Вход/Регистрация
Дэпэш Мод
вернуться

Жадан Сергей

Шрифт:

– Чаму я яго ніколі не бачыў?

– Я яго сюды не пускаю.

– Чаму?

– Я яго ненавіджу. Хоць раней вельмі любіла.

– І што здарылася?

– Ён чапляўся да мяне.

– Сур’ёзна?

– Сур’ёзна. Ён мяне некалі ледзь ня згвалціў, добра, што ўкураны быў – у яго проста нічога ня выйшла. А так, уяўляеш – мог бы стаць маім першым мужчынам.

– Да, – кажу, – бывае. А мой брат за мяне ў дзяцінстве заступаўся.

– А да мяне, – кажа яна, – у дзяцінстве ніхто не чапляўся. Баяліся...

11.00 – 12.00

– Ну, і што?

– Што?

– Ты пра палівальныя машыны нешта распавядала.

– А, так, – згадвае яна. Мы сядзім на балконе, Сабака сьпіць у кутку, а мы сядзім на нейкіх кілімчыках і глядзім у неба, Маруся зусім разгубленая, яна водзіць навокал пустымі вачыма, спрабуючы зачапіцца хоць за нешта, але ў яе гэта ня надта выходзіць, праўда, вось на мяне зьвярнула ўвагу, спрабуе нешта гаварыць. – У мяне відзежа была. Я ноч напярэдадні ня спала, разумееш, і тут гэтая работа. Адным словам, я напісала ім штосьці кшталту таго, я ўжо дакладна ня памятаю, але галоўная думка там такая была, што напраўду гэтыя палівальныя машыны, яны паліваюць зусім не вадой.

– А чым?

– Ты разумееш, – яе голас раптам робіцца сур’ёзны і напалоханы, – я калісьці раніцай прачнулася, вельмі рана, яшчэ шостай не было, і мяне нешта перамкнула, што трэба купіць малака, і я ўзяла нейкі тэрмас і ў тапках пайшла шукаць малако.

– А шостай ранку?

– Я ня ведала, – кажа яна, – што толькі шостая. Я проста выйшла на балкон, а было ўжо сьветла, гляджу – унізе праязжаюць гэтыя штукі, ну, – палівальныя машыны, я чамусьці падумала, што гэта малакавозы, яны ж падобныя, пагадзіся.

– Ну, не зусім.

– Чаму?

– Дзе ты бачыла, каб малакавозы палівалі вуліцы малаком?

– Малаком? – тут Маруся замаўкае, пэўна, у яе зараз зноў відзежа, але я пасьпяваю выцягнуць яе назад.

– Але, – кажу, – сапраўды падобныя. Прынцып такі самы. Нешта возяць сабе ў бочках. Пажарныя машыны таксама падобныя.

– І цыстэрны з нафтай, – кажа Маруся.

– Да, – кажу, – цыстэрны з нафтай таксама, у прынцыпе, падобныя да малакавозаў.

– Я тады падышла да палівальнай машыны са сваім тэрмасам, – працягвае Маруся, – і тут, ты разумееш што – у мяне трапіў струмень вады, ён ударыў акурат у мяне, у цела, у твар, на рукі, нават тэрмас з рук выбіў. І вось тут, ты разумееш, я паднесла рукі да твару, па іх сьцякала халодная вада, і панюхала іх. Ведаеш, чым яны пахлі?

– Чым? – пытаю.

– Газам.

– Якім газам?

– Ня ведаю, – кажа Маруся. – Але дакладна – газам. І я, ведаеш, што падумала – гэта ў прынцыпе магло быць зроблена наўмысна, разумееш – яны наўмысна падмешваюць у ваду для паліваньня танізуючы газ, скажам, для таго, каб, з аднаго боку, насельніцтва прастымуляваць перад пачаткам працоўнага дня, а зь іншага – скіраваць энэргію гэтага самага насельніцтва ў прадуктыўнае рэчышча, паколькі газ гэты павінен быў быць выраблены на аснове псыхатропных штук, народ бы па-свойму заводзіўся і весела валіў бы на вытворчасьць.

– І ты ўсё гэта напісала?

– Так, – кажа Маруся, – напісала. У мяне ж відзежа была. Я яшчэ пачала прыдумляць розныя варыяцыі на гэтую тэму, там, скажам, усе элементы, прысутныя ў газе, трапіўшы ў паветра, пачыналі дзейнічаць толькі праз 45 хвілін. І калі палівалкі выкідалі газ у паветра, напрыклад, а 6.15, да 7 ён дзейнічаў толькі часткова і быў якраз надзвычай шкодным для чалавечага арганізму.

– А гэта для чаго?

– Каб адрэгуляваць распарадак дня ў гарадох. Калі ты выпрэшся на вуліцу да 7 – ты хапаеш сваю пайку шкодных рэчываў і цябе цэлы дзень выкручвае, разумееш? Пры гэтым, калі ты выходзіш з дому, ну хаця б роўна а 7 – ты нармальна закачваешся правільнай сумесьсю і цэлы дзень кілбасішся ў імя дабрабыту бацькаўшчыны, выходзіць эканомна і рацыянальна.

– І ты ўсё гэта напісала?

– Ага.

– Ведаеш, – кажу я, – я б на тваім месцы ўсё-ткі пагаварыў бы з татам. Пара бэтээраў – і пра твой газ ніхто не даведаецца... Альбо адна вадародная бомба, – дадаю, падумаўшы.

12.00 – 13.00

– Не, – кажа яна, – я лепш проста перапішу. Напішу пра нешта іншае. Скажам, пра трамвайнае дэпо.

– Уяўляю сабе гэтую работу, – кажу. – Слухай, у нас тут насамрэч праблема. У нашага сябра бацькі памерлі.

– Усе? – перапытвае Маруся.

– Не, – кажу. – Часткова. Айчым.

– А што за сябар?

– Карбюратар. Памятаеш яго?

– А які ён?

– Ну, – кажу, – у яго такі сьмешны твар, далёкаўсходні. Скулы высокія, вочы вузкія, памятаеш?

– Гэта такі, – гаворыць яна, – падобны да кітайца?

– Хутчэй да мангола, – адказваю.

– А якая розьніца?

– У манголаў няма пісьмовасьці.

– А ў кітайцаў?

– А ў кітайцаў пісьмовасьць была, яшчэ калі не было манголаў.

– Так, – гаворыць Маруся, – я яго памятаю. Ты калісьці зь ім прыходзіў. І што цяпер?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: