне не падабаюцца) — са мною здарыўся «короткий обморок». Секунд праз дваццаць я ачомаўся і ўпершыню ясна і да страшнага востра зразумеў, як мне нялёгка будзе жыць.

— Тебя что, ни разу не целовали? Я боюсь притрагиваться к тебе… — а між тым яшчэ мацней сціскала маю шыю, гладзіла па назе…

Я вырваўся, знайшоў дзверы, выскачыў на дворык і адносна лёгка, па разоры, выйшаў з агародаў на вуліцу. Мне хацелася плакаць, не плакаць, а раўці на ўвесь голас.

Чаго? Тады я не ведаў. Я ўвогуле вельмі мала ведаў тады, бо думаў, што ўвесь свет — гэта толькі я, прычым я — нейкі не такі, як іншыя.

«Можа, для пачатку і гэтага нямала?» — паныла цешу сябе я і цвёрда ведаю — не толькі нямала, а гэта ўсё, нічога, нідзе і ніколі з гэтай дзяўчынкаю ў мяне больш не будзе.

На нашай лаўцы сядзіць Васіль і плюецца семкамі. Разламаны сланечнік — як кола з воза.

— Васіль, што толькі што было… Толькі не кажы нікому. Анжэла як стала мяне цалаваць!..

— Так? Цьфу, такіе семкі вялікіе, я аб’еўся — жую цераз сілу… А мяне яна ўчора цалавала. Сучка. Ты нешта ж мала з ёю быў, а я — трохі не да ранку. Яна заснула, а я ўцёк. Затое і рабіў з ёю, што хацеў. Чуў, як яна сёння — трус, трус…

— Нашто ты яе чапаў!..

У мяне не словы, а нейкі стогн.

— Яна сама! Ну, што ты, ё-маё… Мала іх яшчэ ў нас будзе!..

11. «Таварыства цвярозасці»

Адна знаёмая, прачытаўшы гэта, спытала: «А чаго ён не застаўся? Чаму ўцёк?» — і я і цяпер, у 44, не знайшоўся, што ёй адказаць. І праўда, прыйшоў, прывялі цябе за руку, дык будзь ласка, рабі тое, што ў такіх выпадках робіцца.

«Таварыствы цвярозасці? — як пытаў некалі Талстой. — Гэта калі збіраюцца разам, каб гарэлку не піць? Лухта. Каб не піць, не трэба збірацца. А калі збірацца, дык трэба піць».

Калі ж сур’ёзна — сёе-тое ў нас ужо ёсць.

Тут і раёнка, а значыць, спробы пісьма, і рыбалка, а значыць цяга да адзіноты, і самалюбства — калі ўсе хваляць, і дзядзька — як ураўнаважвваючая сіла, што не дае шалапутным мазгам развіхляцца (гэта пазней паможа ў прозе, якая патрабуе сялянскай упартасці), і намёк кахання — дзіўнага, не ўсіхняга…

Цяпер што? — пераход да зімы. І дастакова будзе. Лета — зіма. На чым скончыцца наш рай.

12. «Адзін зімовы дзень»

У нашай вёсцы гулялі Міколу-зімовага. Як цяпер помню той дзень, дзевятнаццатага снежня, калі

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: