Вход/Регистрация
Дэпэш Мод
вернуться

Жадан Сергей

Шрифт:

– Ну, што, – кажу, – цяпер нам трэба яго знайсьці. Заўтра пахаваньне. А яго нідзе няма. Уяўляеш?

– Да, – гаворыць Маруся, – лажа. А як ты кажаш яго завуць?

– Карбюратар.

– Дзіўнае імя.

13.00 – 14.00

– Карбюратар?

– Ну.

– Слухай, – Маруся нарэшце падымае галаву і глядзіць на мяне больш-менш прытомна. – Дык гэта той чувак, у якога тата памёр?

– Айчым.

– Ды адзін хуй, – канчаткова прачынаецца Маруся. – мне ўчора тэлефанаваў ваш знаёмы, гэты, такі тоўсты, брудны.

– Какава, – кажу.

– Што?

– Завуць яго так – Какава.

– Кашмар, – кажа яна. – Вось, дык ён учора тэлефанаваў, вас шукаў.

– Табе тэлефанаваў?

– Ну, а каму? – Маруся спрабуе падняца на ногі. – Шукаў вас, казаў акурат пра гэтага вашага, як ты сказаў?...

– Карбюратара.

– О, – Карбюратара. Сказаў, здаецца, што ведае, дзе ён.

– А дзе ён?

– Карбюратар?

– Ды не Карбюратар, – я таксама падымаюся, – гэты – тоўсты ўблюдак?

– Ён у Гошы. Адтуль і тэлефанаваў.

– Хто такі Гоша?

– Ты што? – пытаецца яна. – Ты дзе жывеш? Гоша – гэта рэдактар нашай наймаднейшай газэты. Гэтая ж вось скаціна, здаецца, у яго працуе, – Маруся паказвае на соннага Сабаку.

– Гэта рэдактар, ці што? – да мяне нарэшце даходзіць.

– Ну, а я табе пра што кажу?

– А як да яго наш Какава трапіў?

– Адкуль я ведаю, – гаворыць Маруся і ідзе ў пакой.

– Пачакай! – крычу я ёй. – А ты яго тэлефон ведаеш?

– Ня ведаю, – крычыць Маруся аднекуль з кухні. – Адрас ведаю. Я зь ім спала некалькі разоў, у яго дома. У яго вялікая кватэра, тут недалёка, на Гогаля. Ён там адзін жыве.

– Усё адно, пачакай, – я знаходжу Марусю на кухні, яна корпаецца ў лядоўні, дастае адтуль слоічак зь мёдам, падае ў крэсла і пачынае есьці. – Пачакай, – паўтараю, – а што ён табе сказаў?

– Што яшчэ? – Маруся на хвіліну задумваецца. – Больш нічога. Сказаў, што ведае, дзе гэты ваш... ну карацей, у якога тата памёр... то бок – айчым. Сказаў, што калі захочаце – можаце знайсьці яго ў Гошы.

– А як ён там апынуўся?!

– Ды адкуль я ведаю! – не вытрымлівае Маруся і пачынае крычаць. – Адкуль я ведаю? Можа, Гоша яго недзе зьняў!

– Як зьняў? – не разумею я.

– Моўчкі! Узяў – і зьняў. Ты што – ня ведаеш Гошу?

– Ня ведаю.

– Гоша – підар нумар адзін у гэтым дзёўбаным горадзе. Ён па гэтым прынцыпе і рэдакцыю сабе падбірае. Я зь ім з прынцыпу пераспала, тыпу – прынцып у мяне такі. Таму, можа, ён недзе зьняў вашага сьмярдзючку, адтрахаў, а цяпер утрымлівае ў сябе на Гогаля, я ня ведаю, адным словам, – яна замаўкае і працягвае зьлізваць свой жоўта-гарачы халодны мёд.

14.15

– Слухай, мы пойдзем.

– Угу, – кажа яна.

– Дай адрас Гошы.

Маруся дастае нейкі нататнік, абцягнуты жоўтай скурай, штосьці ў ім піша, вырывае аркуш і працягвае мне. На, гаворыць, толькі там трэба званіць доўга, кватэра вялікая, ён можа спаць і проста не пачуць. Скажаце, што ад мяне, а то ён вас ня пусьціць, зразумеў? зразумеў, кажу, дзякуй табе, ну усё – валіце, кажа яна і адразу забываецца на нас. Мы ўжо выходзім, і тут – ужо ў дзьвярах – я паварочваюся і кажу ёй:

– Маруся, – кажу я. – Слухай, тут такая рэч.

– Ну?

– Можа, возьмеш нашага Молатава?

– Молатава? – перапытвае яна.

– Ну, да, Молатава. Нам яго ўсё адно напружна цягаць за сабой, а табе можа падыйдзе. Усё-ткі член цк.

Маруся падыходзіць да мяне, разглядае Молатава, праводзіць рукамі па ягоным твары і кажа:

– Добра. Я яго вазьму. Ён мне падабаецца – ён падобны да майго таты. У яго такая самая хуйня на кіцелі.

– Гэта не хуйня, – кажу я. – Гэта ордэн Леніна.

Добра, кажа Маруся, хрэн з вамі – вось вам бабкі – яна суе мне купюру, давайце я вас адвязу, а то вас заграбуць яшчэ ў пад’ездзе, пастаў – кажа яна мне – пастаў Молатава на балконе, ён цяпер мой, я паслухмяна адношу Молатава на балкон, і мы ідзем уніз, Маруся падводзіць нас да гаража, брама гаража абабітая жалезам і медзьдзю, сапраўдная табе брама ў пекла, за такой брамай трэба хаваць драконаў, або атамныя бамбавікі, нешта апакаліптычнае, адным словам. Сьмешна, але ў Марусі там усяго толькі расхуячаны жыгуль, у самай браме ёсьць ячшэ адна – меншая, таксама абабітая жалезам, Маруся адчыняе менавіта яе, заходзьце – кажа, можа, кажа Вася, адчынім усю браму, вы заходзьце, кажа Маруся, я сама адчыню, а то хто-небудзь убачыць, як вы круціцеся каля гаража – пачне распытваць, я сама, лезьце ў машыну, мы заходзім ў цёмны гараж, сапраўды бачым там расхуячаны, але цалкам баяздольны жыгуль і запіхваемся ўтрох на задняе сядзеньне – я, Вася Камуніст і Сабака Паўлаў, Сабака спачатку хоча лезьці на пярэдняе сядзеньне, але правае крыло наглуха разьбітае і ўмятае ўнутр, таму мы бярэм Сабаку да сябе, так бы мовіць – на калені. Маруся нейкі час стаіць каля брамы, дастае аднекуль з кішэні джынсаў недабітую папяросу, хутка яе дабівае і раптам згадвае, што яна на нешта забылася, на што я забылася, думае яна, на што? чаму я каля гаража, мабыць, я хацела некуды ехаць, але куды? засяроджваецца яна, задумліва заходзіць унутр і сядае за руль, ну, што, Маруся, нэрвова крычыць ёй Сабака, паехалі? паехалі, рэагуе на заклік Маруся, уключае рухавік і ўрубае задні ход. Адчыніць браму яна, канешне, забываецца.

– Вылезеш? – пытаюся.

– Вылезу-вылезу, – кажа Маруся. – Усё добра.

– Ідзі дахаты, – кажа ёй Вася. – Дойдзеш сама?

– Дайду, – кажа Маруся.

– Дакладна дойдзеш? – пытаецца Вася.

– Ага, – кажа яна і спрабуе зноў завесьці машыну.

Вася перахіляецца з задняга сядзеньня і забірае ў яе ключы. Разам мы выцягваем нашу сяброўку з крэсла пілота, зачыняем за сабой гараж, укладваем ёй у рукі яе ключы і ідзем сабе, думаючы яшчэ – дойдзе яна ці ня дойдзе, і калі дойдзе – то куды, але так выходзіць, што пакуль мы выбіраемся на плошчу і глядзім адтуль на будынак насупраць муніцыпалітэту, Маруся нейкім цудам апынаецца на сваім балконе і ўжо сядзіць там, прытуліўшыся да Молатава, два няшчасныя стварэньні – Маруся ў фірмовых драных джынсах і футболцы з ролінг стоўнз і Молатаў, член цк, стары геданіст, аматар кактэйляў – бліжэй да неба, няхай усяго толькі на некалькі мэтраў, але – бліжэй.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: